Манголы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Манголы
Монгол үндэстэн,
Агульная колькасць 10 млн.
Рэгіёны пражывання  Манголія — 2746685 (2010 г.)

 Кітай — 5813900 (2000 г.)
 Беларусь — 29 (2009 г.)

Мова мангольская
Рэлігія шаманізм, будызм
Блізкія этнічныя групы калмыкі, бураты, маголы, дауры, мангоры, дунсян, бааань, паўночныя югуры

Манго́лы (манг.: Монгол үндэстэн, ) — у шырокім сэнсе, этнічныя групы, якія размаўляюць на розных дыялектах мангольскай мовы і вызначаюць сваю этнічную тоеснасць як манголы. У вузкім сэнсе манголамі называюць палітычную нацыю, грамадзян Манголіі.

Манголы як супольнаць розных этнічных груп насяляюць пераважна тэрыторыю Манголіі, шырока прадстаўлены як этнічная меншасць у Кітаі. У выніку гістарычных працэсаў рассялення, абшчыны манголаў таксама з'явіліся ў Расіі, Паўднёвай Карэі, ЗША і іншых краінах свету. Агульная колькасць - каля 10 млн чал.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Мовазнаўцы прызнаюць сувязь манголаў з іншымі народамі алтайскай групы моў, у першую чаргу з цюркамі і тунгуса-маньчжурамі. Традыцыйны пункт гледжання на паходжанне манголаў абапіраецца на думку, што іх першаснай радзімай былі тэрыторыі Паўднёвай Сібіры і Паўночнай Манголіі[1][2]. Сучасныя даследаванні генетыкаў[3] паказваюць, што манголы маюць прамую сувязь з насельніцтвам Манголіі і Унутранай Манголіі, што з'явілася ў гэтых мясцінах яшчэ ў эпоху неаліту. Такім чынам, манголы з'яўляюцца аўтахтонамі населенай імі тэрыторыі. Генетыкі таксама выявілі сувязі ў паходжанні манголаў з іншымі прадстаўнікамі мангольскіх і некаторых цюркскіх народаў.

Мяркуецца, што продки манголаў перайшлі да качавога ладу жыцця не пазней за 1 тысячагоддзе да н. э.[4] У III ст. да н. э. на землях Манголіі пачаўся жалезны век. З гэтага часу качавыя народы Манголіі і суседніх рэгіёнаў прадстаўлялі сталую пагрозу для суседняга земляробчага Кітая. Некаторыя даследчыкі вызначаюць значную прысутнасць мангольскага элемента сярод старажытных гунаў[5]. Адным з першых вядомых самастойных народаў, якія лінгвістычна належалі да мангольскай групы, з'яўляліся кідані[6][7].

Узнікненне непасрэдна манголаў звычайна звязваюць з Чынгісханам (11621227 гг.), які вёў свой род з Цэнтральна-Усходняй Манголіі. Ён здолеў аб'яднаць або заваяваць качавыя супольнасці кераітаў, меркітаў, татараў, таўчыутаў і інш. У 1206 г. на агульным сходзе было абвешчана аб стварэнні дзяржавы Эке Мангол Улус ("Усёй Манголіі")[8]. Чынгісхан стаў першым яе манархам. Праведзеныя ім, а таксама яго нашчадкам Угэдэем рэформы садзейнічалі ўмацаванню першаснай еднасці, а палітыка заваяванняў — хуткаму распаўсюджанню. Гэта часткова падцвярджаецца даследаваннямі, якія сцвярджаюць, што генетычны элемент Y, характэрны для манголаў, узнік толькі каля 1 тысячагоддзя таму[9].

Паходжанне самога слова "мангол" застаецца спрэчным. Некаторыя даследчыкі лічаць, што яно першапачаткова было этнонімам тунгуса-маньчжураў[10], што жылі на захад ад манголаў. Сапраўды, у кітайскіх пісьмовых крыніцах X ст. узгадваюцца тунгуса-маньчжурскія роды з назвай менгда або менву[11], аднак ніякіх прамых доказаў іх сувязі з манголамі не існуе.

Мангольская мова[правіць | правіць зыходнік]

Мангольская мова адносіцца да сям'і мангольскіх моў. Першыя пісьмовыя крыніцы вядомы з ХІІІ ст. На працягу гісторыі манголы ўжывалі некалькі варыянтаў пісьма. У наш час, у Манголіі распаўсюджаны алфавіт на аснове кірыліцы, у КНР — на аснове старажытнай уйгурскай літарнай вязі.

Манголы ў Манголіі[правіць | правіць зыходнік]

У 2010 г. насельніцтва Манголіі складала 2 754 685 чал.[12] З іх розныя групы манголаў складалі 2 746 685 чал. Абсалютная большасць манголаў Манголіі — гэта халха-манголы (2 168 141 чал.). Іншыя этнічныя супольнасці манголаў у Манголіі — сартулы, дэрбеты, байты, захчыны, алёты, таргуты, барга і інш.

Манголы ў Кітаі[правіць | правіць зыходнік]

Манголы складаюць дзевятую па колькасці этнічную меншасць у КНР. У 2000 г. іх агульная колькасць дасягала 5 813 900 чал.[13]. Яны прадстаўлены такімі этнічнымі групамі, як харчыны, джаруты, барыны, анюты, хэшыгтэны, харачыны, тумуты, узумчыны, хучыты, суніты, барга, кукунорскія манголы, юньнаньскія манголы. Размаўляюць на паўднёёвых, заходніх і усходніх дыялектах мангольскай мовы.

Мангольскае насельніцтва КНР размеркавана па рэгіёнах наступным чынам[14]:

Унутраная Манголія Правінцыя Ляанін Правінцыя Цзылінь Правінцыя Хэбэй Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён Правінцыя Хэйлунцзян Правінцыя Цынхай Правінцыя Хэнань Іншыя рэгіёны
68,72% 11,52% 2,96% 2,92% 2,58% 2,43% 1,48% 1,41% 5,98%

Найбуйнейшым адміністрацыйным утварэннем манголаў у КНР з'яўляецца аўтаномны рэгіён Унутраная Манголія. Манголы ў ім складаюць каля 20 % ад усяго насельніцтва. Акрамя таго, у іншых адміністрацыйных утварэннях існуе 11 аўтаномій ніжэйшага ўзроўню. Ва ўсіх іх мангольская мова мае афіцыйны характар.

Манголы ў Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

У 2009 г. у Беларусі жыло 29 чал., якія адносілі сябе да халха-манголаў[15]. З іх 11 чал. лічыла роднай мовай мангольскую, 2 чал. — беларускую.

Выбітныя манголы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]