Жан-Анарэ Фраганар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жан-Анарэ Фраганар
фр.: Jean-Honoré Fragonard
Фатаграфія
Аўтапартрэт
Дата нараджэння 5 красавіка 1732(1732-04-05)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 жніўня 1806(1806-08-22)[5][6][…] (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Marie-Anne Fragonard[d][9]
Дзеці Аляксандр-Эварыст Фраганар[d]
Род дзейнасці мастак, мастак-гравёр, рысавальнік, ілюстратар, архітэктурны чарцёжнік
Жанр жывапісец, гравёр
Вучоба
Мастацкі кірунак Ракако
Уплыў Жан Батыст Шардэн і Франсуа Бушэ
Уплыў на Jean-Baptiste Le Brun[d]
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жан-Анарэ́ Фрагана́р (фр.: Jean-Honoré Fragonard) (5 красавіка 1732 — 22 жніўня 1806) — французскі жывапісец і гравёр. Працаваў у стылі ракако. Стварыў больш 550 карцін (не лічачы рысункаў і гравюр).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Перш вучань Жан Батыста Шардэна, а потым Франсуа Бушэ. У 1752 за карціну «Ахвярапрынашэнне Іераваама» атрымаў Вялікую Рымскую прэмію і адправіўся ў Рым. У Рыме значны ўплыў аказалі на яго італьянскія майстры XVII стагоддзя Бароча, Салімена, П. да-Картона і асабліва Цьепала. Пасябраваўшы тут з жывапісцам Гюберам Раберам, ён зрабіў разам з ім і з таленавітым аматарам мастацтва Сен-Нонам паездку на поўдзень Італіі. Плодам гэтай паездкі было выданне уўража: «Voyage de Naples et de Sicile», у якім большасць рысункаў гравіравана Фраганарам. Па вяртанні ў Парыж ён выставіў у салоне 1765 г. карціну: «Смерць Карэза» (знаходзіцца ў Луўрскім музеі ў Парыжы), за якую каралеўская акадэмія мастацтваў прыняла яго ў свае члены.

Фраганар, Пацалунак употай. Эрмітаж

Аднак неўзабаве пасля таго ён кінуў гістарычнай род жывапісу і, падпарадкаваўшыся густу таго часу, стаў пісаць ідэалістычныя жанры і пастаралі ў духу Вато і Бушэ, сцэны інтымнага жыцця пікантнага, часам бессаромна-эратычнага ўтрымання, дэкаратыўныя пано, партрэты, мініяцюры, акварэлі, пастэлі і па часах займацца афортным гравіраваннем. Творы яго ўвайшлі ў вялікую моду і прадаваліся па высокім кошце, дзякуючы чаму ён паспеў скласці сабе добрыя сродкі. Але рэвалюцыя разарыла яго, а класіцызм, паселены ў французскім мастацтве Ж.-Л. Давідам, пазбавіў яго ранейшай папулярнасці.

У 1793 годзе Фраганар з'ехаў з Парыжа ў Грас. Напачатку XIX стагоддзя ён вярнуўся ў Парыж, дзе памёр у 1806 годзе, амаль цалкам забыты.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Арэлі» («Шчаслівая выпадковасць катання на арэлях») (17671768)
  • «Жаданае імгненне»
  • «Пацалунак употай» (1780-я)

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. Itaú Cultural Jean-Honoré Fragonard // Enciclopédia Itaú CulturalSão Paulo: Itaú Cultural, 2001. — ISBN 978-85-7979-060-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б https://www.britannica.com/biography/Jean-Honore-Fragonard
  4. https://en.isabart.org/person/58931
  5. Jean Honoré Fragonard
  6. Jean-Honoré Fragonard // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2017. — ISBN 978-0-19-977378-7doi:10.1093/BENZ/9780199773787.ARTICLE.B00066947
  7. Фрагонар Жан Оноре / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  8. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
  9. Union List of Artist Names — 2020. Праверана 21 мая 2021.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]