Перайсці да зместу

Малкалм Фрэйзер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Малкалм Фрэйзер
англ.: John Malcolm Fraser
22-і прэм’ер-міністр Аўстраліі
11 лістапада 1975 — 11 сакавіка 1983
Папярэднік Гоф Уітлэм
Пераемнік Роберт Хоўк
член Палаты прадстаўнікоў Аўстраліі[d]
10 снежня 1955 — 31 сакавіка 1983
Папярэднік Don McLeod[d]
Пераемнік David Hawker[d]
міністр абароны Аўстраліі[d]
12 лістапада 1969 — 8 сакавіка 1971
Папярэднік Allen Fairhall[d]
Пераемнік Джон Гортан
міністр адукацыі Аўстраліі[d]
20 жніўня 1971 — 5 снежня 1972
Папярэднік David Fairbairn[d]
Пераемнік Гоф Уітлэм

Нараджэнне 21 мая 1930(1930-05-21)[1][2][…]
Смерць 20 сакавіка 2015(2015-03-20)[1][2][…] (84 гады)
Месца пахавання
Бацька Neville Fraser[d]
Жонка Tamie Fraser[d]
Партыя
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джон Малкалм Фрэйзер (21 мая 1930, Турак (прыгарад Мельбурна — 20 сакавіка 2015, Мельбурн) — аўстралійскі палітычны дзеяч, прэм'ер-міністр Аўстраліі ў 1975—1983 гг.

Нарадзіўся ў сям’і з палітычнымі традыцыямі: яго дзед, Сімон Фрэйзер, быў дэпутатам віктарыянскага парламента і аўстралійскага сената. Бацька быў вядомым жывёлаводам. Вучыўся па спецыяльнасці «філасофія, палітыка і эканоміка» ў каледжы Магдалены ў Оксфардзе (скончыў у 1952), дзе ён пасябраваў з будучым прэм’ер-міністрам Канады Джонам Цёрнерам.

З 1955 — дэпутат парламента ад ліберальнай партыі Аўстраліі. Уваходзіў у кансерватыўнае крыло партыі. У 1966 — міністр па справах арміі, у 1969-71 — міністр абароны (сышоў у адстаўку з-за рознагалоссяў з прэм’ер-міністрам, адстойваючы больш актыўны ўдзел Аўстраліі ў вайне ў Індакітаі). У 1968—69 і 1971—72 — міністр адукацыі і навукі. У сакавіку 1975 года абраны лідарам ліберальнай партыі.

З 11 лістапада 1975 года, калі генерал-губернатар Дж. Кэр пазбавіў лідара лейбарысцкай партыі Г.Уітлэма паўнамоцтваў прэм’ер-міністра, узначальваў пераходны ўрад. Пасля выбараў узначаліў кааліцыйны ўрад ліберальнай і нацыянальнай партый.

У 1977 годзе лібералізаваў іміграцыйную палітыку, што рэзка павялічыла прыток эмігрантаў, перш за ўсё з азіяцкіх краін.

Зноскі

  1. а б Malcolm Fraser // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б John Malcolm Fraser // Brockhaus Enzyklopädie