Гаўрыла Іванавіч Танфільеў
Гаўрыла Іванавіч Танфільеў | |
---|---|
руск.: Гавриил Иванович Танфильев | |
Дата нараджэння | 22 лютага (6 сакавіка) 1857[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 верасня 1928[2] (71 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | географ, батанік, глебазнавец, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | батаніка[3], глебазнаўства, геаграфія[3] і pedology[d][3] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | магістр[5] і доктар геаграфічных навук[6] (1912) |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Андрэй Мікалаевіч Бекетаў |
Вядомыя вучні | Афрыкан Мікалаевіч Крыштафовіч[d][6] |
Член у | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сістэматык жывой прыроды | |
---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Tanfil.».
Персанальная старонка на сайце IPNI |
Гаўрыла Іванавіч Танфі́льеў[7] (руск.: Гавриил Иванович Танфильев; 22 лютага (6 сакавіка) 1857 — 4 верасня 1928) — расійскі вучоны, географ, батанік, глебазнавец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў горадзе Рэвель (сучасны Талін). У 1876 годзе скончыў Рэвельскую класічную гімназію, у1883 годзе — натуральнае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. Вучань А. М. Бекетава і В. В. Дакучаева. З 1885 года працаваў ў дэпартаменце земляробства Міністэрства дзяржаўных маёмасцей Расійскай імперыі, прымаў удзел у экспедыцыях па краіне. У 1894—1904 гадах Г. І. Танфільеў прыват-дацэнт у Санкт-Пецярбургскім універсітэце. Адначасова ў 1895—1904 гадах працаваў у Пецярбургскім батанічным садзе, з 1899 года яго галоўны батанік. У 1895 годзе абараніў у Санкт-Пецярбургскім універсітэце магістарскую дысертацыю «Пределы лесов на юге России»[8].
З 1905 года Г. І. Танфільеў у Адэсе. Прафесар геаграфіі фізіка-матэматычнага факультэта Наварасійскага універсітэта, у 1918—1926 гадах загадчык аддзела прыродазнаўча-гістарычных даследаванняў Адэскай абласной сельскагаспадарчай станцыі[8]. У 1912 годзе ў Санкт-Пецярбургскім універсітэце абараніў доктарскую дысертацыю «Пределы лесов в полярной России по исследованиям в тундре тиманских самоедов»[8]. У 1918—1928 гадах Г. І. Танфільеў працаваў у Адэскім сельскагаспадарчым інстытуце, у 1923—1928 гадах займаў пасаду загадчыка кафедры геаграфіі і геалогіі Адэскага інстытута народнай адукацыі[8].
Памёр Г. І. Танфільеў 4 верасня 1928 года ў Адэсе.
Навуковая і грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя кірункі навуковай дзейнасці Г. І. Танфільева ў галіне геаграфіі тундраў, балот і стэпаў, занальнасці расліннага покрыва. Займаўся вывучэннем балот і тарфянікаў Палесся і Еўрапейскай часткі Расіі і ўпершыню прапанаваў іх класіфікацыю (1897, усёй Расіі ў 1903), вывучэннем мораў СССР[7], праблемамі меліярацыі, даследаваннем складу глеб, узаемаадносінамі глебы і расліннасці. Развіваў ідэі В. В. Дакучаева аб прыродных зонах[7].
Сярод асноўных прац Г. І. Танфільева:
- Болота и торфяники Полесья. — СПб., 1895;
- Главнейшие черты растительности России. — СПб., 1902;
- География России. Кн. 1—4. — Одесса, 1916—1924;
- Очерк географии и истории главнейших культурных растений. — Одесса, 1923;
- Моря — Каспийское, Черное, Балтийское, Ледовитое, Сибирское и Восточный океан : история исследования, морфометрия, гидрология, биология. — М. ; Л. : Огиз, Гос. науч.-техн. изд-во, 1931. — 246 с.
З 1888 года Г. І. Танфільеў займаў пасаду сакратара Глебавай камісіі Вольнага эканамічнага таварыства, з 1899 года стаў яе старшынёй. У 1911 годзе быў абраны прэзідэнтам Наварасійскага таварыства прыродазнаўцаў.
Узнагароды і званні
[правіць | правіць зыходнік]- Ганаровы член Маскоўскага універсітэта і Уладзімірскага таварыства аматараў прыродазнаўства[9]
- Вялікі залаты медаль Сусветнай выстаўкі (Парыж, 1900)[8]
- Залаты медаль імя П. П. Сямёнава-Цян-Шанскага (1908)[8]
- Вялікі залаты медаль Рускага геаграфічнага таварыства (1926)[8]
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- Імем Г. І. Танфільева названа вуліца ў Адэсе.
- Востраў Танфільева ў Ахоцкім моры ў Малой градзе Курыльскіх астравоў[10].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Czech National Authority Database
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 8 верасня 2021.
- ↑ а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Бубырева В. А., Гельтман Д. В. В.Л. Комаров и Санкт-Петербургский университет, Vladimir L. Komarov and St. Petersburg University // Историко-биологические исследования — 2020. — Т. 12, вып. 4. — С. 68–94. — ISSN 2076-8176; 2500-1221 — doi:10.24411/2076-8176-2020-14004
- ↑ а б в Рихтер Я. А., Глебов М. П., Рихтер Т. Я. Дорога в будущее: К истории кружка «Маленьких ботаников», The Road to the Future: the History of “The Little Botanists” Society // Историко-биологические исследования — 2018. — Т. 10, вып. 4. — С. 8–38. — ISSN 2076-8176; 2500-1221 — doi:10.24411/2076-8176-2018-11975
- ↑ а б в Биографика СПбГУ Праверана 18 мая 2024.
- ↑ а б в БелЭн 2002.
- ↑ а б в г д е ё Биографика СПбГУ. Танфильев Гавриил Иванович (руск.)
- ↑ Профессора и преподаватели российских университетов (вторая половина XVIII — начало XX в. (руск.)
- ↑ ВСЭ 1976.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Танфі́льеў Гаўрыла Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 427. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Танфі́льеў Гаўрыла Іванавіч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 78. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Танфи́льев Гавриил Иванович // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 270. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Танфильев Гавриил Иванович // Информационная система «История геологии и горного дела» (руск.) на сайце Геалагічнага інстытута РАН
- Биографика СПбГУ. Танфильев Гавриил Иванович (руск.) // СПбДУ
- Профессора и преподаватели российских университетов (вторая половина XVIII — начало XX в. Танфильев Гавриил Иванович (1857—1928) (руск.) // Томскі дзяржаўны ўніверсітэт
- Белозоров С. Гавриил Иванович Танфильев // Журнал «Земля и люди», июль—сентябрь 1968. (руск.)
- Они открывали Землю! Танфильев Гавриил Иванович // История географических открытий Архівавана 18 мая 2024. (руск.)
- Нарадзіліся 6 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1857 годзе
- Нарадзіліся ў Таліне
- Памерлі 1 верасня
- Памерлі ў 1928 годзе
- Памерлі ў Адэсе
- Пахаваныя ў Адэсе
- Выкладчыкі СПбДУ
- Выкладчыкі Адэскага ўніверсітэта
- Дактары геаграфічных навук
- Выпускнікі Імператарскага Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Аўтары батанічных таксонаў
- Памерлі 4 верасня
- Выкладчыкі фізіка-матэматычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта
- Батанікі XIX стагоддзя
- Батанікі XX стагоддзя
- Батанікі Расійскай імперыі
- Батанікі СССР
- Географы XIX стагоддзя
- Географы Расійскай імперыі
- Географы СССР
- Глебазнаўцы
- Аўтары Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона