Леў Яўстаф’евіч Крыштаповіч
Леў Яўстаф’евіч Крыштаповіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 ліпеня 1949 (75 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | філосаф |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофскіх навук |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Леў Яўстаф’евіч Крыштаповіч (25 ліпеня 1949, в. Пекалін, Смалявіцкі раён, Мінская вобласць) — доктар філасофскіх навук, прафесар[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў гістарычны факультэт БДУ. У 2008—2014 гадах быў намеснікам кіраўніка Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Аўтар кніг «Беларусь як руская святыня» (руск.: «Беларусь как русская святыня») і «Беларусь і Расія: гісторыясофскае і цывілізацыйнае адзінства» (руск.: «Беларусь и Россия: историософское и цивилизационное единство»)[2].
7 верасня 2021 года ў нумары 68 газеты «Мінская праўда» надрукаваў артыкул «Што хвалюе ў Беларусі каталіцкіх дзеячаў і іх польскіх куратараў?» (руск.: «Что волнует в Беларуси католических деятелей и их польских кураторов?»), праілюстраваны на першай старонцы газеты карыкатурай на каталіцкіх святароў і беларускую нацыянальную сімволіку. На малюнку выяўляюцца каталіцкія святары у характэрным адзенні, свастыка, бел-чырвона-белы сцяг і словы беларускага хрысціянскага гімна «Магутны Божа» на фоне перакручанай рэплікі абраза росіцкіх пакутнікаў — святароў, якія падчас Другой сусветнай вайны разам са сваімі вернікамі мужна прынялі смерць ад рук нацысцкіх карнікаў. Малюнак мае подпіс на рускай мове: «Мутация веры. Кресты бывают разные...». Пры гэтым іншы матэрыял на тытульнай старонцы мае назву, якая адсылае ў часы нацысцкай Германіі: «У чым меў рацыю Гебельс?» (руск.: «В чем был прав Геббельс?»). Беларускі каталіцкі касцёл даў афіцыйны адказ на гэтую публікацыю[3]:
Рымска-Каталіцкі Касцёл у Беларусі адназначна асуджае згаданую публікацыю і расцэньвае яе як распальванне варожасці ў беларускім грамадстве да Рымска-Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, асабліва да яго іерархаў і прэсвітараў. Гэтая публікацыя наносіць вялікую абразу рэлігійным пачуццям вернікаў Каталіцкага Касцёла. Публікацыя нясе маральную шкоду ўсім хрысціянам розных канфесій, таксама ўскосна абвінавачвае ўсё каталіцкае духавенства ў меркаванай прыхільнасці да фашызму і нацызму, што з’яўляецца свядомым і зламысным перакручваннем праўды, паклёпам і абразай». |
Раней прэс-сакратар Беларускага каталіцкага касцёла айцец Юрый Санько адзначыў, што згаданая карыкатура зневажае хрысціянскі крыж, што абражае ўсіх хрысціян прапагандай нацысцкай сімволікі[4].
Санкцыі ЕС
[правіць | правіць зыходнік]Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, 2 лютага 2011 года быў унесены ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС[5]. Крыштаповіч як намеснік кіраўніка Аператыўна-аналітычнага цэнтра ў рашэнні Еўрапейскага савета ад 15 кастрычніка 2012 года быў названы важным голасам прапаганды, які падтрымлівае і апраўдвае рэпрэсіі супраць дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, якія сістэматычна асвятляюцца ў негатыўнай і зневажальнай форме з выкарыстаннем фальсіфікаванай інфармацыі[6].
Зноскі
- ↑ Навуковы рэцэнзуемы часопіс
- ↑ Былы супрацоўнік Адміністрацыі прэзідэнта Леў Крыштаповіч: Беларусь — гэта Расія, Наша Ніва, 2 красавіка 2018 г.
- ↑ Беларускі Касцёл: «Публікацыя ў „Мінскай праўдзе“ нясе маральную шкоду хрысціянам розных канфесій», Радыё Свабода, 7 верасня 2021 г.
- ↑ Прадстаўнік Беларускага касцёла пра публікацыю ў дзяржаўнай газеце: «Плюнулі ў твар мільёнам каталікаў», Радыё Свабода, 7 верасня 2021 г.
- ↑ Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2017.
- ↑ .Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus, EUR-Lex, 2012
- Нарадзіліся 25 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1949 годзе
- Нарадзіліся ў Смалявіцкім раёне
- Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Супрацоўнікі Інстытута філасофіі НАНБ
- Выкладчыкі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Дактары філасофскіх навук
- Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
- Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Філосафы XX стагоддзя
- Філосафы XXI стагоддзя
- Філосафы Беларусі
- Прапагандысты Беларусі
- Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС