Віктар Юр’евіч Сотнікаў
Поўнае імя | Віктар Юр’евіч Сотнікаў | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
27 ліпеня 2001[1] (22 гады) |
|||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||
Рост | 186 см | |||||||||
Вага | 76 кг[3] | |||||||||
Пазіцыя | абаронца, паўабаронца | |||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||
Клуб | БАТЭ | |||||||||
Нумар | 33 | |||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||
|
||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||
|
||||||||||
Віктар Сотнікаў (нар. 27 ліпеня 2001, Рубель) — беларускі футбаліст, абаронца барысаўскага БАТЭ.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаў займацца футболам у Столінскім раёне, а летам 2014 года далучыўся да акадэміі салігорскага «Шахцёра», з 2018 года пачаў гуляць за дубль клуба. Дэбютаваў у асноўнай камандзе 29 ліпеня 2018 года ў матчы Кубка Беларусі супраць «Чысці» (11:0), дзе адгуляў другі тайм. Да сезона 2020 стаў рыхтавацца з асноўнай камандай. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 25 красавіка 2020 года, выйшаўшы на замену ў канцы матча з брэсцкім «Дынама» (2:0).
У сезоне 2021 стаў часам з’яўляцца ў стартавым складзе каманды, а ў 2022 годзе выхадзіў на замену. У ліпені 2022 года перайшоў у барысаўскі БАТЭ, падпісаўшы кантракт да канца 2024 года[4]. У барысаўскім клубе стаў выкарыстоўвацца на пазіцыі абаронцы.
У лютым 2023 года быў аддадзены ў арэнду ва ўзбекскі «Бунёдкар»[5]. У ліпені 2023 года БАТЭ вярнуў абаронцу з арэнды[6].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У кастрычніку 2019 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.
4 верасня 2020 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы першы тайм адборачнага матча чэмпіянату Еўропы супраць Нідэрландаў (0:7).
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіён Беларусі (2): 2020, 2021
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2022
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2019
- Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2021
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2018 | дубль | Шахцёр | 25 | 1 | |
2019 | дубль | Шахцёр | 18 | 3 | |
2020 | Д1 | Шахцёр | 3 | 0 | |
2021 | Д1 | Шахцёр | 13 | 0 | |
2022 (1) | Д1 | Шахцёр | 6 | 0 | |
2022 (2) | Д1 | БАТЭ | 10 | 0 | |
2023 (1) | Д1 | Бунёдкар | 8 | 0 |
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/victor_sotnikov/
- ↑ https://www.fcshakhter.by/player.asp?id=Viktor-Sotnikov-91&season=2021MEN
- ↑ https://fcbate.by/team/base/86
- ↑ Сотников сменил "Шахтер" на БАТЭ
- ↑ Узбекистанский "Бунедкор" арендовал у БАТЭ Виктора Сотникова и Алексея Носко (руск.). football.by (15 лютага 2023). Праверана 15 лютага 2023.
- ↑ БАТЭ увеличил глубину состава, вернув из аренды защитника (руск.). football.by (20 ліпеня 2023). Праверана 20 ліпеня 2023.