Маскоўскае электрадэпо (Мінск)
Выгляд
Электрадэпо «Маскоўскае» | |
---|---|
Маскоўская лінія | |
Мінскі метрапалітэн | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Дата адкрыцця | 24 чэрвеня 1984 |
Тыпы вагонаў | 81-717.5/714.5, 81-717.5М/714.5М, 81-540/541 |
Адрас | вул. Фабрыцыуса, 24 |
Найбліжэйшая станцыя | «Інстытут культуры» |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Электрадэпо «Маскоўскае» (ЦЧ-1) — электрадэпо Мінскага метрапалітэна, цяпер абслугоўвае Маскоўскую лінію. Да 2003 г. таксама абслугоўвала Аўтазаводскую лінію.
Дэпо мае адгалінаванне да звычайнай чыгункі (станцыя «Мінск-Сартавальны»), што абумоўлена выкарыстаннем той жа каляіны ў метро, што і ў звычайнай чыгунцы (1520 мм). Агулам дэпо мае 126 вагонаў (што складае 25 пяцівагонных складаў ды адзін рэзервовы вагон). У самы напружаны час на лініі працуе 21 электрацягнік.
Маюцца планы па будаўніцтве новага электрадэпо, якое зменіць старое ў Шчомысліцы за станцыяй метро Малінаўка.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Электрадэпо ўзведзена па праекце архітэктараў Я. Леановіча, У. Целяпнёва, М. Лапато[1]. Было адкрыта ў складзе першай чаргі Мінскага метрапалітэна ў 1984 годзе.
Лініі
[правіць | правіць зыходнік]№ | Лінія | Тэрмін |
---|---|---|
1 | Маскоўская | з 1984 |
2 | Аўтазаводская | 1990—2003 |
Рухомы састаў
[правіць | правіць зыходнік]Пасажырскі рухомы састаў
[правіць | правіць зыходнік]Тып вагонаў | Гады |
---|---|
81-717/714 | 1984—2003 |
81-717.5/714.5 | з 1989 |
81-717.5М/81-714.5М | з 1997 |
81-540/541 | з 2001 |
Зноскі
- ↑ Мінскі метрапалітэн // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.