Герб Слуцка
Герб Слуцка | |
---|---|
![]() |
|
Дэталі | |
Шчыт |
барочны |
Герб Слу́цка — геральдычны сімвал Слуцка, нададзены гораду каралём польскім і вялікім князем літоўскім Янам Казімірам 27 жніўня 1652: «у блакітным полі сярэбраны конь з крыламі; на чырвонай гуньцы пад княжай каронай манаграма R[adivil] D[ux]»[1].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Афіцыйнае апісанне:
У сінім полі барочнага шчыта на зялёнай зямлі сярэбраны Пегас, пакрыты чырвонай гунькай з залатой манаграмай RD (Radzivill Dux — князь Радзівіл) пад княжай каронай.
Арыгінальны тэкст (руск.)В синем поле барочного щита на зелёной земле серебряный Пегас, покрытый красной попоной с золотой монограммой RD (Radzivill Dux — князь Радзивилл) под княжеской короной.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9f/%D0%93%D0%B5%D1%80%D0%B1%D1%8B_%D0%A1%D0%BB%D1%83%D1%86%D0%BA%D1%83.png/325px-%D0%93%D0%B5%D1%80%D0%B1%D1%8B_%D0%A1%D0%BB%D1%83%D1%86%D0%BA%D1%83.png)
2. Перамалёўка пячаткі слуцкага магістрата другой паловы XVII—XVIII ст.
3. Паліваная і непаліваная кафля з Біржанскага замка, 1660-я гг.
4. Кафля са слуцкага Верхняга замка, 1650—1660-я гг.
5. Выява манаграмы Б. Радзівіла з інвентара гармат Слуцкай фартэцыі 1705 г.
У 1441 годзе горад Слуцк атрымаў абмежаванае самакіраванне на аснове магдэбургскага права і герб. У 1700 годзе гораду дадзена поўнае магдэбургскае права і герб.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/76/S%C5%82ucak%2C_Pahonia._%D0%A1%D0%BB%D1%83%D1%86%D0%B0%D0%BA%2C_%D0%9F%D0%B0%D0%B3%D0%BE%D0%BD%D1%8F_%281840-49%29_%282%29.jpg/220px-S%C5%82ucak%2C_Pahonia._%D0%A1%D0%BB%D1%83%D1%86%D0%B0%D0%BA%2C_%D0%9F%D0%B0%D0%B3%D0%BE%D0%BD%D1%8F_%281840-49%29_%282%29.jpg)
Пасля ўваходу ў склад Расійскай імперыі ў выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай, 22 студзеня 1796 года быў зацверджаны герб павятовага горада Слуцка: «у верхняй частцы шчыта — герб Мінскі; у ніжняй частцы — на чырвоным полі, вершнік, які скача, апрануты ў панцыр, які прыкрываецца шчытом і трымае ў правай руцэ меч на размаху».
У 1992 годзе гарадскі савет Слуцка гербам горада выбраў герб з Пагоняй. Адзін з дэпутатаў, айцец Міхаіл Вейга, выказаў перакананне ў тым, што «Пегас» — гэта сімвал паганскі, і праваслаўная царква супраць[2].
18 чэрвеня 1996 года рашэннем Слуцкага гарадскога савета дэпутатаў быў зацверджаны герб з пегасам[3]. У гербавым матрыкуле краіны значыцца пад № 47.
Манаграма
[правіць | правіць зыходнік]Паводле прынятага афіцыйнага апісання выявы герба, рэканструяванага вядомым беларускім даследчыкам Анатолем Цітовым, манаграма на гербе Слуцка ўяўляла сабой літары R[adivil] D[ux][1]. Рэканструкцыя герба была зроблена А. Цітовым, прызнаным адмыслоўцам у галіне сфрагістыкі і геральдыкі, паводле выяў гарадскіх пячатак Слуцка XVII-XVIII стст. Аднак выява манаграмы на гуньцы вельмі неразборлівая, што абсалютна не дзіўна ў выпадку мініяцюрнага фармату адбіткаў пячаткі.
Інтэрпрэтацыю А. Цітова манаграмы на гербе Слуцка паставіла пад сумненне Тамара Габрусь[4]. Аўтарка сцвярджала, што «манаграма, размешчаная пад княжацкай каронай, даволі лёгка раскладаецца на лацінскія літары „В“ і „R“ — пачатковыя літары імя Багуслава Радзівіла».
Археалагічныя і архіўныя матэрыялы сведчаць, аднак, што манаграма на самай справе складаецца не з дзвюх, а з трох літар: BRD — Boguslaus Radzivil Dux (лац.: Багуслаў Радзівіл Князь)[5].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
- ↑ По следам слуцкого герба или двадцать пять лет спустя
- ↑ Решение сессии Слуцкого городского Совета депутатов от 18 июня 1996 г. № 35.
- ↑ Габрусь, Т. Навошта каню крылы, альбо ўшанаванне Багуслава Радзівіла // Спадчына. — 1993. — № 1. — С. 69-75.
- ↑ Карлюк, К. Манаграма князя Багуслава або загадка герба Слуцка // Наша Ніва. — № 23. — С. 13. Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2012.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Герб Слуцка
- Герб города Слуцка // «Геральдика Беларуси» (руск.)
- Первый герб Слуцка: «Погоня» или «Пегас» Архівавана 26 студзеня 2020.