Перайсці да зместу

Леанід Адамавіч Сасноўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леанід Адамавіч Сасноўскі
Дата нараджэння 25 ліпеня 1935(1935-07-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 лютага 2023(2023-02-10) (87 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера прыкладная механіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Украіны ў галіне навукі і тэхнікі
Узнагароды

Леанід Адамавіч Сасно́ўскі[1] (25 ліпеня 1935, Палессе, Чачэрскі раён, Гомельская вобласць10 лютага 2023) — беларускі вучоны ў галіне прыкладной механікі, доктар тэхнічных навук (1987), прафесар (1988), адзін з заснавальнікаў трыбафатыкі.

Нарадзіўся 25 ліпеня 1935 года ў вёсцы Палессе (сучасны аграгарадок у Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі).

У 1958 годзе скончыў Ленінградскі горны інстытут па спецыяльнасці «Горныя машыны». Быў накіраваны на Аляксандраўскі машынабудаўнічы завод (Аляксандраўск, Пермскі край, РСФСР) і да 1962 года працаваў інжынерам-тэхнолагам, інжынерам-канструктарам, інжынерам-тэхнолагам і старшым інжынерам-тэхнолагам канструктарскага бюро[2]. У 1962—1964 гадах — старшы выкладчык Пермскага політэхнічнага інстытута[3]. У 1964—1967 гадах праходзіў навучанне ў аспірантуры Цэнтральнага навукова-даследчага інстытута тэхналогіі машынабудавання ў Маскве і ў 1967 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1967—1976 гадах старшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі, загадчык аддзела трываласці Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута кампрэсарнага машынабудавання ў горадзе Сумы[3].

З 1976 года — дацэнт Магілёўскага тэхналагічнага інстытута, з 1978 года — загадчык кафедры[1]. З 1980 года працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту — прафесар, дацэнт, загадчык кафедры будаўнічай механікі, з 1992 года — загадчык кафедры прыкладной матэматыкі і тэорыі надзейнасці. Адначасова з 1992 года дырэктар ААТ «НПА ТРЫБАФАТЫКА», з 1998 года — галоўны навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыяй трыбафатыкі — ГКСБ ВА «Гомсельмаш»[3].

Памёр 10 лютага 2023 года[4].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар больш за за 800 навуковых прац, 2 манаграфій, 3 даведнікаў, 3 вучэбных дапаможнікаў[3] па будаўнічай механіцы, тэорыі надзейнасці, механіцы стомленаснага разбурэння, тэарэтычным асновам трыбафатыкі.

Сярод апублікаванага:

  • Статистическая механика усталостного разрушения. — Мн., 1987.
  • Трибофатика: О диалектике жизни. 2 изд. — Гомель, 1999.
  • Основы тибофатики: Учебное пособие. Ч. 1—2. — Гомель, 2003.
  • Surprises of Tribo-Faigu / L. A. Sosnovskiy, S. S. Sherbakov; trans. editor D. V. Tkachik -Minsk: Magik Book, 2009.

Аўтар паэтычнага зборніка «Россыпь чувств» і праекта «Далоні цёплыя зямлі»[3].

Узнагароды і званні

[правіць | правіць зыходнік]
  • Медаль Францыска Скарыны
  • Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1998)
  • Дзяржаўная прэмія Украіны ў галіне навукі і тэхнікі (1997)
  • Знакі «За выдатныя поспехі ў працы» ў галіне вышэйшай адукацыі СССР, «Ганаровы транспартнік», «Ганаровы чыгуначнік ААТ РЖД»
  • Памятны знак «175 гадоў расійскім чыгункам»
  • сярэбраны медаль ВДНГ СССР
  • Ганаровы грамадзянін Чачэрскага раёна (2004)[3].

Зноскі