Міхаэль Майр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаэль Майр
ням.: Michael Mayr
член Дзяржаўнай рады Аўстра-Венгрыі[d]
1907 — 1911
член Нацыянальнага савета Аўстрыі[d]
1920 — 1922
Member of the Landtag of Tyrol[d]
1908 — 1918
2-і федэральны канцлер Аўстрыі
7 ліпеня 1920 — 21 чэрвеня 1921
Папярэднік Карл Рэнер
Пераемнік Ёхан Шобер
2-і міністр замежных спраў Аўстрыі[d]
22 кастрычніка 1920 — 21 чэрвеня 1921
Папярэднік Карл Рэнер
Пераемнік Ёхан Шобер

Нараджэнне 10 красавіка 1864(1864-04-10)[1][2]
Смерць 21 мая 1922(1922-05-21)[1][2] (58 гадоў)
Месца пахавання
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат, гісторык, архівіст, палітык, прафесар
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міхаэль Майр (ням.: Michael Mayr; 10 красавіка 1864 — 21 мая 1922, Вальднойкірхен) — федэральны канцлер Першай Аўстрыйскай рэспублікі з лістапада 1920 да чэрвеня 1921 года. Член хрысціянска-сацыяльнай партыі, па спецыяльнасці — гісторык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Майр нарадзіўся ў гарадку Адлванг у Верхняй Аўстрыі. Вывучаў гісторыю і геаграфію ў Венскім універсітэце, дзе атрымаў доктарскую ступень у 1890 годзе. З 1897 да 1920 года ўзначальваў Цірольскі дзяржаўны архіў (ням.: Tiroler Landesarchives). У 1900 годзе стаў прафесарам сучаснай гісторыі ва ўніверсітэце Інсбрука.

Палітычная кар’ера Майра пачалася ва ўладных інстытутах Аўстра-Венгрыі. З 1907 да 1911 года ён быў членам рэйхсрата, а з 1908 па 1914 — ландтага Ціроля. Пасля распаду імперыі і заканчэння Першай сусветнай вайны ў 1919 і 1920 гадах Майр быў дэлегатам ад Хрысціянска-сацыяльнай партыі ў Нацыянальны сход у рамках распрацоўкі праекта новай канстытуцыі.

У 1920 годзе Майр замяніў на пасадзе дзяржаўнага сакратара (ням. Staatskanzler) Карла Рэнера. У лістападзе 1920 года ён стаў федэральным канцлерам Аўстрыі і міністрам замежных спраў краіны, узначаліўшы ўрад меншасці хрысціянскай сацыялістычнай партыі.

Сышоў у адстаўку 1 чэрвеня 1921 года ў адказ на рэферэндум, які быў праведзены ў Штырыі па пытанні выхаду зямлі са складу Аўстрыі і далучэння да Германіі.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • W. Lazius als Geschichtsschreiber Sterreichs, 1894 (Wolfgang Lazius)
  • Der Generallandtag der. Sterreichischen Erbl Nder, Augsburg 1525/26

Зноскі