Перайсці да зместу

Віліс Крыштопанс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віліс Крыштопанс
лат.: Vilis Krištopans
прэм’ер-міністр Латвіі
26 лістапада 1998 — 16 ліпеня 1999
дэпутат Еўрапейскага парламента
з 16 ліпеня 2024

Нараджэнне 13 чэрвеня 1954(1954-06-13)[1] (70 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Узнагароды
ордэн Трох зорак 3-й ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Віліс Крыштопанс (лат.: Vilis Krištopans; нар. 13 чэрвеня 1954 года) — латвійскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Латвіі ў 1998-1999 гадах.

Нарадзіўся ў Сібіры, у Омскай вобласці Расіі, куды яго бацькі былі дэпартаваныя з Латвіі ўладамі СССР у канцы 1940-х гадоў у рамках камуністычных рэпрэсій. Сям'я вярнулася ў Латвію ў 1959 годзе. Скончыў Рыжскі політэхнічны інстытут у 1980 годзе па спецыяльнасці "Архітэктура". У 1970-я гады ён прафесійна гуляў у баскетбол. Пазней, звязаны са спартовымі ўстановамі, займаўся, між іншым, трэнерская дзейнасцю. У перыяд палітычных змен перайшоў у бізнес, працаваў на кіруючых пасадах, у тым ліку ў банкаўскім сектары. Ён таксама быў адным з ініцыятараў стварэння і першым прэзідэнтам Латвійскай баскетбольнай лігі.

Заняўся палітычнай дзейнасцю ў межах арганізацый «Клуб 21» і «Латвійская дарога». У 1993, 1995 і 1998 гадах ад іх абіраўся дэпутатам Сейму. У 19931994 гадах быў міністрам фінансаў, а ў 19951998 гадах — міністрам транспарту. З лістапада 1998 года па ліпень 1999 года быў прэм'ер-міністрам. У 2000 годзе пакінуў парламент. Вярнуўся ў яго ў 2002 годзе ў якасці выдвіжэнца ад Саюза фермераў Латвіі. У 2006 годзе вярнуўся ў бізнэс. У 2013 годзе быў абраны прэзідэнтам Нацыянальнай федэрацыі гольфа Латвіі. У 2021 годзе ўвайшоў у раду новай партыі Айнарса Шлесерса.

Зноскі

  1. Vilis Kristopans // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.