Камуністычны інтэрнацыянал
Камуністычны інтэрнацыянал | |
---|---|
руск.: Коммунистический интернационал | |
Дата заснавання / стварэння | 2 сакавіка 1919 |
Архівы захоўваюцца ў | La contemporaine[d][1] і German Federal Archives[d] |
Заснавальнік | Уладзімір Ільіч Ленін |
Старшыня | Рыгор Яўсеевіч Зіноўеў, Мікалай Іванавіч Бухарын і Георгій Дзімітраў |
Генеральны сакратар | Георгій Дзімітраў |
Краіна | |
Палітычная ідэалогія | марксізм-ленінізм, камунізм і ленінізм[d] |
Маладзёжнае крыло | Камуністычны інтэрнацыянал моладзі |
Даччыная арганізацыя (кампанія, установа) | League against Imperialism and Colonial Oppression[d] і КПК[2] |
Размяшчэнне штаб-кватэры | |
Наступны ў спісе | Камуністычнае інфармацыйнае бюро і Чацвёрты Інтэрнацыянал |
Пераемнік | Камуністычнае інфармацыйнае бюро |
Папярэднік | Рабочы інтэрнацыянал |
Колер | чырвоны |
Дата спынення існавання | 15 мая 1943 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Канцэпцыя
Ідэалогіі
Інтэрнацыяналы
Асобы
Іншае
|
Камуністычны інтэрнацыянал (Камінтэрн, КІ) — міжнародная рэвалюцыйная арганізацыя ў 1919—1943, якая аб'ядноўвала кампартыі розных краін. Створана ў сакавіку 1919 года па ініцыятыве РКП(б).
Беларускія камуністы былі прадстаўленыя ў Камінтэрне праз Камуністычную партыю (бальшавікоў) Беларусі, а таксама Камуністычнай партыяй Заходняй Беларусі (секцыяй польскай кампартыі).
Афіцыйным гімнам Камінтэрна стала "Песня Камінтэрна", напісаная ў Германіі ў 1929, якая мела таксама варыянты на англійскай, рускай і іспанскай мовах.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Камінтэрн быў заснаваны 4 сакавіка 1919 гады па ініцыятыве РКП (б) і яе кіраўніка У. І. Леніна для развіцця і распаўсюджвання ідэй рэвалюцыйнага інтэрнацыянальнага сацыялізму, у процівагу рэфармісцкага сацыялізму Другога інтэрнацыяналу, канечны разрыў з якім быў выкліканы адрозненнем пазіцый адносна Першай сусветнай вайны і Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Расіі.
Падчас існавання Камінэртну было праведзена сем яго кангрэсаў, але, з-за шматлікіх расколаў у шэрагах ВКП(б), левыя камуністы прызнаюць толькі першыя два кангрэсы, а трацкісты - першыя чатыры.
Першы кангрэс
[правіць | правіць зыходнік]Праходзіў у Маскве ў сакавіку 1919 гады. Прысутнічалі 52 дэлегаты ад 35 партый і груп з 21 краіны свету. Кангрэс таксама можна лічыць устаноўчым. Кангрэсам былі прыняты тэзісы аб платформе Камінтэрна (на аснове дакладаў Г. Эберлейна і Н. Бухарына), тэзісы аб буржуазнай дэмакратыі і аб дыктатуре пралетарыяту (на аснове дакладу У. Леніна). Гэтыя асноўныя дакументы вызначалі мэтай новай арганізацыі ўстанаўленне дыктатуры пралетарыяту ў форме ўлады Саветаў дэпутатаў працоўных ва ўсім свеце. Асноўным метадам дасягнення гэтай задачы была названая класавая барацьба, у тым ліку і шляхам узброенага паўстаньня.
У аснове арганізацыйнай структуры Камінтэрна быў пакладзены прынцып дэмакратычнага цэнтралізму. Кожная з прадстаўленых у Інтэрнацыянале партый мела права на паўнавартаснае прадстаўніцтва.
У рашэннях выразна акрэслена неабходнасць барацьбы з Другім Інтэрнацыяналам як з арганізацыяй рэвізіяністаў, а таксама неабходнасць адколу ад яго рэвалюцыйных элементаў.
Быў утвораны Выканаўчы камітэт Камуністычнага інтэрнацыяналу (Выканкам Камінтэрна, ВККІ). На першым з'ездзе яго склад пастаянна мяняўся. Выканкам Камінтэрна размясціўся на Арбаце па адрасе Грашовы завулак, 5. Для кіраўніцтва працы ВККІ былі ўтвораны Бюро ВККІ (да правядзення II кангрэса Камінтэрна выконвала функцыю ВККІ) і Сакратарыят ВККІ.
Другі кангрэс
[правіць | правіць зыходнік]Праходзіў 19 ліпеня - 7 жніўня 1920 у Петраградзе. На Кангрэсе быў прыняты шэраг рашэнняў аб стратэгіі і тактыцы камуністычнага руху, такіх як формы ўдзелу кампартый у нацыянальна-вызваленчым руху, пра ўмовы прыняцця партыі ў Камінтэрн, статут Камінтэрну і г.д. Быў створаны Аддзел міжнародных сувязяў Камінтэрна.
Трэці кангрэс
[правіць | правіць зыходнік]Праходзіў у Маскве, 22 чэрвеня - 12 ліпеня 1921 г. Удзельнічала 605 дэлегатаў ад 103 партый і арганізацый. III кангрэс прыняў рашэнне аб стварэнні Міжнароднага аб'яднання чырвоных (рэвалюцыйных) прафсаюзаў, якое павінна было б стаць альтэрнатывай «жоўтым» сацыял-дэмакратычным прафсаюзам. Ўстаноўчы з'езд Прафінтэрна прайшоў у ліпені 1921 года ў Маскве.
Чацвёрты кангрэс
[правіць | правіць зыходнік]Праходзіў у лістападзе - снежні 1922 г у Пертаградзе і Маскве. Удзельнічала 408 дэлегатаў ад 66 партый і арганізацый з 58 краін свету. Асноўным вынікам стала замацаванне тактыкі Адзінага Фронту ў якасці асновы дзейнасці сусветнага камуністычнага руху. Рашэннем Кангрэса створана Міжнародная арганізацыя дапамогі змагарам рэвалюцыі.
Пяты кангрэс
[правіць | правіць зыходнік]Праходзіў у чэрвені - ліпені 1924 г у Маскве. Кангрэс прыняў рашэнні па бальшавізацыі нацыянальных кампартый і іх тактыцы ў святле паражэнняў рэвалюцыйных выступаў у Еўропе.
Шосты кангрэс
[правіць | правіць зыходнік]Ліпень - верасень 1928 г., Масква.
Кангрэс ацаніў сусветна-палітычную сітуацыю як пераходную да новага этапу, якая характарызуецца сусветным эканамічным крызісам і нарастаннем класавай барацьбы, развіў тэзіс пра сацыял-фашызм і немагчымасці палітычнага супрацоўніцтва камуністаў як з левымі, так і з правымі сацыял-дэмакратамі, прыняў Праграму і Статут Камуністычнага Інтэрнацыяналу.
Сёмы кангрэс
[правіць | правіць зыходнік]25 ліпеня - 20 жніўня 1935 г., Маскыв. Асноўнай тэмай пасяджэнняў было вырашэнне пытання аб кансалідацыі сіл у барацьбе з нарастаючай фашысцкай пагрозай. Быў створаны Адзіны працоўны фронт як орган ўзгаднення дзейнасці працоўных рознай палітычнай арыентацыі.
Сёмы кангрэс быў апоўнім кангрэсам Камуністіычнага інтэрнацыянала.
Роспуск
[правіць | правіць зыходнік]Камінтэрн дэ-факта быў распушчаны ў 1943 годзе. Заяўляючы пра роспуск Камінтэрна, Сталін спрабаваў зрабіць ўражанне на заходніх саюзнікаў, што ён быццам больш не плануе ўстанаўлення прасавецкіх, камуністычных рэжымаў на тэрыторыі еўрапейскіх краін. Да гэтага ж міжнародная рэпутацыя Камінтэрна да пачатку 1940-х гадоў была вельмі благой, і нацысты знішчылі амаль усе секцыі Камінтэрна ў кантынентальнай Еўропе. Сваю ролю адыграла таксама моцнае імкненне ВКП (б) і асабіста Сталіна да гегемоніі ў Камінтэрне, а таксама ліквідацыя (разам з большасцю супрацоўнікаў) амаль усіх структур Камінтэрна (акрамя Выканкама і Інтэрнацыяналу моладзі) у гады сталінскіх рэпрэсій сярэдзіны 1930-х гадоў. Аднак Выканкам Камінтэрна фактычна не быў ліквідаваны, а проста перайменаваны ў Міжнародны аддзел ЦК ВКП (б).
Камінфарм
[правіць | правіць зыходнік]У верасні 1947 года, пасля парыжскай канферэнцыі пра дапамогу Маршала ў чэрвені 1947 года, Сталін сабраў сацыялістычныя партыі і стварыў Комінфарм - Камуністычнае інфармацыйнае бюро, як замену Камінтэрну. Гэта была сетка, створаная камуністычнымі партыямі Албаніі, Балгарыі, Чэхаславакіі, Францыі, Венгрыі, Італіі, Польшчы, Румыніі, Савецкага Саюза і Югаславіі (яна была выключаная ў 1948 годзе з-за рознагалосся Сталіна і Ціта).
Камінфарм спыніў існаванне ў 1956 годзе неўзабаве пасля XX з'езду КПСС. Фармальнага правапераемніка ў Камінфарма не было, аднак такімі фактычна сталі СЭУ і АВД, а таксама нарады дружалюбных СССР камуністычных і працоўных партый, які праводзілі перыядычна.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ http://www.calames.abes.fr/pub/lacontemporaine.aspx#details?id=FileId-2915 Праверана 6 красавіка 2020.
- ↑ (unspecified title)