Міраслаўка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Міраслаўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1715
Паштовыя індэксы
223328
Аўтамабільны код
5
Міраслаўка на карце Беларусі ±
Міраслаўка (Беларусь)
Міраслаўка
Міраслаўка (Мінская вобласць)
Міраслаўка

Мірасла́ўка[1] (трансліт.: Miraslaŭka, руск.: Мирославка) — вёска ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Капланецкага сельсавета.

Да 21 снежня 2007 года вёска ўваходзіла ў склад Брадзецкага сельсавета[2]. З 2007 па 2013 год у складзе Сялібскага сельсавета[3].

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 32 км на поўдзень ад горада Беразіно, за 140 км ад Мінска. На западзе мяжуе з лесам, цяче рака Бярэзіна (прыток Дняпра).

Бліжэйшая вёска — Чырвоны Араты, за 1,4 км на паўдневы ўсход ад цэнтра Міраслаўкі.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

За 28 км ад чыгуначнай станцыі Тачанка на лініі Асіповічы — Градзянка.

Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёскі Брадзец і Капланцы і далей па шашы Мінск — Магілёў.

Планіровачна складаецца з 2 працяглых паралельных вуліц, арыентаваных з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаваных двухбакова, шчыльна, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сучасная вёска вядома з XVIII стагоддзя. Але на паўднёвай ускраіне, на пясчанай пойме высокага левага берага Бярэзіны размешчаны курганны могільнік, за 1,5 км на поўнач ад вёскі — другі могільнік, за 1 км на паўночны захад ад вёскі — паселішча, дзе знойдзены крамянёвыя прылады працы эпохі мезаліту, неаліту і бронзавага веку. Гэта сведчыць аб зясяленні тутэйшых мясцін у глыбокай старажытнасці.

У 1800 годзе ўласнасць памешчыка М. Шэмета, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. На 1890 год уласнасць памешчыка Лукашевіча. У гэты ж год адкрыта школа граматы, у якой у першы год навучалася 11 хлопчыкаў. У 1912 годзе школа пераўтвараецца ў аднакласнае народнае вучылішча. Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы зарэгістраваны вятрак з млынам, хлебазапасны магазін.

У 1921 годзе арганізаваны гурток па ліквідаціі непісьменнасці, у 1928 годзе — сельскагаспадарчая камуна «Уперад», у 1931 годзе — калгас «Запаветы Леніна». На франтах Вялікай Айчынай вайны загінулі 50 вяскоўцаў. У баях каля вёскі ў 1941 годзе загінулі 9 савецкіх воінаў, якія пахаваны ў брацкай магіле за 0,5 км на захад ад вёскі.

На 1980 год у складзе калгаса «Бярэзіна» (цэнтр — вёска Брадзец). Клуб, бібліятэка, магазін, спартыўная пляцоўка, фермы буйной рагатай жывёлы і свінагадоўчая.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2008 — 35 гаспадарак, 50 жыхароў

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1800 год — 11 двароў, 126 жыхароў
  • 1858 год — 145 жыхароў
  • 1897 год — 61 двор, 377 жыхароў
  • 1917 год — 89 гаспадарак, 527 жыхароў
  • 1960 год — 383 жыхары
  • 2003 год — 17 гаспадарак, 22 жыхары

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]