Перайсці да зместу

Дзямідаўка (Смаленскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Дзямідаўка
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Заснаваны
Плошча
  • 0,8 км²
Вышыня цэнтра
198 м
Насельніцтва
  • 124 чал. (2007)
Часавы пояс
Тэлефонны код
481
Паштовыя індэксы
214501
Код АКАТП
Дзямідаўка на карце Расіі ±
Дзямідаўка (Смаленскі раён) (Расія)
Дзямідаўка (Смаленскі раён)
Дзямідаўка (Смаленскі раён) (Смаленская вобласць)
Дзямідаўка (Смаленскі раён)

Дзямідаўка (руск.: Демидовка) — вёска ў Смаленскай вобласці Расіі, у Смаленскім раёне. Насельніцтва — 124 жыхары (2007).

Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 6 км на паўднёвы захад ад г. Смаленска, ля аўтадарогі Р120 Арол — Віцебск на беразе ракі Русанаўка. Уваходзіць у склад Міхноўскага сельскага паселішча. Вуліцы: Цэнтральная, завулкі: Палявы, Майскі, Сонечны.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года.[1]

Помнікі археалогіі:

  • Гарадзішча за 500 м на поўдзень ад вёскі на беразе ракі. Выкарыстоўвалася першапачаткова плямёнамі днепра-дзвінскай культуры (у 1-м тысячагоддзі да н.э.), у V—VII стагоддзях выкарыстоўвалася Тушамлінскімі плямёнамі.
  • Гарадзішча за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі.

Зноскі