Кошыцы
Горад
Кошыцы
Košice
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Кошыцы (славацк.: Košice, ням.: Kaschau, венг.: Kassa) — другі па велічыні горад Славакіі, адміністрацыйны цэнтр Кошыцкага края, знаходзіцца на рацэ Горнад, каля самай мяжы з Венгрыяй.
Кошыцы з’яўляюцца важным гандлёвым, індустрыяльным і культурным цэнтрам усходняй Славакіі. Тут размешчаны другі па велічыні ўніверсітэт краіны, а таксама маюцца мноства музеяў, выставачных галерэй і тэатраў. У горадзе размяшчаецца металургічны камбінат U. S. Steel Košice, які з’яўляецца буйнейшым працадаўцам у рэгіёне. Акрамя таго, горад мае добрую чыгуначную сетку і міжнародны аэрапорт.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першы раз Кошыцы згадваюцца ў 1230 годзе. Пачынаючы з XIV стагоддзя горад становіцца другім па значнасці горадам Славакіі, якая на той момант уваходзіла ў Венгерскае каралеўства. У XV стагоддзі Кошыцы часова захапіў гусіт Ян Йіскра. У XVII—XVIII стагоддзях Кошыцы становяцца цэнтрам паўстанняў супраць Габсбургаў і своеасаблівай сталіцай мяцежніка Ферэнца Ракацы. У 1657 годзе тут быў закладзены ўніверсітэт. У 1919 годзе ў Кошыцах была абвешчана Славацкая Савецкая Рэспубліка, якая праіснавала нядоўга. У 1938—1944 гадах горад быў акупаваны Венгрыяй.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Бела Ілеш (1895—1974) — венгерскі пісьменнік. Нарадзіўся ў Кошыцах.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]- Аксарай, Турцыя
- Арадзя, Румынія
- Будапешт, Венгрыя
- Бурса, Турцыя
- Буэнас-Айрэс, Аргенціна
- Верона, Італія (1992)[4]
- Вуперталь, Германія (1980)[5]
- Высаке-Татры[d], Славакія
- Жэшаў, Польшча
- Катавіцы, Польшча
- Котбус, Германія
- Кросна, Польшча
- Крывы Рог, Украіна
- Ліён, Францыя
- Мабіл, ЗША
- Мішкальц, Венгрыя
- Ніш, Сербія
- Острава, Чэхія
- Пафас, Кіпр
- Плоўдзіў, Балгарыя[6]
- Раахэ, Фінляндыя
- Санкт-Пецярбург, Расія (1995)[7][8]
- Ужгарад, Украіна
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Vlastivedný slovník obcí na Slovensku / пад рэд. M. Kropilák — Bratislava: VEDA, vydavateľstvo Slovenskej akadémie vied, 1978. — Т. 2.
- ↑ The 2021 Population and Housing Census — Браціслава: Statistical Office of the Slovak Republic.
- ↑ Počet obyvateľov Košíc za desať rokov klesol o päť percent — 2022. Праверана 19 лістапада 2022.
- ↑ http://www.comune.verona.it/nqcontent.cfm?a_id=5485
- ↑ https://www.wuppertal.de/tourismus-freizeit/stadtportrait/partnerstaedte/102010100000010321.php
- ↑ https://www.plovdiv.bg/en/about-plovdiv/побратимени-градове/
- ↑ https://kvs.gov.spb.ru/en/agreements/
- ↑ https://www.tasr.sk/tasr-clanok/TASR:2022031700000104
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кошыцы
- Сайт горада
- Cassovia.info — турыстычны партал Архівавана 9 жніўня 2018.
- Kosice.info — турыстычны партал
- Рэшткі Кошыцкага замка