Перайсці да зместу

Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса (Пелішча)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каталіцкі храм
Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса
52°18′57″ пн. ш. 23°55′10″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Пелішча
Канфесія Каталіцызм
Епархія Пінская
Архітэктар Вінцэнт Генрык Удавішэўскі
Будаўніцтва 19291934 гады
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса — мураваны каталіцкі храм у в. Пелішча Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.

Касцёл пабудаваны ў 1934 годзе з цэглы.

У 1923 годзе ў Пелішчы было 157 двароў і 786 жыхароў, з якіх 525 былі каталікамі, 257 — праваслаўныя, 4 — пратэстанты.

20 лютага 1925 годзе дэлегацыя мясцовых каталікоў адправілася ў Вільню ў курыю архібіскупа Віленскага, каб атрымаць дазвол на пабудову касцёлу ў Пелішчы і зацвердзіць праект новай святыні. Праект касцёлу Найсвяцейшага Сэрца Ісуса ў Пелішчы падрыхтаваў берасцейскі архітэктар Вінцэнт Генрык Удавішэўскі.

Восенню 1929 году пачалі звозіць будаўнічыя матэрыялы і закладаць падмуркі храма. 11 мая 1930 году адбылася закладка і ўрачыстае асвячэнне вуглавога каменя касцёлу. 18 лістапада 1934 году новапабудаваны касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса быў урачыста асвечаны.

Помнік архітэктуры стылю мадэрн. Рознавялікія прамавугольны ў плане асноўны аб’ём пад чарапічным дахам, апсіда, дзве бакавыя сакрысціі і вежа-званіца аб’яднаны ў ярусную прасторава-дынамічную кампазіцыю. Званіца завершана фігурнай вежачкай. Архітэктурную выразнасць плоскасным фасадам надае рытм арачных аконных праёмаў і шырокіх лапатак. Уваход аформлены манументальным парталам з картушам у завяршэнні.

У перакрытую драўляным цыліндрычным скляпеннем залу храма раскрыта прастора апсіды. Неатынкаваныя сцены раскрапаваны пілястрамі. Захаваліся барочныя драўляныя скульптуры святых Пятра і Паўла. На хорах быў размешчаны арган аздоблены барочнымі картушамі і скульптурамі анёлаў[1].

Зноскі