Наталля Юр’еўна Падольская
Наталля Юр’еўна Падольская | |
---|---|
руск.: Наталья Подольская | |
| |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 20 мая 1982[1] (42 гады) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Муж | Уладзімір Уладзіміравіч Праснякоў[d] |
Дзеці | Artemiy Presnyakov[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявачка |
Гады актыўнасці | 2003-па сённяшні дзень |
Інструменты | вакал |
Жанры | поп-рок |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ната́лля Падо́льская (нарадзілася 20 мая 1982, Магілёў) — беларуская спявачка, што прадстаўляла Расію на конкурсе песні «Еўрабачанне-2005» 21 мая 2005 года ў Кіеве, дзе заняла 15-е месца.
У 2008 годзе змяніла беларускае грамадзянства на расійскае[2].
Раннія гады
[правіць | правіць зыходнік]Наталля разам са сваёй сястрой Юліяй нарадзілася 20 мая 1982 года ў Магілёве. З дзевяцігадовага ўзросту пачала навучацца спевам у калектыве Студыя «W» Магілёўскага ліцэя музыкі і харэаграфіі. Паралельна з тым займалася ў музычнай школе па класе фартэпіяна. У складзе Студыі «W» выступала ў Бельгіі, Германіі і Польшчы, станавілася лаўрэатам конкурсаў «Зорная ростань» (Беларусь), «Магутны Божа» (Беларусь) і «Goldenfest» (Польшча).
З 1999 па 2004 год была студэнткай Беларускага інстытута правазнаўства, які скончыла з чырвоным дыпломам. Адначасова працягвала набываць сцэнічны вопыт і пашыраць свой рэпертуар сольнага выканаўцы. Наталля рэгулярна прымала ўдзел у музычных мерапрыемствах на радыё і тэлебачанні, і двойчы — у 2002 і 2003 гадах — яна станавілася фіналісткай беларускага нацыянальнага тэлефестываля «На скрыжаваннях Еўропы».
У 2002 годзе, па прапанове прадзюсара, рэжысёра і аўтара песень Ігара Камінскага, паступіла на дзённае аддзяленне вакалу Маскоўскага інстытута сучаснага мастацтва і пераехала ў Маскву.
Вядомасць прыйшла да Наталлі ў 2002 пасля яе выступлення на фестывалі «Славянскі Базар» у Віцебску, дзе яна атрымала трэцюю прэмію. Восенню таго жа года ў Празе 16 членаў міжнароднага журы фестывалю лаўрэатаў нацыянальных конкурсаў FIDOF (міжнароднае аб'яднанне арганізатараў музычных фестываляў) UNIVERSETALENT Prague 2002 вельмі высока адзначылі яе выступленне: Наталля Падольская перамагла ў катэгорыях «Найлепшая песня» і «Найлепшы выканаўца».
Сольная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]2003
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку 2003 года Майкл Джэй і Раян Лобшэр адмыслова для Наталлі напісалі песню «Unstoppable» і прапанавалі спявачцы выступіць з ёй на «Еўрабачанні-2004» ад Вялікабрытаніі. Аднак Падольская настойвала на тым, што на конкурсе песні «Еўрабачанне» будзе прадстаўляць толькі сваю родную Беларусь.
2004
[правіць | правіць зыходнік]У 2004 годзе Наталля Падольская прайшла праслухоўванні і стала ўдзельніцай расійскай «Фабрыкі зорак», дзе яе сустрэў Віктар Дробыш, вядомы прадзюсар і аўтар песень. З яго дапамогай Наталля запісала свой першы альбом «Поздно» («Позна»), які выйшаў у снежні 2004 года. Гэты дэбютны альбом быў вельмі паспяховым. На дыску запісана 13 песень аўтарства расійскіх кампазітараў. Паказальным таксама з'яўляецца тое, што ў альбом увайшла беларуская народная песня «Рэчанька».
2005
[правіць | правіць зыходнік]Адхіленая беларусамі Наталля вырашыла патрапіць на «Еўрабачанне» як прадстаўніца Расіі. У лютым 2005 года на расійскім нацыянальным адборачным конкурсе расійскія тэлегледачы абралі пераможцай менавіта яе з песняй «Nobody Hurt No One». Фінал конкурса адбыўся 21 мая 2005 года ў Кіеве, Наталля заняла 15-е месца.
Пасля ўдзелу ў Еўрабачанні Наталля выконвае новыя песні, гастралюе па Расіі. Яна пачынае сустракацца з расійскім спеваком Уладзімірам Прэсняковым, за якога ў 2010 выйшла замуж, здымаецца ў шэрагу тэлеперадач. 15 кастрычніка 2013 года Наталля выпускае другі альбом «Интуиция».
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 ліпеня 2016.
- ↑ Наталья Подольская стала россиянкой Архівавана 18 ліпеня 2011. (руск.) Комсомольская правда
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Наталля Юр’еўна Падольская
- Афіцыйная старонка Наталлі Падольскай Архівавана 5 чэрвеня 2017.