Георг Отс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Георг Отс
Georg Ots
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 21 сакавіка 1920(1920-03-21)
Месца нараджэння Петраград, РСФСР
Дата смерці 5 верасня 1975(1975-09-05) (55 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна  СССР
 Эстонія
Бацька Karl Ots[d]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі
Пеўчы голас барытон
Інструменты вакал[d]
Жанры опера
Грамадская дзейнасць
Партыя
Прэміі
Сталінская прэмія 2-й ступені Сталінская прэмія 3-й ступені Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1956 Ордэн «Знак Пашаны»  — 1950
Народны артыст СССР— 1960 Дзяржаўная прэмія СССР — 1968 Сталінская прэмія — 1950 Сталінская прэмія — 1952
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Георг Отс (эст.: Georg Ots; 21 сакавіка 1920, Петраград, Расійская СФСР — 5 верасня 1975, Талін, Эстонская ССР) — папулярны савецкі і эстонскі оперны і эстрадны спявак (лірычны барытон). Народны артыст СССР (1960), лаўрэат дзвюх Сталінскіх (1950, 1952) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1968). Член ВКП(б) з 1946 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 21 сакавіка 1920 года ў Петраградзе (Расійская СФСР).

З 1944 года артыст хора, з 1945 года саліст тэатра оперы і балета «Эстонія». Скончыў у 1951 годзе Талінскую кансерваторыю (клас Ц. Куўзіка), у 19511552 яе рэктар.

Член ВКП (б) з 1946 года. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання.

Памёр 5 верасня 1975 года ў Таліне (Эстонская ССР). Пахаваны ў Таліне на Лясных могілках.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Валодаў моцным голасам прыгожага аксаміцістага тэмбру, вялікага дыяпазону, бездакорным густам і артыстызмам. Выступаў у оперы, аперэце, як камерны і эстрадны спявак. Сярод партый: у нацыянальных операх — Мэеліс («Лембіту» В. Капа), Вампа («Агні помсты» Э. Капа), Пятроў («Бераг бур» Г. Эрнесакса); іншых партыі — Яўген Анегін («Яўген Анегін» П. Чайкоўскага), Дэман («Дэман  (руск.)» А. Рубінштэйна), Дон Жуан, Папагена, Фігара («Дон Жуан», «Чароўная флейта», «Вяселле Фігара  (руск.)» В. А. Моцарта), Эскамілья («Кармэн» Ж. Бізэ), Яга, Рэната, Рыгалета («Атэла», «Баль-маскарад», «Рыгалета» Дж. Вердзі), Джэні Скікі, Марсель («Джані Скікі  (руск.)» і «Багема  (руск.)» Дж. Пучыні), Малатэста («Дон Паскуале  (руск.)» Г. Даніцэці); у аперэтах — Юры («Руму Юры» Л. Нормета і Э. Ара), Даніла («Вясёлая ўдава» Ф. Легара), містар Ікс, Тасіла, прынц Раджамі («Прынцэса цырка  (руск.)», «Марыца  (руск.)», «Баядэра  (руск.)» І. Кальмана), Марка («Вольны вецер» І. Дунаеўскага), Дон Кіхот і Сервантэс («Чалавек з Ламанчы» М. Лі). Першы выканаўца многіх песень сучасных кампазітараў. Здымаўся ў кіно («Святло ў Коардзі  (руск.)», 1952; «Містар Ікс  (руск.)», 1958; «Выпадковая сустрэча», 1961; «Кала Бруньён  (руск.)», 1974).

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

  • У гонар Георга Отса названы аўтамабільна-пасажырскі паром «Георг Отс», які быў пабудаваны ў 1980 годзе ў г. Шчэцін, ПНР.
  • У 1980 годзе ў гонар Георга Отса выпушчана паштовая марка СССР.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]