Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)
Артыкул або раздзел асвятляе будучую падзею. |
26 студзеня 2025 | |||
---|---|---|---|
Кандыдат: | Аляксандр Лукашенка | Алег Гайдукевіч | |
| |||
Іншыя кандыдаты: | Ганна Канапацкая Сяргей Сыранкоў |
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі 2025 года — прэзідэнцкія выбары, якія адбудуцца ў Беларусі 26 студзеня 2025 года[1]. Гэта будуць сёмыя прэзідэнцкія выбары ў гісторыі краіны.
Выбары праводзяцца ва ўмовах палітычнага крызісу і масавых палітычных рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі[2][3][4]. Да ўдзелу ў выбарах былі дапушчаны толькі лаяльныя рэжыму асобы.
Умовы правядзення
[правіць | правіць зыходнік]Паводле змененага праз рэферэндум 2022 года артыкула 80 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь узроставы цэнз для кандыдатаў на пасаду прэзідэнта павялічаны з 35 да 40 гадоў, тэрмін сталага пражывання ў Рэспубліцы Беларусь непасрэдна перад выбарамі павялічаны з 10 да 20 гадоў[5], а таксама ўведзена патрабаванне не мець дзейнага і былога грамадзянства замежнай дзяржавы або віду на жыхарства ці іншага дакумента замежнай дзяржавы, што дае права на льготы і іншыя перавагі[6]. Акрамя гэтага, была ўведзена норма, што адна і тая ж асоба не можа быць прэзідэнтам больш за два тэрміны[5].
16 лютага 2023 года быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь», паводле якога ўпершыню на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі ўведзена забарона на фота- і відэаздымку запоўненага бюлетэня[7], а таксама замацавана адмова ад стварэння ўчасткаў для галасавання за мяжой[8].
Паводле Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь абіраецца тэрмінам на 5 гадоў і заступае на пасаду пасля прынясення прысягі. Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаюцца Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь не пазней чым за пяць месяцаў і праводзяцца ў нядзелю не пазней чым за два месяцы да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў дзейнага Прэзідэнта.
19 лістапада 2024 года Лукашэнка ўпершыню склікаў першае пасяджэнне Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу. Як старшыня Прзідыўма УНС Лукашэнка заявіў, што могуць узнікнуць нейкія праблемы, калі на пасадзе старшыні Усебеларускага народнага сходу (УНС) і прэзідэнта будуць розныя людзі.
Ініцыятыўныя групы
[правіць | правіць зыходнік]Незарэгістраваныя
[правіць | правіць зыходнік]Прэтэндэнт | Кіраўнік ініцыятыўнай групы | Прычыны адмовы |
---|---|---|
Сяргей Бобрыкаў | Беларускі саюз афіцэраў | |
Алег Гайдукевіч | Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі | |
Дыяна Кавалёва | бізнесмен | |
Ганна Канапацкая | бізнесмен | |
Сяргей Сыранкоў | Камуністычная партыя Беларусі | |
Аляксандр Хіжняк | Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці | |
Вольга Чамаданава | ідэолаг |
Збор подпісаў
[правіць | правіць зыходнік]Прэтэндэнт | Кіраўнік ініцыятыўнай групы | Лічба подпісаў |
---|---|---|
Алег Гайдукевіч | Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі | каля 100 тысяч подпісаў |
Ганна Канапацкая | бізнесмен | няма інфармацыі; па 4 тысячы подпісаў за дзень |
Сяргей Сыранкоў | Камуністычная партыя Беларусі | няма інфармацыі |
Аляксандр Лукашэнка | Юрый Сянько | 1 млн 581 тысяч подпісаў |
Аляксандр Хіжняк | Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці | няма інфармацыі |
14 лістапада Лукашэнка заявіў, што яму сказалі пра збор 700 тысяч[9] подпісаў. 21 лістапада гэта было ўжо больш за 1,581 мільёна подпісаў[10].
Алег Гайдукевіч 22 лістапада заявіў пра збор больш за 100 тысяч подпісаў[11].
Кандыдаты
[правіць | правіць зыходнік]У лютым 2024 года Лукашэнка заявіў, што ў 2025 годзе прыме ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах[12].
Перадвыбарная агітацыя
[правіць | правіць зыходнік]Некаторыя палітычныя аналітыкі і аглядальнікі (Павел Усаў і іншыя) сцвярджаюць, што Аляксандр Лукашэнка, пачаў сваю агітацыйную кампанію з мерапрыемстваў пад назвай «Марафон адзінства», якія пачаліся з Дня народнага адзінства 17 верасня.
Дата выбараў
[правіць | правіць зыходнік]Паводле Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь выбары павінны прайсці не пазней за 20 ліпеня 2025 года[13]. Апазіцыйны палітык Павел Латушка меркаваў, што выбары могуць адбыцца 23 лютага 2025 года ў Дзень абаронцы Айчыны: «Лукашэнка хоча зрабіць гэта ўзімку, калі будзе дэматывацыя грамадства, улетку гэта будзе зрабіць больш складана»[14].
23 кастрычніка 2024 года на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў было прынята рашэнне аб назначэнні выбараў на 26 студзеня 2025 года[1].
Назіранне за выбарамі
[правіць | правіць зыходнік]Для назірання за выбарамі плануецца запрасіць місіі наглядальнікаў ад СНД і ШАС, кіраўнікоў і прадстаўнікоў цэнтральных выбарчых камісій краін Еўропы, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі[15].
Зноскі
- ↑ а б Выбары Прэзідэнта Беларусі назначаны на 26 студзеня 2025 года
- ↑ Дабравольскі: «Ня будзе рэальных выбараў, а будзе імітацыя» . Радыё Свабода (24 кастрычніка 2024). Праверана 18 лістапада 2024.
- ↑ Карбалевіч, Валер. Вялікая студзеньская імітацыя. Навошта Лукашэнку датэрміновыя выбары . Радыё Свабода (24 кастрычніка 2024). Праверана 18 лістапада 2024.
- ↑ Мінімум 1213 адміністрацыйна асуджаных: у Беларусі перад прэзідэнцкімі выбарамі ўзмацніліся рэпрэсіі . spring96.org (14 лістапада 2024). Праверана 18 лістапада 2024.
- ↑ а б Предстоящие в 2024 году выборы будут непростыми — Лукашенко
- ↑ Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь
- ↑ Прэзідэнт падпісаў закон «Аб змяненні Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь»
- ↑ Изменения в Избирательный кодекс
- ↑ За Лукашенко уже собрано более 700 тыс. подписей (руск.) . belta.by (14 лістапада 2024). Праверана 27 лістапада 2024.
- ↑ За мир и порядок. Подписей за выдвижение Лукашенко на новые выборы уже в 15 раз больше требуемого (руск.) . belta.by (21 лістапада 2024). Праверана 27 лістапада 2024.
- ↑ Гайдукевич вслед за Лукашенко рассказал, сколько подписей за него собрано (руск.). Зеркало (22 лістапада 2024). Праверана 27 лістапада 2024.
- ↑ Лукашенко намерен участвовать в президентских выборах 2025 года
- ↑ Календарь выборов и референдумов(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2022. Праверана 18 мая 2023.
- ↑ Лукашенко найбільш за все любить владу й заявою про балотування повідомив про збільшення репресій — білоруський опозиціонер Латушко
- ↑ Карпенка: колькасць міжнародных наглядальнікаў на выбарах Прэзідэнта можа быць у два разы большая, чым у адзіны дзень галасавання