Перайсці да зместу

Дражакі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Дражакі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 18 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2139
Аўтамабільны код
2
СААТА
2218809046
Дражакі на карце Беларусі ±
Дражакі (Беларусь)
Дражакі
Дражакі (Віцебская вобласць)
Дражакі

Дража́кі[1] (трансліт.: Dražaki, руск.: Дрожаки) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бычыхінскага сельсавета. За 26 км на поўнач ад Гарадка, 4 км ад чыгуначнай станцыі Бычыха на лініі Віцебск — Невель, 62 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. На поўначы і ўсходзе працякае ручай (прыток ракі Дубаўка). На паўночным усходзе лясны масіў.

У канцы 18 стагоддзя вёска ў Гарадоцкім павеце Полацкай губерні, дзяржаўная ўласнасць. У 1-й палове 19 стагоддзя ў складзе фальварка Аскерына дзяржаўнага маёнтка Езярышча. У канцы 19 — пачатку 20 стагоддзя ў Старынскай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні, адносілася да Аскерынскай сельскай грамады і Мехаўскага праваслаўнага прыхода. У 1905 годзе было 236 дзесяцін зямлі прыдатнай і 18 непрыдатнай, сінагога. З 15 лютага 1923 года ў Невельскім павеце. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Мехаўскім сельсавеце Езярышчанскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1926 годзе працавала кузня. З 12 кастрычніка 1929 года ў Гарадоцкім, з 12 лютага 1935 года ў Мехаўскім раёне, з 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з франтоў не вярнуліся 17 жыхароў. У 1950-62 гадах цэнтр калгаса імя Тэльмана. З 18 сакавіка 1958 года ў Езярышчанскім раёне. Да 16 верасня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Мехаўскага сельсавета[2]. З 16 верасня 1960 года ў Бычыхінскім сельсавеце, у калгасе імя Карла Маркса. З 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. У 2012 годзе ў складзе КУСП імя Дзімітрава.

  • 5 двароў, 47 рэвізскіх душ (1785)
  • 17 двароў, 95 жыхароў (1841)
  • 26 двароў, 182 жыхары (1905)
  • 38 двароў, 183 жыхары (1926)
  • 124 жыхары (1959)
  • 95 жыхароў (1970)
  • 28 гаспадарак, 49 жыхароў (1997)
  • 28 гаспадарак, 49 жыхароў (2002)
  • 8 гаспадарак, 10 жыхароў (2018)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.