Конкурс песні Еўрабачанне 2005
Выгляд
| Конкурс песні Еўрабачанне 2005 | |
|---|---|
| Дата | |
| Паўфінал | 19 мая 2005 |
| Фінал | 21 мая 2005 |
| Правядзенне | |
| Месца правядзення | |
| Вядучы(я) | Марыя Ефрасініна і Паўло Шылько |
| Тэлеканал гаспадароў | |
| Удзельнікі | |
| Колькасць краін | 39 |
| Дэбют | |
| Вяртанне | |
| Галасаванне | |
| Сістэма галасавання | Кожная краіна ацэньвае 10 удзельнікаў ацэнкамі 1-8, 10, 12 |
| Пераможная песня | |
| Конкурс песні Еўрабачанне | |
| ◄2004 | |
Конкурс песні Еўрабачанне 2005 — 50-ы конкурс Еўрабачання, які прайшоў у сталіцы Украіны, Кіеве з 19 па 21 мая 2005. Украіна праводзіла гэты конкурс у сябе ўпершыню; права правесці яго было атрымана пасля таго, як у 2004 годзе ў турэцкім горадзе Стамбуле спявачка Руслана з кампазіцыяй «Wild Dances» заняла 1 месца, набраўшы ў фінале 280 балаў.
На конкурсе дэбютавалі Балгарыя і Малдова, а пасля шасцігадовай паўзы вярнулася Венгрыя. Таксама чакаўся дэбют Лівана, але ў выніку гэтая краіна не прыняла ўдзел у конкурсе.
Перамогу атрымала Грэцыя, якую прадстаўляла спявачка Хелена Папарызу з песняй «My Number One».