Каложскі парк
Каложскі парк | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Тып | парк |
Плошча |
|
Дата заснавання | 1960-я |
Архітэктар | Ірына Пятроўна Шпіт |
Размяшчэнне | |
53°40′52″ пн. ш. 23°49′10″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Вобласць | Гродзенская вобласць |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Каложскі парк (раней — Парк імя 40-годдзя ЛКСМБ, парк «Космас», Новы парк) — парк у Гродне, размешчаны на правым беразе р. Нёман, на месцы гістарычнага Каложскага пасада, ад якога пайшла сучасная назва. Плошча складае 20,4 га (1989)[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У верасні 1962 года Гродзенскі гарвыканкам прыняў рашэнне запраектаваць тут цэнтральны парк адпачынку і культуры ў адзначэнне гадавіны стварэння ЛКСМБ. У красавіку 1964 года рашэннем таго ж выканкама парку надалі назву «Космас», якая, аднак, не прыжылася[2].
У савецкія часы прадугледжвалася будаўніцтва магістралі, якая б стала працягам вул. Болдзіна з выхадам на вул. Лермантава і вул. Міцкевіча, адмежавала паркавую тэрыторыю ад 1-павярховай забудовы і дазволіла забяспечыць абслугоўванне зоны адпачынку гарадскім транспартам[1].
Ажно да канца 1980-х генплан Гродна прадугледжваў пераўтварэнне парка ў значны жылы раён з пераносам сюды адміністрацыйных установаў горада[2].
У 2018 годзе ў рамках 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі ў парку на Дзень Волі прайшоў святочны канцэрт і мітынг[3]. У 2019 годзе, пасля таго як Мінгарвыканкам не дазволіў масавыя акцыі ў цэнтры Мінску на Дзень Волі, цэнтрам святкавання стала Гродна, дзе 23 сакавіка ў Каложскім парку адбыліся мітынг і канцэрт[4] з удзелам Лявона Вольскага, Зміцера Вайцюшкевіча, гуртоў Nizkiz, «Крама», «Дай Дарогу!» і Dzieciuki[5].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Уваходы ў парк размешчаны з вул. Лермантава (цэнтральны) і Вялікай Траецкай вуліцы. З поўдня парк абмежаваны рэкамі Гараднічанка і Нёман[1].
Расце больш 20 відаў зялёных насаджэнняў з перавагай мясцовых парод: бяроза, таполя, вярба, клён, дуб, каштан, елка, ясень і інш. У аснову планіровачнага рашэння пакладзена восевая кампазіцыя. Рэгулярная планіровачная схема дапоўнена прамавугольнымі алеямі свабоднай планіроўкі. У паркавай зоне знаходзяцца Барысаглебская царква (помнік архітэктуры 12 ст.), Гродзенскі дзяржаўны абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі, Гродзенская СДЮШАР па футболе са стадыёнам. У савецкія часы працавалі атракцыёны[1].
На цэнтральнай алеі ў 1978 годзе пастаўлены помнік у гонар 850-годдзя Гродна[1] (скульптар Г. Буралкін, архітэктары А. Каралькоў, Г. Пешкаў, інжынер В. Навумовіч). Помнік уяўляе сабой дзве вежы вышынёй 31 метр, наверсе аб’яднаныя вітражом з каляровага шкла з выявай лічбы «850». У аснаванні стаяць дзве скульптуры (постаці жанчыны з ручніком у руках і мужчыны — воіна-латніка) вышынёй 6 метраў. Першапачаткова яны былі абабітыя меддзю, але ў 1990-х гадах метал скралі, а скульптуры замянілі на бетонныя[6].
У паўночна-заходняй частцы парку знаходзяцца недабудаваныя тэнісныя корты, якія пачалі ўзводзіць у 2010 годзе[7].
Зноскі
- ↑ а б в г д Парк имени 40-летия ЛКСМБ // Гродно: Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1989. — 440 с. — ISBN 5-85700-015-7.
- ↑ а б Калектыў аўтараў: А. Вашкевіч, А. Госцеў, В. Саяпін і інш. Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы.. — Гродна-Вроцлаў: Вроцлаўская навуковая друкарня, 2012. — С. 161—162. — 370 с. — ISBN 978-93-61617-77-8.
- ↑ У Гродне адзначылі 100 гадоў БНР . volkovysk.by (25 сакавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2018. Праверана 4-12-2018.
- ↑ Што варта ведаць пра Дзень Волі-2019 ў Горадні і Менску
- ↑ Тысячы людзей пабывалі на Дні Волі каля Каложы
- ↑ Памёр скульптар - аўтар стэлы ў Каложскім парку . Hrodna.life - навіны Гродна (4 студзеня 2024). Праверана 27 лютага 2024.
- ↑ Старыя корты ў Каложскім парку вырашылі ажывіць - пляцоўку прадаюць пад спартыўны аб'ект . Hrodna.life - навіны Гродна (22 верасня 2022). Праверана 27 лютага 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Парк имени 40-летия ЛКСМБ // Гродно: Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1989. — 440 с. — ISBN 5-85700-015-7.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каложскі парк