Перайсці да зместу

Леў Майсеевіч Абеліёвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леў Майсеевіч Абеліёвіч
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 6 студзеня 1912(1912-01-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 снежня 1985(1985-12-03) (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна Сцяг СССР СССР
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі
Узнагароды Ордэн «Знак Пашаны»

Леў Майсеевіч Абеліёвіч (6 студзеня 1912, Вільня — 3 снежня 1985, Мінск) — беларускі савецкі кампазітар. Вучань В. А. Залатарова і М. Я. Мяскоўскага. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1]. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1963). Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і Ганаровымі граматамі Вярхоўных Саветаў Беларусі і Расіі.

У 19351939 гадах вучыўся ў Варшаўскай кансерваторыі, у 1941 годзе скончыў Беларускую кансерваторыю. Сярод яго студэнцкіх работ — рамансы, фартэпіянныя творы, Уверцюра для сімфанічнага аркестра. 3 1944 года Л. Абеліёвіч жыў у Маскве. Тут на працягу двух гадоў ён удасканальваў сваё майстэрства пад кіраўніцтвам Мікалая Мяскоўскага. Вынікам напружанай працы з'явіліся санаты для фартэпіяна, скрыпкі і фартэпіяна, габоя і фартэпіяна, Сюіта для двух фартэпіяна, рамансы, песні. Ён таксама напісаў п'есы для скрыпкі, якія атрымалі высокую ацэнку Д. Ойстраха[2]. У гэтых творах адчуваецца пошук свайго стылю, форм праламлення фальклору. Найбольш ярка стыль кампазітара выяўляецца ў Першай фартэпіяннай санаце.

Прыехаўшы ў 1951 г. у Беларусь, Л. Абеліёвіч стварыў арыгінальныя рамансы на вершы М. Багдановіча, Я. Коласа, М. Танка, Р. Бёрнса, Ф. Цютчава і інш. Не перапынялася праца і ў жанры песні. У 1950-я гады было напісана Фартэпіяннае трыа, у якім выступаюць характэрныя для Л. Абеліёвіча рысы інтанацыйнага ладу, гарманічнай мовы і фактуры. Тады ж былі напісаныя цыклы рамансаў на вершы М. Багдановіча і Ф. Цютчава, і аркестравыя творы «Беларуская уверцюра», «Сімфанічныя карціны» і «Гераічная паэма», якія сталіся важнымі крокамі на шляху да галоўнага жанра — сімфоніі. Але да яе ён прыйшоў ужо сталым майстрам, напярэдадні свайго пяцідзесяцігоддзя.

У 1960-я гады кампазітар напісаў чатыры сімфоніі. Найбольшым поспехам карысталася Другая сімфонія — усхваляваны ўспамін пра вайну, пра страшэнную трагедыю чалавецтва. У сярэдзіне 60-ых гадоў з'яўляецца першы сшытак цыкла фартэпіянных п'ес «Фрэскі», змест якога мае грамадзянскую накіраванасць. Кампазіцыйны прынцып пабудовы цыкла выяўлены ў назве, запазычанай з жывапісу. Твор не мае сюжэтнага развіцця і ўяўляе сабой паслядоўнасць кантрастных музычных партрэтаў і карцін: «Уцякач», «Журботная гадзіна», «Шэсце», «Рэквіем» і інш.

Творчасць Л. Абеліёвіча 1970-х гадоў звязана галоўным чынам з жанрамі інструментальнай і вакальнай музыкі. Разам з інструментальнымі мініяцюрамі напісаны санаты (для кларнета, для фартэпіяна), другі сшытак цыкла фартэпіянных п'ес «Фрэскі», а таксама Фартэпіянны канцэрт. Шмат увагі надаваў Л. Абеліёвіч і жанру раманса, дзе паступова фарміравалася вакальная стылістыка кампазітара. У рамансах шырока выкарыстоўваюцца такія выразныя сродкі, як «педальныя» арганныя пункты, каларытныя гарманічныя фарбы, выразныя, шырока распеўныя мелодыі або размоўна-дэкламацыйныя структуры, разнастайныя метрарытмічныя малюнкі, разгорнутае суправаджэнне з выяўленчымі момантамі. 3 вялікім майстэрствам кампазітар падпарадкаваў усе гэтыя сродкі дакладнай мастацка-рэалістычнай задуме. У ліку найбольш яскравых — вакальныя цыклы «Военные баллады» і «Партызанскія балады», дзе доўжыцца вядучая тэма творчасці кампазітара, а ў стылістыцы — традыцыі рускай і заход-нееўрапейскай вакальнай лірыкі.

Характэрнай асаблівасцю творчасці Л. Абеліёвіча 1980-х гадоў стала паглыбленне ў сферу вакальнай лірыкі: ён працаваў над другім сшыткам рамансаў на вершы Ф. Цютчава, паэзіяй якога захапляўся на працягу ўсяго жыцця.

Памёр 8 снежня 1985 года. Пахаваны на Паўночных могілках пад Мінскам[3].

Аўтар 4 сімфоній (1962-83), канцэрта для фартэпіяна з аркестрам (1979), фартэпіяннага цыкла «Фрэскі», вакаліза памяці Д. Шастаковіча, вакальных цыклаў, хораў, песень, рамансаў, музыкі да радыёспектакля і інш. Пісаў музыку на вершы Я. Коласа, М. Танка, А. Міцкевіча, М. Багдановіча, Ф. І. Цютчава, Р. Бёрнса, А. Астрэйкі, У. М. Дубоўкі[1].

Аркестравая музыка

[правіць | правіць зыходнік]

Для сімфаніннага аркестра:

  • Сімфоніі: № 1 (1962), № 2 (1964), № 3 (1967), № 4 «Віцебская» (1970, 2-ая рэд. 1982);
  • Уверцюры: № 1 (1941), № 2 «Беларуская» (1955, 2-ая рэд. 1968), Уверцюра (1963), Уверцюра (1967);
  • Беларуская рапсодыя (1954),
  • Гераічная паэма (1957),
  • Сімфанічныя карціны (Уверцюра, Накцюрн, Танец, 1958).
  • Канцэрт для ф-на з аркестрам (1977).
  • Вакаліз для голасу з аркестрам (1976).

Для эстраднага аркестра:

  • Уверцюра, Інтэрмецца, Канцэртны вальс (1960).
  • Арыя для скрыпкі і камернага аркестра (1973).

Камерна-інструментальная музыка

[правіць | правіць зыходнік]
  • Струнны квартэт № 1 (1947),
  • Фартэпіяннае трыо (1955),
  • Уверцюра для секстэта домраў (1952).

Для фартэпіяна:

  • Першая саната (1944),
  • Другая саната (1945),
  • Санаты № 1 (1953), № 2 (1957, 2-ая рэд. 1979), № 3 (1960—1970);
  • Цыкл п'ес «Фрэскі» (першы сшытак, 1965, другі сшытак, 1972),
  • Цыкл п'ес (1977),
  • Варыяцыі (1939),
  • Дзве полі-фанічныя п'есы на беларускія народныя тэмы для ф-на ў чатыры рукі (1950),
  • Дзесяць дзіцячых п'ес (1950),
  • Дзве п'есы (Канцона, Экспромт, 1976),
  • Чатыры п'есы («У прыцемках», «Скамарохі», Інтэрмецца, «Мяцеліца», 1970),
  • Тры канцэртныя эцюды (1981).
  • Сюіта на тэмы беларускіх народных песень для двух ф-на (1950).

Для скрыпкі і фартэпіяна:

  • Санаты: № 1 (1940, 2-ая рэд. 1960), № 2 (1946, 2-ая рэд. 1961), № 3 (1948, 2-ая рэд. 1969), № 4 (1950, 2-ая рэд. 1958);
  • Эцюд-карціна,
  • «Калыханка»,
  • «Разважанні»,
  • Два танцы (1950),
  • Гумарэска, Інтэрмецца, Танец (1940—1950),
  • Арыя, Накцюрн (1964).

Для кларнета і фартэпіяна:

  • Саната (1972),
  • Інтэрмецца (1960—1970).

Для цымбалаў і фартэпіяна:

  • Дваццаць прэлюдый (1949),
  • Саната (1966).

Для ксілафона і фартэпіяна:

  • Інтэрмецца, Танец (1964).
  • Саната для габоя і ф-на (1950),
  • п'есы для духавых інструментаў (1960—1970).

Вакальная музыка

[правіць | правіць зыходнік]

Для хору без суправаджэння:

  • «Ой, не гніце, ветры», «Песня волі» (па матывах М. Танка, 1957),
  • «Над Нараччу» (сл. А. Бачылы, 1958),
  • «На новай зямлі» (сл. Я. Коласа, 1958),
  • «Цішыня» (сл. А. Бачылы, 1975);
  • апрацоўкі народных песень.

Для голасу з суправаджэннем: Цыклы:

  • «Военные баллады» (сл. С. Яўсеевай, С. Віленскага і ўласныя, 1974),
  • «Партызанскія балады» (сл. А. Астрэйкі, М. Танка, У. Дубоўкі, 1978),
  • «Рамансы на вершы Ф. Цютчава» (першы сшытак: «После грозы», «Смотри, как роща зеленеет», «Дитя», «Осень», «В пути», «Как ни тяжел последннй час», «Зной», «Любовь», «В небе тают облака», «Счастлив, кто посетил сей мир», 1958; другі сшытак: «Четверостишие», «Мольба», «Как ни дышит полдень знойный», «Как над горячею золой», «Еще томлюсь тоской желаний», «Я знал ее еще тогда», «Последняя любовь», «День вечереет», «Потрясение», «Мгновение жизни», 1983);

Рамансы:

  • «Коваль», «Колыбельная» (сл. польскіх паэтаў, 1938),
  • «Ноч», «На новай зямлі», «Дзень добры вам, лясы і далі» (сл. Я. Коласа, 1952),
  • «На палях», «Юнацтва» (сл. А. Бачылы, 1952),
  • «Днём прыгожым», «Успамін» (сл. М. Танка, 1952),
  • «За жытнім полем», «Было — вакол квітнеў тут дол», «Любоў», «Песня дзяўчыны», «Пацалунак» (сл. Р. Бёрнса, пер. А. Бачылы, 1953),
  • «Над магілай», «Ты быў, як месяц, адзінокі», «Завіруха», «Вечнасць», «Зімовы вечар» (сл. М. Багдановіча, 1956),
  • «Пловец» (сл. А. Міцкевіча, 1957),
  • «Ручей» (сл. А. Русака, 1963),
  • «Возвращение» (сл. К. Клёнава, 1963),
  • «Балада аб партызане», «Курганы» (сл. У. Дубоўкі, 1963),
  • «Вандроўнікі», «Калыханка» (сл. Я. Коласа, 1972),
  • «Хорал», «Поэзия» (сл. Ф. Цютчава, 1972),
  • «Стану песняй», «Парыў», «У няволі» (сл. А. Пашкевіч, 1976),
  • шэсць рамансаў на вершы А. Пушкіна (1977),
  • пяць рамансаў на вершы А. Пушкіна (1978),
  • «Сумерки», «Вечер мглистый» (сл. Ф. Цютчава, 1981);
  • Паэма для голасу з ф-на (1979).

Песні:

  • «Ходзіць хлопец», «Юнацкая песня», «Тры сасны», «Стогне ў полі завіруха», «Слово о неизвестном солдате», «Солдатская пилотка» (сл. М. Алтухова);
  • «Працоўная» (сл. А. Астрэйкі);
  • «Песня міру» (сл. П. Барэйкі);
  • «Песня аб Леніне» (сл. А. Бачылы);
  • «Песня млынара» (сл. П. Броўкі);
  • «Заздраўная», «Калыханка» (сл. А. Вялюгіна);
  • «Песня аб партыі» (сл. Н. Гілевіча);
  • «Зараначкі» (сл. К. Клёнава);
  • «Мінскія сосны», «Радзімая старонка», «Мая бярозка», «Мы — трактаразаводцы», «Мяцеліца» (сл. А. Русака);
  • «Святочны вальс», «Дарожная», «Песня аб Леніне» (сл. А. Ставера);
  • «Звезды над Минском», «Беларусь мая» (сл. М. Ясеня).

Прыкладная музыка

[правіць | правіць зыходнік]

Да драматычных спектакляў:

  • «Каштанка» (1952).
  • «Канёк-Гарбунок» (П. Яршоў, 1953).
  • «Лясун» (М. Алтухоў, 1961).
  • «Гербовая печать» (1961).
  • «Цвёрды арэшак» (М. Алтухоў, 1964).

Да радыёпастановак:

  • «Пунсовыя ветразі» (1953).
  • «Машанька і гарошынка» (1953).
  • «Сказ пра газ» (Я. Пярмяк, 1961).

Да тэлефільмаў:

  • «Старый челн».
  • «Пятёрка отважных» (1970).
  • «Хатынь».

Зноскі

  1. а б т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  2. Мдзівані Т. Г., Сергіенка Р. I. Кампазітары Беларусі. — Мн: Беларусь, 1997. — С. 16-21
  3. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.