Грац
Горад
Грац
Graz
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Грац (ням.: Graz, славенск.: Gradec) — горад на паўднёвым усходзе Аўстрыі, цэнтр федэральнай зямлі Штырыя. Грац — другі па велічыні горад Аўстрыі, налічвае больш 290 тысяч жыхароў (2010 год).
Стары горад Граца належыць да найлепш захаваных цэнтраў гарадоў у Еўропе, у 1999 годзе ён быў уключаны ЮНЕСКА ў Спіс сусветнай спадчыны.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Назва горада пайшла ад славенскага слова Gradec, якое азначае «малы замак». Гэта даказвае, што горад узнік на месцы старажытнага славянскага паселішча. Першыя згадкі аб Грацы адносяцца да 881 года, які ў гэты час быў уласнасцю ўладароў Штырыі. У 1281 годзе Грац атрымаў гарадскія правы ад Рудольфа I Габсбурга. З першай паловы ХV стагоддзя і да XVII стагоддзя Грац быў сталіцай штырыйскай веткі дынастыі Габсбургаў. Пад іх уладай горад атрымаў значнае развіццё, у XVI стагоддзі на гары Шлосберг быў пабудаваны замак для абароны ад туркаў. У 1586 годзе ў Грацы ўзнік першы універсітэт. У 1809 годзе горад быў абложаны, але не ўзяты напалеонаўскімі войскамі.
Дзякуючы свайму геаграфічнаму становішчу, горад Грац апынуўся на скрыжаванні адразу некалькіх культур: нямецкай, балканскай і міжземнаморскай. Шмат стагоддзяў архітэктары і мастакі з гэтых рэгіёнаў мянялі аблічча горада, які стаў своеасаблівым «плавільным катлом» для розных нацыянальных традыцый. У час знаходжання пад уладай Габсбургаў Грац прадстаўляе сабою адначасова тыповы і ўнікальны горад Цэнтральнай Еўропы. Кожная эпоха і кожная культура знайшла на яго вуліцах сваё архітэктурнае ўвасабленне, і часта гэта не шараговыя пабудовы, а шэдэўры. Тут готыка суседнічае з мадэрнам, а барока не супярэчыць ракако. У горадзе можна адчуць атмасферу Сярэдневякоўя, заплутаўшы ў яго вузкіх завулках ці трапіўшы ў арсенал, дзе захоўваецца адна з самых вялікіх у свеце калекцый зброі. Гадзіннікавая вежа, якая засталася ад замка Шлосберг, разбуранага напалеонаўскімі войскамі, як і раней адбівае гарадскі час, пры гэтым маленькая стрэлка паказвае хвіліны, а вялікая — гадзіны.
У нашы дні Грац з'яўляецца важным прамысловым, культурным і турыстычным цэнтрам. У горадзе знаходзяцца 4 універсітэты і 2 вышэйшыя школы, у якіх вучацца каля 40 тыс. студэнтаў. Грац быў культурнай сталіцай Еўропы ў 2003 годзе і горадам кулінарных задавальненняў у 2008 годзе. У горадзе атрымалі развіццё веласіпедная, машынабудаўнічая, хімічная, харчовая і тэкстыльная галіны прамысловасці. Міжнародны кірмаш Граца з'яўляецца важным камерцыйным і прамысловым мерапрыемствам паўднёва-ўсходняй Еўропы.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]- Грацкі ўніверсітэт імя Карла і Франца
- Грацкі медыцынскі ўніверсітэт
- Грацкі ўніверсітэт музыкі і выканальніцкага мастацтва
- Грацкі тэхнічны ўніверсітэт
Памятныя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]У горадзе працуе трамвайная сістэма — Грацкі трамвай.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]- Ковентры, Вялікабрытанія (1948)
- Монтклэр (англ.: Montclair,_New_Jersey), Нью-Джэрсі, ЗША (1950)
- Гронінген, Нідэрланды (1965)
- Дармштат, Германія (1968)
- Тронхейм, Нарвегія (1968)
- Пула, Харватыя (1972)
- Трыест, Італія (1973)
- Марыбор, Славенія (1987)
- Печ, Венгрыя (1989)
- Дуброўнік, Харватыя (1994)
- Санкт-Пецярбург, Расія (2001)
- Любляна, Славенія (2001)
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Раман Фёдаравіч Унгерн фон Штэрнберг (1885—1921) — удзельнік Белага руху, дыктатар Манголіі.
- Іма фон Бадмерсхоф (1895—1982) — аўстрыйская пісьменніца.
- Арнольд Шварцэнэгер (нар. 1947) — амерыканскі культурыст, акцёр, кінарэжысёр, кінапрадзюсар, прадпрымальнік
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Elke Kahr ist neue Grazer Bürgermeisterin — Österreichischer Rundfunk, 2021. Праверана 19 лютага 2022.
- ↑ Грац // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 7. — С. 267.
- ↑ Грац // Большой словарь географических названий / под ред. В. М. Котляков — Екатеринбург: Русское географическое общество, 2003. — С. 182. — 832 с. — ISBN 5-94799-148-9
- ↑ http://www1.graz.at/Statistik/Bev%C3%B6lkerung/Bevoelkerung_2015_final.pdf
- ↑ http://www1.graz.at/Statistik/Bev%C3%B6lkerung/Bevoelkerung_2016_final.pdf
- ↑ Einwohnerzahl 1.1.2018 nach Gemeinden mit Status, Gebietsstand 1.1.2018 — Statistics Austria. Праверана 9 сакавіка 2019.
- ↑ http://www1.graz.at/Statistik/Bev%C3%B6lkerung/aktuelles_quartal.pdf
- ↑ https://data.graz.gv.at/daten/package/a6791cd8-db8e-4b3d-a560-c43804c68507
- ↑ https://de.statista.com/statistik/daten/studie/217757/umfrage/groesste-staedte-in-oesterreich/
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Грац // Т. 7. Гоголь — Дебит. — М. : Советская энциклопедия, 1972. — С. 267. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Грац // Большой словарь географических названий (руск.) / Гл. ред. В. М. Котляков. — Екатеринбург: У-Фактория, 2003. — С. 182. — 832 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-94799-148-9.
- Тысяча чудес света. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2007. — 336 с.