Калоніі Італіі
Выгляд
Калоніі Італіі — тэрыторыі свету, якія знаходзіліся ў каланіяльнай залежнасці ад Каралеўства Італія.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Каралеўства Італія ў 1885 годзе анексавала Эрытрэю. Затым ў 1889 годзе — Бенадзір (поўдзень сучаснага Самалі).
Пасля Італа-турэцкай вайны Італія атрымала Трыпалітанію, Кірэнаіку і Фецан.
Пасля Першай сусветнай вайны Італія, якая ваявала на боку Антанты, далучыла да сябе Паўднёвы Ціроль і амаль усю Істрыю.
Фашысцкая, з 1922 года, Італія атакавала Корфу, захапіла Эфіопію (1935—1936) і Албанію (1939 год).
Пасля Другой сусветнай вайны, у 1946 годзе, краіна была абвешчана рэспублікай і пазбаўлена ўсіх калоній і раней захопленых тэрыторый — Італьянская каланіяльная імперыя перастала існаваць.
Спіс калоній Каралеўства Італія
[правіць | правіць зыходнік]У Еўропе
[правіць | правіць зыходнік]- Тэрыторыі сучаснай Грэцыі:
- Далмацыя (уключаючы Істрыю, цяпер частка Харватыі і Славеніі)
- Албанскае каралеўства
У Афрыцы
[правіць | правіць зыходнік]- Італьянская Паўночная Афрыка (з 1934 Італьянская Лівія; 1912 — 1942)
- Італьянская Усходняя Афрыка
- Італьянская Эфіопія (Абісінія; 1936 — 1941)
- Італьянская Эрытрэя (1890 — 1941)
- Італьянскае Самалі (цяпер фармальна частка Самалі; 1880-я — 1941)