Джордж Акерлоф

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джордж Акерлоф
George Akerlof
Дата нараджэння 17 чэрвеня 1940(1940-06-17)[1][2] (83 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Джанет Елен
Род дзейнасці эканаміст, прафесар
Навуковая сфера эканоміка
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Роберт Солау
Вядомыя вучні Уільям Дадлі
Вядомы як даследаванні рынку працы
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джордж Акерлоф (англ.: George Akerlof; 17 чэрвеня 1940, Нью-Хейвен, штат Канектыкут, ЗША) — амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (2001) «за аналіз рынкаў з несіметрычнай інфармацыяй» разам з Джозефам Стыгліцам і Майклам Спенсам, заснавальнік інфармацыйнай эканамічнай тэорыі. Акрамя таго Акерлоф вядомы сваімі даследаваннямі рынку працы і асабліва нярыначных заробкаў, якія фарміруюць у цяперашні час асновы новакейнсіянскай школы макраэканомікі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 17 чэрвеня 1940 года ў горадзе Нью-Хейвен (штат Канектыкут) у сям'і прафесара Ельскага ўніверсітэта, эмігранта са Швецыі. Пачаўшы сваё навучанне ў Ельскім універсітэце (1962 - ступень бакалаўра эканомікі), Акерлоф завяршыў яго ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце (1966 - ступень доктара эканомікі). Пасля заканчэння вучобы амаль увесь час выкладаў у Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі. У 1967-1968 гадах працаваў прафесарам Індыйскага статыстычнага інстытута, у 1973 годзе быў адным з супрацоўнікаў Камітэта эканамічных дарадчыкаў пры прэзідэнце Ніксане. У 1978 годзе Акерлоф перайшоў у Лонданскую школу эканомікі і палітычных навук, але ў 1980 годзе канчаткова вярнуўся ў Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі.

Жонка Акерлофа - Джанет Елен - вядомы эканаміст, прэзідэнт Федэральнага рэзервовага банка Сан-Францыска ў 2004-10 гадах, намеснік старшыні Савета кіраўнікоў Федэральнай рэзервовай сістэмай ЗША (з кастрычніка 2010 года).

Даследаванні[правіць | правіць зыходнік]

У жніўні 1970 г. змясціў у англійскім «Штоквартальным часопісе эканомікі»  (англ.) артыкул «Рынак "аўтабарахла": нявызначанасць якасці і рыначны механізм»  (англ.), у якім акрэсліў істотныя цяжкасці на рынках ва ўмовах асіметрычных звестак[5] і за які атрымаў Нобелеўскую ўзнагароду. 28 лістапада 1986 г. выдаў у Кембрыджы разам з жонкай Джанет Елен кнігу «Узоры здзельнага заробку  (англ.) на рынку працы», дзе тлумачылася плата наймальнікам заробку звыш рыначнага ўраўнаважвання  (англ.)[6] насуперак высновам неакласічнай школы эканомікі. У 1993 г. выдаў у амерыканскім часопісе «Брукінгсаўскія дакументы аб гаспадарчай дзейнасці»  (англ.) разам з Полам Ромерам артыкул «Марадэрства: гаспадарчае падонне банкруцтва дзеля прыбытку», дзе апісваліся ўмовы, пры якіх уласніку выгадней выціснуць сродкі з уласнага прадпрыемства замест таго, каб яго развіваць: «Банкруцтва дзеля прыбытку адбудзецца, калі дрэнны бухгалтарскі ўлік, слабое рэгуляванне або нізкія спагнанні за злоўжыванне даюць уласнікам пабуджэнне плаціць сабе больш за вартасць іх прадпрыемстваў і затым не выконваць сваіх даўгавых абавязкаў. Банкруцтва дзеля прыбытку найчасцей адбываецца, калі дзяржава ручаецца за даўгавыя абавязкі прадпрыемства»[7].

У маі 1996 г. змясціў у «Штоквартальным часопісе эканомікі» разам з Майклам Кацам і сваёй жонкай артыкул «Разгляд пазашлюбнага дзетараджэння ў Злучаных Штатах», дзе тлумачылася, якім чынам касаванне крымінальнай адказнасці за аборт і пашырэнне даступнасці супрацьзачаткавых сродкаў сярод незамужніх жанчын прывяло да росту долі байструкоў сярод народжаных[8]. 29 студзеня 2009 г. выдаў у Прынстане (шт. Нью-Джэрсі) разам з будучым Нобелеўскім лаўрэатам Робертам Шылерам кнігу «Жыццярадаснасць: як чалавечая псіхалогія кіруе гаспадаркай, і чаму гэта важна для сусветнага капіталізму»  (англ.), дзе тлумачылася значэнне пачуццяў пры гаспадарчым вырашэнні  (англ.)[9].

Зноскі

  1. George A. Akerlof // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. George A. Akerlof // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. George Akerlof (aka Mr. Janet Yellen) Heads to Georgetown // Real Time EconomicsThe Wall Street Journal, 2014.
  4. https://www.econometricsociety.org/society/organization-and-governance/fellows/current Праверана 6 красавіка 2023.
  5. Джордж Акерлоф. Рынак «аўтабарахла»: нявызначанасць якасці і рыначны механізм(англ.) = The Market for “Lemons”: Quality Uncertainty and the Market Mechanism // Штоквартальны часопіс эканомікі : часопіс. — Жнівень 1970. — Т. 84. — № 3. — С. 488-500. — ISSN 0033-5533. Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2015.
  6. Джордж Акерлоф, Джанет Елен. Узоры здзельнага заробку на рынку працы = Efficiency Wage Models of the Labor Market. — Кембрыдж: Выдавецтва ўніверсітэту, 1986. — 178 с. — ISBN 0-521-31284-1.
  7. Джордж Акерлоф, Пол Ромер. Марадэрства: гаспадарчае падонне банкруцтва дзеля прыбытку(англ.) = Looting: The Economic Underworld of Bankruptcy for Profit // Брукінгсаўскія дакументы аб гаспадарчай дзейнасці : часопіс. — 1993. — Т. 24. — № 2. — С. 1-73. — ISSN 0007-2303.
  8. Джордж Акерлоф, Джанет Елен і Майкл Кац. Разгляд пазашлюбнага дзетараджэння ў Злучаных Штатах(англ.) = An Analysis of Out-of-Wedlock Childbearing in the United States // Штоквартальны часопіс эканомікі : часопіс. — май 1996. — Т. 111. — № 2. — С. 277-317. — ISSN 0033-5533.
  9. Джордж Акерлоф, Роберт Шылер. Жыццярадаснасць: як чалавечая псіхалогія кіруе гаспадаркай, і чаму гэта важна для сусветнага капіталізму = Animal Spirits: How Human Psychology Drives the Economy, and Why It Matters for Global Capitalism. — Прынстан: Выдавецтва ўніверсітэта, 2009. — 248 с. — ISBN 978-0-691-14233-3.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]