Леанід Гаўрылавіч Чубрыкаў
Леанід Гаўрылавіч Чубрыкаў | |
---|---|
руск.: Леонид Гаврилович Чубриков | |
Дата нараджэння | 8 верасня 1926 (98 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | электроніка, фізіка, біялогія і анкалогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Леанід Гаўрылавіч Чу́брыкаў[1] (руск.: Леонид Гаврилович Чубриков; 8 верасня 1926) — вучоны ў галіне электронікі, доктар тэхнічных навук (1992), прафесар (1994).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сяле Акунёва Сібірскага края РСФСР (зараз у Прамышленнаўскім раёне Кемераўскай вобласці Расіі). Скончыў 6 класаў школы, Чымкенцкае рамеснае вучылішча[2]. У лютым 1944 года быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію[2]. Скончыў Акруговыя курсы радыётэлеграфістаў і ўдзельнічаў у баях на тэрыторыі Польшчы, Чэхаславакіі, Германіі[2]. У 1958 годзе скончыў радыётэхнічны факультэт Свярдлоўскага політэхнічнага інстытута па спецыяльнасці «Аўтаматыка і тэлемеханіка». У 1958—1964 гадах Л. Г. Чубрыкаў на пасадзе малодшага навуковага супрацоўніка ва Уральскім філіяле Акадэміі навук СССР. У 1962 годзе скончыў Універсітэт марксізма-ленінізма, у 1963 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1964—1973 гг. на пасадзе дацэнта кафедры аўтаматызацыі тэхналагічных працэсаў Жданаўскага металургічнага інстытута, у 1973—1975 і 1978—2014 гадах у Гомельскім філіяле Беларускага політэхнічнага інстытута (сучасны Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога) на пасадах дацэнта, прафесара кафедры «Тэарэтычныя асновы электратэхнікі» энергетычнага факультэта. У 1975—1977 гадах займаў пасаду загадчыка лабараторыяй ва Усесаюзным навукова-даследчым інстытуце методыкі і тэхнікі разведкі у горадзе Рэчыца (Гомельская вобласць), у 1977—1978 гадах загадчыка кафедрай ў Краматорскім індустрыяльным інстытуце.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Круг навуковых інтарэсаў Л. Г. Чубрыкава — электроніка, аўтаматыка, фізіка, біялогія, медыцына, анкалогія. Аўтар шэрагу кніг, манаграфіі, аўтар і сааўтар шэрагу патэнтаў.
Сярод апублікаванага:
- Скоростные фильтры сигналов — Гомель: ГГТУ им. П. О. Сухого, 2000.;
- Сущность раковых болезней — Гомель: ГГТУ им. П. О. Сухого, 2004. ISBN 985-420-240-2;
- Всемирный Закон Развития. Вселенная. Болезни и Жизнь. — Гомель: Полеспечать, 2015.;
- Основы промышленной электроники: Учебное пособие для вузов. — Гомель, 2003.;
- Мой путь в науку — Гомель, 2006. — Вып. 3: Очерки о докторах и профессорах — выпускниках и сотрудниках вузов и НИИ Гомельщины. — С. 284—287.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Знак «Выдатнік адукацыі Рэспублiкі Беларусь»
- Прэмія імя П. В. Сухога (2002).
Таксама мае баявыя і юбілейныя ўзнагароды[2].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Чубрыкаў Леанід Гаўрылавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 283. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Чубриков Леонид Гаврилович // Сайт Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П. В. Сухога (руск.)
- Сайт Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (руск.)
- Не стареют душой ветераны // Гомельский областной комитет профсоюза работников образования и науки Архівавана 29 верасня 2019. (руск.)
- Чубрыкаў, Леанід Гаўрылавіч (доктар тэхнічных навук; электроніка; нар. 1926) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- PatentDB.ru — База патентов РФ на изобретения и промышленные образцы (руск.)
- Нарадзіліся 8 верасня
- Нарадзіліся ў 1926 годзе
- Нарадзіліся ў Кемераўскай вобласці
- Выкладчыкі ГДТУ імя П. В. Сухога
- Дактары тэхнічных навук
- Прафесары
- Выпускнікі УДТУ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Сяржанты і старшыны СССР
- Фізікі СССР
- Фізікі Беларусі
- Члены КПСС
- Вынаходнікі СССР
- Вынаходнікі Беларусі