Партон (часціца)
Выгляд
Парто́ны (ад лац.: pars, у р. скл. partis, — частка) — гіпатэтычныя часціцы (ці квазічасціцы), элементы структуры адронаў.
Гіпотэза аб існаванні партонаў выказана Р. Ф. Фейнманам (1969) для тлумачэння вынікаў эксперыментаў па глыбока няпругкім рассеянні часціц (рассеянні з вялікай перадачай імпульсу другасным часціцам).
Распаўсюджана меркаванне, якое атаясамлівае партоны з віртуальнымі кваркамі і глюонамі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Партоны // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. С. 103.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Партоны — артыкул з Фізічнай энцыклапедыі