Петынг
Петынг (англ.: petting) — дасягненне палавымі партнёрамі аргазму шляхам узаемных ласкаў эрагенных зон (пацалункі, абдымкі, пагладжванні, сумеснае трэнне геніталій і г. д.) без палавога акту. Гэтая форма займае прамежкавае становішча паміж мастурбацыяй і сучаснымі палавымі зносінамі.
Першапачаткова петынг быў асабліва распаўсюджаны ў тых краінах, дзе праз маральныя патрабаванні і звычаі высока шанавалася цнатлівасць жанчыны. І наадварот, там, дзе грамадства памяркоўна ставілася да дашлюбнага палавога жыцця, петынг быў распаўсюджаны ў меншай ступені. Акрамя захавання цнатлівасці жанчыны да ўступлення ў шлюб, да петынгу звяртаюцца таксама ў мэтах засцярогі ад цяжарнасці, прафілактыкі венерычных захворванняў, для ўзбагачэння і разнастайнасці палавога жыцця, для ўзнаўлення палавой актыўнасці пры яе парушэнні (рэкрэацыйная функцыя).
Залежна ад жадання партнёраў петынг можа быць паверхневы, глыбокі або верхні (некінг).
- Некінг абмяжоўваецца ласкамі твару, шыі, галавы, грудзей, саскоў.
- Пры павярхоўным петынгу палюбоўнікі лашчаць адно аднаго, не здымаючы адзення.
- Глыбокі петынг: у гэтым выпадку палюбоўнікі лашчаць адно аднаго зусім голыя, любымі часткамі цела, часта з мэтаю дасягнуць аргазму. Звычайна аральны секс таксама адносяць да глыбокага петынгу.
Насуперак распаўсюджанаму меркаванню, петынг не заўсёды бяспечны. Пры дотыку пенісам палавых губ ёсць імавернасць перадачы інфекцыі, а таксама траплення ў похву спермы і цяжарнасці.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Падрабязней аб петынгу Архівавана 14 красавіка 2008.