Мінская ЦЭЦ-5
Выгляд
Мінская ЦЭЦ-5 | |
---|---|
| |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | Беларусь |
Статус | дзеючая |
Увод у эксплуатацыю | 1999 |
Асноўныя характарыстыкі | |
Электрычная магутнасць, МВт | 729 МВт |
Сайт | tec5.by |
На карце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
ЦЭЦ-5 — філіял РУП «Мінскэнерга» — прадпрыемства энергетыкі каля гарадскога пасёлка Рудзенск. Забяспечваецца тэхнічнай вадой з вадасховішча Земснарад. Размешчана ў 40 км ад Мінска паблізу пасёлка Рудзенск. З’яўляецца самай маладой электрастанцыяй Беларускай энергасістэмы і першай вялікай цеплавой электрастанцыяй ў СНД. Унікальнасць станцыі заключаецца ў тым, што задумвалася яна як атамная ЦЭЦ. У сувязі з аварыяй на ЧАЭС, 1 ліпеня 1987 года пастановай ЦК КПСС было даручана закансерваваць будаванне станцыі. У 1990-я для мадэрнізацыі энергасістэмы Беларусі было прынята рашэнне перапрафіляваць атамную электрастанцыю ў цеплаэлектрацэнтраль на арганічным паліве[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]- Паводле пастановы ЦК КПСС і Рады Міністраў БССР ад 26 чэрвеня 1980 года, у 1988-м павінна была быць запушчана Мінская атамная цеплаэлектрацэнтраль[2].
- Пастановай Рады Міністраў БССР ад 13 лютага 1981 года выбар пляцоўкі для будавання атамнай ЦЭЦ быў вызначаны на землях калгасаў Пухавіцкага раёна ў 25 км ад мяжы перспектыўнага які развіваецца горада Мінска[3].
- 4 траўня 1982 г. загадам Мінэнерга СССР № 253 арганізавана Дырэкцыя будаванай Мінскай АТЭЦ. 10 траўня 1982 г. загадам Мінэнерга СССР № 92К на пасаду дырэктара Мінскай АТЭЦ прызначаны Віктар Іванавіч Шаманоўскі.
- 1993 г. у сувязі з будаўніцтвам Мінскай ЦЭЦ5 былы знесена в. Бор (Дрычынскі сельсавет)[4].
- 24 сакавіка 1998 г. Сяргей Рыгоравіч Мелехавец быў прызначаны дырэктарам.
- 4 жніўня 1999 года быў уведзены ў эксплуатацыю першы энергаблок магутнасцю 330 МВт.
- 2010 — пачатак будавання другога энергаблока ЦЭЦ-5.
- З 3 лютага 2003 г. Кішко Уладзімір Уладзіміравіч прызначаны дырэктарам.
- 25 снежня 2011: а 16:08 адбылося першае падключэнне другога энергаблока ЦЭЦ-5 да энергасістэмы Беларусі.
- 19 ліпеня 2012 года ўведзены ў эксплуатацыю другі энергаблок ПГУ-399 МВт[5].
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]- Труба ЦЭЦ-5, вышыня складае 240 метраў, што прыблізна адпавядае вышыні 80-павярховага дома[6].
Зноскі
- ↑ https://news.tut.by/society/573376.html Архівавана 17 чэрвеня 2019.
- ↑ https://citydog.by/long/druzhny/
- ↑ http://urok.shkola.of.by/kraj-puhavicki-fakti-padzei-lyudzi-krayaznachi-kalyandar.html?page=2 Архівавана 9 ліпеня 2019.
- ↑ Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
- ↑ http://www.tec5.by/histordate.html Архівавана 20 жніўня 2016.
- ↑ http://www.gorka.by/?p=24030(недаступная спасылка)
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мінская ЦЭЦ-5
- Афіцыйны сайт Архівавана 6 мая 2017.