Дывізія СС «Галічына»
Дывізія СС «Галічына» | |
---|---|
ням.: 14. Waffen-Grenadier-Division der SS «Galizien» (galizische/ukrainische SS-Division Nr. 1) укр.: Дивізія СС «Галичина»(1-а Українська Дивізія УНА) | |
Гады існавання | 1943 — 1945 |
Краіна | Трэці рэйх |
Падпарадкаванне | рэйхсфюрару СС |
Уваходзіць у | СС |
Тып | пяхота |
Функцыя | вядзенне баявых дзеянняў, спецаперацыі |
Дэвіз | Meine Ehre heißt Treue (Мой гонар завецца вернасцю) |
Марш | «Рам'я в рам'я, мов хвиль прибій» |
Удзел у | Другая сусветная вайна |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Вальтер Шымана, Фрыц Фрайтаг, Сільвестр Штадлер, Вольф Гайке, Ніколаус Гайнеман, Павло Шандрук |
14-я грэнадзёрская дывізія Вафен-СС «Галічына» — вайсковае фарміраванне ў складзе войск Вафен-СС, якое існавала з 1943 па 1945 год, была сфармавана з украінцаў. Мела афіцыйныя назвы:
- з красавіка 1943 — CC-валанцёрская стралковая дывізія «Галічына» ням.: SS-Freiwilligen-Schützen-Division «Galizien»,
- з ліпеня 1944 — 14-я валанцёрская грэнадзёрская дывізія СС «Галічына» (галіцыйская № 1) ням.: 14. SS-Freiwilligen Grenadier-Division «Galizien» (galizische Nr. 1),
- з 27 жніўня 1944 — 14-я вафен-грэнадзёрская дывізія СС «Галічына» (1-я галіцыйская) ням.: 14.Waffen-Grenadier-Division der SS «Galizien» (galizische Nr.1),
- з 15 студзеня 1945 — 14-я вафен-грэнадзёрская дывізія СС «Галічына» (1-я украінская) ням.: 14.Waffen-Grenadier-Division der SS «Galizien» (ukrainische Nr.1),
- з 24 красавіка 1945 — 1-я украінская дывізія Украінской Нацыянальной Арміі укр.: 1-а Українська Дивізія Української Національної Армії/
Перадгісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У чэрвені-ліпені 1941 года АУН(б) і АУН(м) прапаноўвалі ўладам Германіі стварыць узброеныя сілы ўкраінскай дзяржавы, «якія б разам з Вермахтам і яго кіраўніком Адольфам Гітлерам усталёўвалі б новы парадак на прасторах Еўропы». АУН(б) нават пачалі фарміраванне частак УНРА (украінская нацыянальная рэвалюцыйная армія), асновай для якой павінный былі стаць сфарміраваныя Абверам яшчэ ў пачатку 1941 года батальёны Роланд і Нахцігаль. Але прапановы былі асташлены без увагі, а пачаўшыя фарміраванне атрады ўкраінцаў былі выкарыстаны для папаўнення паліцэйскіх фарміраванняў і аператыўных каманд СС на тэрыторыі Генерал-губернатарства Галічына і рэйхскамісарыята Украіна.
У сярэдзіне вясны 1942 года партызанскі рух на Украіне актывізаваўся і пачаў наносіць значную шкоду германскай акупацыйнай адміністрацыі. Спроба сфармаваць Украінскую вызвольную армію з ваенапалонных чырвонаармейцаў і камандзіраў РСЧА з ліку украінцаў правалілася: пры першай магчымасці яны самі рабіліся партызанамі. У той жа час сфарміраваны з украінцаў 201-ы батальён паліцыі, які дзейнічаў з красавіка 1942 года на тэрыторыі акругі Беларусь рэйхскамісарыята Остланд, зарэкамендаваў сябе з самага лепшага боку. Дырэктыва ОКВ № 40 ад 18 жніўня 1942 года, больш вядомая як «антыпартызанская», дазваляла больш шырока выкарыстоўваць невялікія ўзброеныя фарміраванні для барацьбы з партызанамі. Паразы на франтах узімку 1942—1943 гг., недахоп прызыўнікоў у самой Германіі і пашырэнне па ўсёй Еўропе партызанскага руху адраджаюць ідэі аб выкарыстанні ўнутранага антыбальшавіцкага патэнцыяла акупаваных тэрыторый СССР. Рэйхсміністар акупаванай Усходняй вобласці Альфрэд Розэнберг і частка галоўнакамандавання Вермахта прасоўвае ідэю аб выкарыстанні славян ў барацьбе з бальшавізмам. Лаяльнасць украінскага насельніцтва Галічыны і пратэкцыя чыноў з СС сталі значнымі аргументамі ў выкарыстанні значных мас украінцаў пад сцягам СС. Для астатніх украінцаў планавалася стварыць Украінскую вызвольную армію (Українське Визвольне Війско, УВВ) — аналаг Рускай вызваленчай арміі.
Украінская дывізія была не першай дывізіяй войск СС, сфарміраванай па за межамі Германіі. Ужо ў 1940 годзе для папаўнення войск СС патрабавалася каля 18 тыс. чалавек штогод. Але па патрабаванню Вермахта, СС маглі атрымліваць толькі 2 % ад колькасці прызыўнікоў, г.зн. каля 12 тыс. чалавек. Рэйхсфюрэр СС Генрых Гімлер і камандаванне войск СС вырашыла кампенсаваць недахоп людзейшляхам фарміравання замежных вайсковых адзінак. Першымі замежнікамі пры войсках СС сталі фольксдойчэ Пратэктарата Багемія і Маравія, якія фармальна не маглі быць прызваныя ў Вермахт.
Першыя замежныя часткі войск СС былі створаны летам 1940 года пасля загада Гітлера аб пашырэнні войск СС. Першымі былі сфармаваны палкі «Вестлянд» з жыхароў акупаваных краін Бенелюкса і «Нордлянд» з жыхароў акупаваных Даніі і Нарвегіі. У снежні 1940 года абодва палкі былі ўключаны ў склад 5-й танкавай дывізіі СС «Вікінг.» 7-я валанцёрская дывізія СС «Прынц Ойген» была сфармавана з фольксдойчэ Венгрыі, Румыніі, Харватыі і Сербіі ў 1942 годзе. У пачатку 1943 года пачала фарміравацца першая дывізія СС, якая складалася з славян — 13-я горная дывізія СС «Ханджар» (1-я харвацкая). У гэтым шэрагу стаяла і 14-я галіцыйская дывізія СС, пачаўшая сваё фармаванне ўвесну 1943 года.
Фармаванне
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку сакавіка 1943 года ў газетах дыстрыкта Галічына публікуецца «Маніфест да баяздольнай моладзі Галічыны» губернатара акругі Галічына Ота Вехтэра, у якім адзначалася адданая служба «ў славу рэйха» галіцыйскіх украінцаў і іх неаднаразовыя запыты к фюрэру аб удзеле ва ўзброеннай барацьбе, — і фюрэр, улічваючы ўсе поспехі галічан, дазволіў фарміраванне стралковай дывізіі СС «Галічына» (ням. SS-Schützendivision «Galizien»). Для каардынацыі садзейнічання фарміраванню дывізіі па дамове між губернатарам дыстрыкта «Галічына» і галавой Украінскага цэнтральнага камітэта ў Кракаве, бургамістрам Львова было створана Ваеннае ўпраўленне (ВУ) дывізіі.
15 красавіка адбылося першае паседжанне ВУ, на якім была вызначана яго структура: Уладзімір Кубіёвіч — старшыня, Восіп Наўроцкі — старшыня канцылярыі, Міхал Хронаўят — прызыўны аддзе, Любамір Макарушка — камандны склад, Сцяпан Валынец — аддзел прапаганды, Міхал Кушнір — аддзел адукацыі, Іван Рудніцкі — метадычны аддзел, Андрэй Палы — рэферэнт дапамогі сем’ям, Уладзімір Белазор — медыцынскі аддзел, айцец Васіль Лаба — галоўны вайсковы капелан, Юры Крахмалюк — ваенна-гістарычны аддзел, Зянон Зялёны — аддзел па рабоце з моладдзю.
Праз некаторы час губернатар дыстрыкта О. Вехтэр замяняе Кубіёвіча на галіцкага фольксдойчэ палкоўніка вермахта А. Бізанца, а ганаровым старшынёй ВУ прызначае былога генерала арміі УНР Віктара Курмановіча. Старшыня карцылярыі ВУ Восіп Наўроцкі стаў фактычна ланцужком між ВУ і УЦК.
28 красавіка 1943 года ў Львове ў будынку адміністрацыі дыстрыкта «Галічына» адбылася ўрачыстая цырымонія абвяшчэння акта аб стварэнні дывізіі, у цырымоніі прымалі ўдзел прадстаўнікі германскай акупацыйнай улады, НСДАП, вермахта, духавенства, прадстаўнікі УЦК і іншыя. На гэтай цырымоніі сябрам ВУ ўручылі граматы, якія падцвярджалі іх паўнамоцтвы, што ніякім чынам не паўплывала на фарміраванне чыста германскага органа пад кіраўніцтвам гауптштурмфюрэра СС Шульцэ па набору ў шэрагі войск СС — які, па сутнасці, маў больш паўнамоцтваў, чым ВУ.
Па стану на 3 чэрвеня 1943 года ў дывізію запісалася каля 80 тыс. дабравольцаў, з якіх было прынята 53 тыс. чалавек, з іх 13 тыс. былі залічаны адразу. У склад дывізіі таксама дазвалялася набіраць валанцёраў-украінцаў з іншых германскіх фарміраванняў — так, у яе склад увайшлі байцы 201-га батальёна паліцыі, а яго камандзір — Яўген Пабігушчы, пасля абучэння, узначаліў адзін з батальёнаў дывізіі. 18 ліпеня 1943 года ў трэніровачны лагер войск СС у Дэмбіцэ быў адпраўлены набор для фарміравання 4-8 валанцёрскіх палкоў войск СС і 204-га ахоўнага батальёна паліцыі.
30 ліпеня 1943 года выдаецца загад начальніка Галоўнага аператыўнага ўпраўлення СС аб фарміраванні валанцёрскай дывізіі СС «Галічына» (ням. SS Freiwilligen — Division «Galizien»). Хутка прызываюцца яшчэ каля 13 тыс. добраахвотнікаў для навучання, камандны склад украінцаў накіроўваецца нарозныя курсы ў Германію. Як і баснійская мусульманская дывізія СС «Ханджар», якая мала ў сваім складзе імамаў, дывізія «Галічына» мала ў сваім складзе ваенных грэкакаталіцкіх (уніяцкіх) капеланаў, якімі кіраваў айцец Васіль Лаба.
Навучанне
[правіць | правіць зыходнік]4 — 8-ы валанцёрскія палкі СС праходзілі навучанне разам з практыкай — частка з іх была размешчана ў раёне Беластока і Гдыні, частка ва ўсходняй і паўднёвай Францыі, шэраг фармаванняў «праходзілі практыку» ў Югаславіі. Паколькі дывізія першапачаткова фармавалася як паліцэйская, асноўны дасланы нямецкі афіцэрскі склад (каля 600 чалавек) паходзіліз паліцэйскіх фармаванняў СС і СД. Адзіным выхадзам з Вермахта быў начальнік штаба Вольф-Дытрых Хейке (ням. Wolf-Dietrich Heike). Асноўным цэнтрам падрыхтоўкі галіцкіх валанцёраў стаў трэніровачны лагер СС у Гейдлягеры/Дэмбіцэ. Абсалютная большасць валанцёраў другога набора — які фармаваў уласна дывізію — паходзіла з бедных сялянскіх сямей. Адзін з штабных афіцэраў-немцаў у сваіх успамінах пісаў, што дысцыпліна ў валанцёраў была далёкай ад нямецкага разумення — першапачаткова дывізія была падобнай на натоўп, а не на вайсковае фармаванне. 20 лістапада 1943 года прыбыў новы камандзір — оберфюрар СС Фрыц Фрайтаг, які кіраваў да гэтага 4-й паліцэйскай грэнадзёрскай дывізіяй СС, які здолеў жорсткімі мерамі палепшыць сітуацыю ў дывізіі. Дывізія мала зашмат шэраговага складу, і мала недахоп малодшых і сярэдніх камандзіраў. З мэтай паляпшэння сітуацыі быў арганізаваны шэраг курсаў для байцоў дывізіі — як немцаў, так і галічан. На пачатак 1944 года колькасць навучэнцаў у Гейдлагеры (разам з 204 батальёнам) налічвала каля 12 тыс. чалавек.
Сапраўднае баявое навучанне дывізія пачала толькі ўвесну 1944 года, калі дывізія была накіравана з трэніровачны лагер СС у Нойхамер, Сілезія (ням. SS-Übungsplatz Neuhammer). У траўні таго ж года яе асабіста праінспектаваў Гімлер, упершыню звярнуўшыся да байцоў дывізіі не як да галічан, а як да ўкраінцаў, і заклікаў іх на барацьбу з «жыда-бальшавісцкай навалай». 3 чэрвеня дывізія ўсім складам прымае ўдзел у манёўрах з баявой стральбою. Дывізіі быў нададзены № 14, а тром яе грэнадзёрскім палкам — 29, 30 і 31. Для папаўнення будучых страт пачаў фарміравацца вучэбны полк дывізіі.
Броды
[правіць | правіць зыходнік]З 25 чэрвеня 1944 года дывізія перакідваецца пад Броды ў падпарадкаванне 13-га армейскага корпуса, дзе яна заняла другую лінію абароны, якая знаходзілася ў 20 км ад лініі фронта. На 30-га чэрвеня 1944 года дывізія налічвала 15 299 салдат і афіцэраў. 13 ліпеня 38-я і 60-я арміі 1-га Украінскага фронта пачалі наступленне ў рамках Львоўска-Сандамірскай наступальнай аперацыі. Раніцай 15 ліпеня часткі дывізіі прынялі ўдзел у контрудары супраць савецкіх войскаў, але ўдары Чырвонай арміі разбілі дывізіі і контрудар на канец дня спыніўся.
Да 18 ліпеня бродаўскі кацёл зачыніўся. 20 ліпеня на кавалку фронта, які абараняла дывізія, здарылася некаалькі прарываў, пасля чаго камандзір дывізіі Фрайтаг прыняў рашэнне скласці з сябе свае паўнамоцтвы. Дывізія перайшла пад кіраўніцтва генерал-маёра Фрыца Ліндэмана. 22 ліпеня з катла здолела вырвацца не больш за 500 салдат і афіцэраў. У месце збору дывізіі да іх далучылася яшчэ каля 1200 не быўшых у акружэнні салдат і афіцэраў дапаможных фармаванняў дывізіі. Яшчэ нязначная колькасць здолела выйсці разам і іншымі часткамі.
Паўторнае фармаванне
[правіць | правіць зыходнік]Паўторнае фарміраванне пачалося з пераводам ў жніўні 1944 года на палігон Нойхамер, дзе знаходзіўся запасны полк дывізіі, які налічваў каля 7 тыс. чалавек на пачатак ліпеня 1944 года. У ліпені ад 1000 да 1300 байцоў было перададзена ў 5-ю дывізію СС «Вікінг» (з іх жывымі ў дывізію «Галічына» ў лістападзе 1944 года вернуцца каля 350 чалавек). Для папаўнення страт нямецкіх камандных кадраў у дывізію прыбыло каля 1 тыс. малодшых і сярэдніх камандзіраў. На 20 верасня 1944 года дывіія налічвала 12 901 салдат і афіцэраў.
Славацкае паўстанне
[правіць | правіць зыходнік]28 верасня 1944 года баяздольныя часткі дывізіі былі перакінуты для падаўлення Славацкага паўстання. К сярэдзіне кастрычніка 1944 года туды былі перакінуты ўсе баяздольныя часткі дывізіі, якія дзейнічалі ў складзе баявых груп Вітэмана (KG Wittenmayer) і Вільднэра (KG Wittenmayer). Часткі дывізіі дзейнічалі разам з брыгадай Дырлевагена (якая некаторы час была падпарадкавана дывізіі) і атрадам Усходняга легіёна СС. 17 кастрычніка 1944 года Гімлер змяніў назву дывізіі на «14-ю грэнадзёрскую дывізію Войскаў СС (украінскую № 1)» (14. Waffen-Grenadierdivsion der SS (Ukrainische Nr. 1). У Славакіі дывізія паралельна з антыпартызанскімі дзеяннямі працягвала папаўняцца і даўзбройвацца — ў тым ліку і за кошт захопленага ў славакаў узбраення. Набор валанцёраў праходзіў ужо і сярод працаваўшых у трудавых лагерах украінцаў. Узрасла колькасць дэзертыраў, частка з якіх далучылася да УПА.
Барацьба ў Югаславіі
[правіць | правіць зыходнік]У студзені 1945 года дывізію перакідваюць на Балканскі паўвостраў ў раён Шцірыі і Карынціі (Краіны), дзе яна вядзе барацьбу з югаслаўскімі партызанамі. У той жа час дывізію папаўняюць каля 600 чалавек з 31-га батальёна паліцыі і СД, сфармаванага на базе Украінскага легіёна самааховы «Валынь». На пачатак сакавіка 1945 года дывізія з часткамі забеспячэння і абозам налічвала больш за 20 тыс. чалавек (самая вялікая па колькасці дывізія пры войсках СС).
«Расфарміраванне» дывізіі
[правіць | правіць зыходнік]У канцы сакавіка дывізіі прыходзіць загад здаць усё ўзбраенне для новаствараючыхся нямецкіх часцей, але наступаўшыя савецкія войскі, якія знаходзіліся ў 40-50 км ад месца дыслакацыі дывізіі, не далі здзейсніцца дадзенаму загаду. Нягледзячы на гэта, 3-4 красавіка Гітлер выдае загад аб фарміраванні на аснове ўзбраення 14-й дывізіі 10-й парашутнай дывізіі з адступаючых з Італіі нямецкіх парашутных часцей. У пачатку красавіка з гэтай мэтай у дывізію прыбывае генерал і каля 1000 парашутыстаў. Але ужо 7 красавіка 1945 года фронт даходзіць да распалажэння дывізіі і расфарміраванне адмяняецца.
1-я украінская дывізія
[правіць | правіць зыходнік]У канцы красавіка 1945 года ў распалажэнні дывізіі прыбывае Паўло Шандрук — галоўнакамандуючы Украінскай нацыяналльнай арміі. Частка дывізіі прымае новую прысягу і з 24 красавіка 1945 года дывізія атрымала назву «1-я Украінская дывізія УНА (1 УД УНА)».
Здача ў палон
[правіць | правіць зыходнік]5 траўня 1945 года прадстаўнікі дывізіі адпраўляюцца ў бок саюзнікаў для перамоў аб здачы ў палон. 7 траўня пачалося адступленне часцей дывізіі, якое 8 траўня пераўтварылася ў агульнае бегства часцей СС з фронта. Часткі дывізіі пайшлі рознымі шляхамі, з-за чаго меншая частка дывізіі раней здалася ў палон амерыканцам, а большая частка патрапіла ў палон да англічан. 10 траўня 1945 года застраліўся камандзір дывізіі брыгадэнфюрэр Фрыц Фрайтаг.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- (англ.) (укр.) Wolf-Dietrich Heike. The Ukrainian Division 'Galicia', 1943-45, A Memoir. (audiobook) Shevchenko Scientific Society. (1988)
- Сціборський Микола. «Націократія» — Париж, 1935.
- Сайерс М. И., Кан А. Тайная война против Америки — Нью-Йорк, 1942.
- Михайлюк Богдан. «Бунт Бандери», на чужині — 1950.
- Герен Аллен. Серый генерал — М.: Прогресс, 1971.
- Дашичев В. И. Банкротство стратегии германского фашизма — М.: Наука, 1971.
- Замлинский В. А. Тавровані презирством народу — К.: Изд. полит. литературы, 1974.
- Чередниченко В. П. Анатомия измены — К., 1976.
- Воофа Джузеппе История Советского Союза. − В 2-х томах. — М., 1990.
- Масловский В. И. З ким і проти кого воювали українські націоналісти в роки другої світової війни — М., 1999.
- Шевчук В. М. Мёртвые предостерегают живых (Злодеяния ОУН−УПА против украинского народа) // Журнал «Марксизм и современность», 1999. — № 1−2.
- Ткачук А. В. «Перед судом истории» — К., 2000.
- Офіцинський, Василь. «Дистрикт Галичина (1941−1944)». Iсторико-політичний нарис. — Ужгород: «Ґражда», 2001. (укр.)
- «Без срока давности» Коллективная монография, под ред. Войцеховского А. А. и Ткаченко Г. С. — Харьков, 2001.
- Украинский национализм в документах — Торонто, 2002.
- «Документы изобличают» Сборник документов и материалов о сотрудничестве украинских националистов со спецслужбами фашистской Германии — К., 2004.
- Войцеховский А. А., Ткаченко Г. С. Украинский фашизм. Теория и практика украинского (галицийского) национализма в документах и фактах. — К.: «Солюкс», 2004. — 178 с.
- Дзьобак В. В. та iн. Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія: Історичні нариси. / Національна академія наук України; Інститут історії України / Відп. ред. Кульчицький С. В. — К.: Наукова думка, 2005. — 496 с. — ISBN 966-00-0440-0 (укр.) — Итоговая публикация наработок рабочей группы историков, созданной при правительственной комиссии по изучению деятельности ОУН и УПА.
- «Без права на реабилитацию» Коллективная монография в 2-х томах — К., 2005.
- Рипли Тим. История войск СС. 1925−1945. — М.: Центрполиграф, 2009. — ISBN 978-5-9524-4072-2
- Бегляр Наврузов. 14-я гренадерская дивизия СС «Галиция»
- Dalin. German Rule in Russia 1941−1945 — Лондон, 1957.
- Armstrong J.A. Ukrainian Nationalism — Нью-Йорк, 1963.
- Klietmann K. G. Die Waffen SS; eine Dokumentation Osnabruck Der Freiwillige. — 1965.
- Brockdorf W. Gekeim. Kommandos des Zweiten Weltkriege — Мюнхен, 1967.
- Forzecki R. Kwestia ukrainska w polityce III Rzeci (1933−1945) — Варшава, 1972.
- Pruss Edward. Herosi spod snakutrysuba — Варшава, 1985.
- Heike Wolf-Dietrich. Ukrainische Division «Galizien». Geschichte der Aufstellung und des Einsatzes (1943−1945). — Toronto: Kiev Printers Ltd., 1970. — ISBN 978-0969023944
- Michaelis Rolf. Die Grenadier-Divisionen der Waffen-SS — Эрланген, 1994. — ISBN 3-930849-04-6 — C.5−4.
- «Integralny nationalism ukrainsk і jako odmina faszysm» — Торонто, 1998.
- Simpson Kristopher. Blowback — Нью-Йорк, 1998.
- Müller, Norman. Wehrmacht und Okkupation.
- Margolian, Howard. Unauthorized Entry: The Truth about War Criminals in Canada, 1946−1956. — Toronto: University of Toronto Press, 2000. — ISBN 0-8020-4277-5
- Littmann Sol. «Pure Soldiers or Sinister Legion. The Ukrainian 14th Waffen-SS Division» — Монреаль, 2003. — ISBN 1-55164-218-2.
- Michaelis, Rolf. Die Waffen-SS: Mythos und Wirklichkeit. Dokumentation über die personelle Zusammensetzung und dem Einsatz der Waffen-SS. — Berlin: Michaelis Verlag, 2006. — 353 с. — ISBN 978-3-930849-36-9