Партызанская брыгада імя К. Я. Варашылава (Дз. В. Цябут)
Партызанская брыгада імя К. Я. Варашылава | |
---|---|
Гады існавання | 1942—1944 |
Краіна | Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Тып | партызаны |
Функцыя | барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі |
Колькасць | 746 партызан (1 ліпеня 1944) |
Дыслакацыя | Ветрынскі, Ушацкі, Пліскі раёны |
Войны | Вялікая Айчынная вайна |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Дз. В. Цябут |
Партызанская брыгада імя К. Я. Варашылава — партызанская брыгада, створаная ў снежні 1942 года на базе асобных атрадаў «Мсцівец», які прыбыў з савецкага тылу ў ліпені 1942 года, і «Смерць фашызму», арганізаванага ў верасні 1942 года. Да студзеня 1943 года называлася «Мсцівец». Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Ветрынскага, Ушацкага і Пліскага раёнаў. 1 ліпеня 1944 года брыгада (746 партызан, 6 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]- атрад «Мсцівец»;
- атрад «За Радзіму»;
- атрад «Смерць фашызму»;
- атрад «КІМ»;
- атрад «Бальшавік»;
- атрад імя Гастэлы.
Камандаванне
[правіць | правіць зыходнік]Камандзір
[правіць | правіць зыходнік]Камісар
[правіць | правіць зыходнік]Начальнікі штаба
[правіць | правіць зыходнік]- Я. С. Шапавал;
- А. А. Кухта.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Партызаны наносілі ўдары на чыгунцы Полацк — Маладзечна, на шашэйных і грунтавых дарогах. Вялі баі за ўтрыманне раёна дыслакацыі, у тым ліку за вёскі Гуры (жнівень 1943), Мураўі (люты 1944) і Гомель (красавік 1944) Ветрынскага раёна. У студзені 1943 года падарвалі чыгуначны мост каля вёскі Антонавічы паміж станцыямі Арэхаўна — Ветрына. Разграмілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Крынкі Полацкага раёна (верасень 1943) і Вераб’і (красавік 1944), напалі на гарнізоны ў вёсках Багушэва і Антонавічы Ветрынскага раёна. У пачатку жніўня 1943 года на чыгуначным участку Ветрына — Празоравічы падарвалі больш за 800 рэек. У час Лепельскай аперацыі прыкрывалі ўдарную групоўку партызанскіх брыгад з боку Полацка — Ветрына. У красавіку — маі 1944 года ўдзельнічалі ў баях супраць карнай экспедыцыі, у тым ліку за вёскі Угрынкі, Забораўна Ушацкага раёна. У ноч на 5 мая 1944 года прарвалі блакаду на рубяжы Матырына — Беразінец Ушацкага раёна. У чэрвені 1944 года ў баі ў вёсцы Шоша Пліскага раёна знішчылі 6 машын аўтамашын праціўніка. Разам з Чырвонай Арміяй ўдзельнічалі ў вызваленні вёскі Лужкі Пліскага раёна.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]Брыгада была ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Прарыў» у ліку 16 партызанскіх брыгад. У 1963 годзе каля вёскі Пуканаўка Полацкага раёна ў гонар брыгады быў устаноўлены мемарыяльны знак, у 1976 годзе ў вёсцы Угрынкі Ушацкага раёна — мемарыяльная дошка, у 1965 годзе ў вёсцы Гомель Полацкага раёна — мемарыяльная дошка, у 1977 годзе каля вёскі быў узведзены мемарыяльны комплекс.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.