Мая Санду
Мая Санду | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
рум.: Maia Sandu | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Павел Філіп | ||||||
Пераемнік | Іан Кіку | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ігар Дадон | ||||||
|
|||||||
Пераемнік | Igor Grosu[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
24 мая 1972[1] (52 гады) |
||||||
Імя пры нараджэнні | Maia Sandu | ||||||
Веравызнанне | Праваслаўная царква Малдовы | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мая Санду (малд.: Maia Sandu; нар. 24 мая 1972[1], Рысіпень[d], Фалешцкі раён[d]) — малдаўскі палітык і дзяржаўны дзеяч, міністр асветы Рэспублікі Малдова (2012—2015), прэм’ер-міністр (2019). Прэзідэнт Малдовы з 2020.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 24 мая 1972 года ў сяле Рысіпень Фалешцкага раёна Малдаўскай ССР.
У 1989—1994 гадах вучылася ў Эканамічнай акадэміі Малдовы. У 1995—1998 гадах вывучала міжнародныя адносіны ў Акадэміі дзяржаўнага кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Малдова. У 2010 годзе скончыла Гарвардскі інстытут дзяржаўнага кіравання імя Джона Ф. Кенэдзі.
У 2010—2012 гадах была дарадцам выканаўчага дырэктара Сусветнага банка у Вашынгтоне (ЗША).
Міністр адукацыі
[правіць | правіць зыходнік]24 ліпеня 2012 года прызначана Міністрам асветы Малдовы. Быў праведзены шэраг рэформ, у прыватнасці змяніўся рэгламент правядзення нацыянальных экзаменаў. Была ўзмоцнена сістэма кантролю працэсу здачы экзамену, у многіх цэнтрах усталяваны металашукальнікі на ўваходах у цэнтры здачы экзамену на ступень бакалаўра, усе аўдыторыі былі абсталяваны камерамі відэа-назірання. У таксама час, усе экзаменацыйныя працы вучняў, якія былі заўважаны ў спісванні, ануляваліся, а самі яны пазбаўляліся права пераздачы экзаменаў у дадатковую сесію. Падобныя змены выклікалі неадназначную ацэнку ў грамадстве, некаторыя грамадзяне і палітычныя дзеячы лічылі, што гэты кантроль аказвае моцны псіхалагічны ціск на вучняў, якія здаюць экзамены[2].
У канцы 2014 года на ўсеагульнае абмеркаванне быў вынесены праект новага Кодэкса аб адукацыі. Згодна з гэтым праектам, адукацыя можа стаць абавязковай да 18-гадовага веку, а дырэктары школ змогуць заставацца на пасады толькі два тэрміны запар, англійская мова можа стаць абавязковай у навучальных планах, а руская мова будзе вывучацца ў школах факультатыўна (па выбары). Апроч гэтага прапанавалася новая еўрапейская літарная сістэма ацэнак у вышэйшых навучальных установах. Праект Кодэкса пра адукацыю агадвае стварэнне новых структур для атэстацыі і забеспячэнні якасці адукацыі на розных этапах, а менавіта стварэнне Нацыянальнай школьнай інспекцыі і Нацыянальнага агенцтва па забеспячэнні якасці прафесійнай адукацыі, у сістэме вышэйшай адукацыі — Савет стратэгічнага і інстытуцыйнага развіцця, а на роўні сярэдняй адукацыі — Адміністрацыйны савет навучальнай установы[3].
Пасля адстаўкі ўрада Кірыла Габурыча Ліберал-дэмакратычная партыя Малдовы высунула Маю Санду кандыдатам у прэм’ер-міністры. У таксама час яе кандыдатура не знайшла падтрымкі іншых партый, які сфармаваў кіравальны «Альянс за еўрапейскую інтэграцыю 3». 30 ліпеня 2015 года, пасля зацвярджэння новага ўрада на чале з Валерам Стральцом, Мая Санду была змушана пакінула пасаду міністра, бо, паводле пагаднення пра фармаванне кіруючага альянсу, гэта пасада прызначалася Ліберальнай партыі.
Далейшая палітычная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]22 снежня 2015 года Мая Санду абвясціла пра стварэнне ўласнага палітычнага праекта — Партыі дзеяння і салідарнасці.
На чале ўрада
[правіць | правіць зыходнік]У сакавіку 2019 года на парламенцкіх выбарах у Малдове абрана дэпутатам ад праеўрапейскага блока ACUM, прычым ніводная з палітычных сіл на гэты раз не здолела атрымаць большасць месцаў. Пад пагрозай роспуску парламента Партыя сацыялістаў і блок ACUM 8 чэрвеня падпісалі часовае кааліцыйнае пагадненне. Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон вылучыў Маю Санду ў прэм’еры, а парламент зацвердзіў яе разам з новым урадам[4]. 12 лістапада ўрад на чале з Маяй Санду адпраўлены ў адстаўку[5].
Прэзідэнт Малдовы
[правіць | правіць зыходнік]15 лістапада 2020 года атрымала перамогу на прэзідэнцкіх выбарах, Прэзідэнт Малдовы з 24 снежня 2020 года.
Пасля перамогі на выбарах Мая Санду пры падтрымцы праеўрапейскіх сіл дамаглася адстаўкі прэм’ер-міністра Іана Кіку і заблакавала прызначэнне новага кабінета. Гэтым быў справакаваны роспуск заканадаўчага органа[6]. 28 красавіка 2021 года Мая Санду падпісала ўказ аб датэрміновым роспуску парламента. Выбары прызначылі на 11 ліпеня. На іх прэзідэнцкая партыя атрымала большасць галасоў. Гэта дазволіла ёй самастойна сфармаваць урад, зацверджаны 6 жніўня 2021 года парламентам Малдовы.
Мая Санду ініцыіравала Вялікі еўрапейскі сход, які адбыўся ў цэнтры Кішынёва 21 мая 2023 года ў падтрымку еўраінтэграцыі. 20 кастрычніка 2024 года на рэферендуме былі ўхвалены папраўкі ў Канстытуцыю Малдовы, якімі стратэгічнай мэтай краіны абвяшчаецца членства ў Еўрапейскім Саюзе.
3 лістапада 2024 года Мая Санду атрымала ў другім туры перамогу на чарговых прэзідэнцкіх выбарах.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Maia Sandu // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ужасы БАКа — 2014 в Молдове: металлоискатели, суды и отмена всех сданных экзаменов за списывание
- ↑ Изменения в системе образования от Майи Санду. Русский язык станет иностранным(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2020. Праверана 15 красавіка 2016.
- ↑ euroradio.fm
- ↑ euroradio.fm
- ↑ tass.ru
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Maia Sandu, Ministru al Educației în Guvernul Gaburici Архівавана 2 сакавіка 2016.