Перайсці да зместу

Петру Гроза

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Петру Гроза
рум.: Petru Groza
2-і Chairperson of the Presidium of the Great National Assembly[d]
12 чэрвеня 1952 — 7 студзеня 1958
Папярэднік Канстанцін Пархон
Пераемнік Іон Георгэ Маўрэр
46-ы прэм’ер-міністр Румыніі
6 сакавіка 1945 — 2 чэрвеня 1952
Папярэднік Нікалае Рэдэску[d]
Пераемнік Георгэ Геаргіу-Дэж

Нараджэнне 7 снежня 1884(1884-12-07)[1][2][…]
Смерць 7 студзеня 1958(1958-01-07)[3][1][…] (73 гады)
Бацька Adam Groza[d]
Дзеці Octavian Groza[d] і Mária Bisztrai[d]
Партыя
Адукацыя
Узнагароды
кавалер Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы Order of the People's Hero
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пе́тру Гро́за (рум.: Petru Groza; 7 снежня 1884 — 7 студзеня 1958) — румынскі палітык, актыўны антыфашыст, кіраўнік першага дэмакратычнага ўрада пасля Другой сусветнай вайны, сімпатызаваў камуністычнаму руху.

Атрымаў адукацыю ва ўніверсітэтах Лейпцыга і Берліна, потым вывучаў права ў Будапешцкім ўніверсітэце.

Добра адукаваны доктар Петру Гроза быў буйным памешчыкам і ўладальнікам вялікага стану, аднак, у сталым узросце ён адмовіўся ад падтрымкі ўрада Румыніі і свайго стану і ўзначаліў найбуйнейшую ў краіне сялянскую арганізацыю «Фронт земляробаў».

Палітычную дзейнасць пачаў членам Саюза румынскай моладзі, якая змагалася за аддзяленне Трансільваніі ад Аўстра-Венгрыі і аб’яднанне яе з Румыніяй. У 1918 годзе быў абраны дэпутатам Устаноўчага сходу Трансільваніі. З 1920 па 1927 год пяць разоў выбіраўся дэпутатам румынскага парламента ад Народнай партыі, займаў міністэрскія пасады. У 1927 годзе выйшаў з Народнай партыі і пазней узначаліў створаны ў 1933 годзе Фронт земляробаў. У 1942 годзе быў пасаджаны ў турму, адкуль быў вызвалены напачатку 1944 года[5] Падчас Другой сусветнай вайны змагаўся супраць фашысцкага рэжыму ў Румыніі, а пасля перамогі стаў прэм’ер-міністрам «кааліцыйнага ўрада» Румыніі ў 1945—1952 гадах.

У чэрвені 1952 года Петру Гроза быў абраны старшынёй Дзяржаўнага савета Румыніі, 18 сакавіка 1957 года быў другі раз пераабраны на гэту пасаду[5].

Нягледзячы на прыхільнасць да ідэй камунізму, у партыю так і не ўступіў.

Пасля смерці Грозы яго імем быў названы горад Штэй, які насіў гэту назву да 1996 года.

  • Феодосий Видрашку. «Петру Гроза». Серия «Жизнь замечательных людей». — М., Молодая гвардия, 1976.
  • Пету Гроза. Люди и события. // Новое время. — М.: 1957. — № 12.