Кайшоўскі сельсавет
Выгляд
Кайшоўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Карэліцкі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Кайшоўка |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 2 снежня 1961 |
Кайшо́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Кайшоўка.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Асташынскі сельсавет у складзе Валеўкаўскага раёна (з 25 лістапада 1940 года Карэліцкі раён) Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Асташын. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года перайменаваны ў Кайшоўскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Кайшоўка[1]. 2 снежня 1961 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Цырынскага сельсавета[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.