Галіт
Галіт | |
---|---|
Формула | NaCl |
Сінгонія | кубічная |
Колер | бясколерны, шэры, белы, чырвоны, жоўты, блакітны, фіялетавы |
Колер рысы | белы |
Бляск | шкляны |
Празрыстасць | празрысты, паўпразрысты |
Цвёрдасць | 2 |
Спайнасць | дасканалая па {001} |
Шчыльнасць | 2,1—2,2 г/см³ |
Галі́т, каменная соль — мінерал, хларыд натрыю, NaCl.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Складаецца з кубічных, радзей актаэдрычных крышталёў. Бясколерны, празрысты, можа мець розныя адценні з-за прымесей. Цвёрдасць 2 па шкале Моаса, шчыльнасць 2,2 г/см³. Крохкі, лёгка раствараецца ў вадзе, мае салёны смак.
Паходжанне і радовішчы
[правіць | правіць зыходнік]Утвараецца пераважна асадкавым шляхам: крышталізуецца з марской вады ў лагунах і рэліктавых азёрах, якія перасыхаюць. Карысны выкапень. Радовішчы: у асадкавых горных пародах, самасадная соль сучасных азёр, саляныя крыніцы.
Найбольшыя радовішчы каменнай солі маюць Украіна, Расія, ЗША, Германія.
На тэрыторыі Беларусі прамысловыя паклады вядомы на Прыпяцкім прагіне. Мазырскае радовішча ў Гомельскай вобласці распрацоўваецца. Са здабытай сыравіны вырабляюць кухонную соль у горадзе Мазыр.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Каменная соль выкарыстоўваецца ў харчовай (павараная соль), тэкстыльнай, фармацэўтычнай, хімічнай прамысловасці, халадзільнай справе, вытворчасці пластмас і інш.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ка́менная соль, галіт, кухонная соль // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 361. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Галит // Каталог Минералов (руск.)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Галіт