Пензенская губерня
Пензенская губерня | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | |||
Уваходзіць у |
|
||
Адміністрацыйны цэнтр | |||
Дата ўтварэння | 12 (23) снежня 1796 | ||
Дата скасавання | 14 мая 1928 | ||
Насельніцтва | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пензенская губерня — адміністрацыйная адзінка ў складзе Расійскай імперыі, РСФСР і СССР у 1796—1797 і 1801—1928 гадах. Губернскі цэнтр — Пенза.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]12 снежня 1796 года Пензенскае намесніцтва было пераўтворана ў Пензенскую губерню, у яе ўвайшла таксама частка ліквідаванага Саратаўскага намесніцтва.
31 снежня 1796 года Пензенская губерня была падзелена на 10 паветаў (уключаючы частку скасаванай Саратаўскай губерні).
5 сакавіка 1797 года Пензенская губерня пераназвана ў Саратаўскую. 11 кастрычніка 1797 года былую Пензенскую губерню загадана было падзяліць паміж суседнімі губернямі.
З 1797 па 1801 год Пензенская губерня была скасавана.
9 верасня 1801 года Пензенская губерня адноўлена ў межах да 11 кастрычніка 1797 года.
Адміністрацыйны падзел
[правіць | правіць зыходнік]Пасля аднаўлення Пензенскай губерні ў 1801 годзе ў яе склад увайшло 10 паветаў і гэты падзел захоўваўся да 1918 года:
- Гарадзішчанскі
- Інсарскі
- Керанскі
- Краснаслабодскі
- Макшанскі
- Нараўчацкі
- Ніжнеломаўскі
- Пензенскі
- Саранскі
- Чамбарскі
Зноскі
- ↑ https://www.webcitation.org/65BToCjFs?url=http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus_gub_97.php?reg=30
- ↑ Селиванов А. Ф. Пензенская губерния // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1898. — Т. XXIII. — С. 134–139.