Перайсці да зместу

Каралеўская бібліятэка Даніі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каралеўская бібліятэка Даніі
дацк.: Det Kongelige Bibliotek[1]
Краіна
Адрас Søren Kierkegaards Plads 1, 1221 København K
Заснавана 1648
Код ISIL DK-810010 і DK-810015
Вэб-сайт kb.dk (дацк.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Новы будынак «Чорны дыямент», 1999

Каралеўская бібліятэка (дацк.: Det Kongelige Bibliotek) — нацыянальная бібліятэка Даніі (Капенгаген). Адна з найбуйнейшых бібліятэк у Скандынавіі.

Змяшчае мноства гістарычных дакументаў. Усе творы, што друкавалися ў Даніі з XVII стагоддзя, захоўваюцца ў фондах бібліятэкі.

Бібліятэка заснавана каля 1648 каралём Фрэдэрыкам III на базе шырокай калекцыі еўрапейскіх твораў. Публічны доступ адкрыты ў 1793 годзе. У 1989 годзе фонды бібліятэкі аб’яднаны з фондамі бібліятэкі Капенгагенскага ўніверсітэта, а ў 2005 годзе з фондамі Дацкай нацыянальнай бібліятэкай прыродазнаўства і медыцыны (дацк.: Danmarks Natur-og Lægevidenskabelige Bibliotek). З 1 студзеня 2006 года афіцыйна называецца Каралеўская бібліятэка, Нацыянальная бібліятэка і бібліятэка Капенгагенскага ўніверсітэта (дацк.: Det Kongelige Bibliotek, Nationalbibliotek og Københavns Universitetsbibliotek).

Сёння бібліятэцы належаць чатыры будынкі: тры будынкі Капенгагенскага ўніверсітэта і галоўны будынак на востраве Слотсхольмен. Стары будынак на востраве Слотсхольмен пабудаваны ў 1906 годзе. Ён з’яўляецца копіяй капэлы ў рэзідэнцыі Карла Вялікага (горад Ахен). У 1999 годзе пабудаваны новы будынак, сумежны са старым, пад назвай «Чорны дыямент» (дац. Den Sorte Diamant). Назву атрымаў ад свайго вонкавага аблічча (пабудавана з чорнага мармуру і шкла). У будынку таксама размяшчаецца канцэртная зала.

Інфармацыя пра крадзеж кніг

[правіць | правіць зыходнік]