Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Беларусі (2018)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
< 2014  Беларусь  2022 >
Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь XXVIII склікання
18 лютага 2018 года
Яўка выбаршчыкаў: 77,23 %[1]
Local Supremes of Deputates of Belarus (2018).svg
Вынікі выбараў ў мясцовыя Саветы дэпутатаў:
Запрашэнне на выбары

Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Беларусі 28-га склікання прайшлі 18 лютага 2018 года.

На выбарах утворана 18 111 выбарчых акруг, у тым ліку 13 224 сельскіх і 3 768 раённых выбарчых акруг[2].

Агульная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

14 лістапада 2017 года Прэзідэнт А. Лукашэнка падпісаў Загад № 410 пра правядзенне выбараў[3].

Дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп неабходна было падаць па 14 снежня 2017 года ўключна. Тэрміны вылучэння кандыдатаў — з 10 снежня 2017 года па 8 студзеня 2018 года ўключна.

Да 3 студзеня 2018 года рашэннямі раённых выканкамаў і раённых адміністрацый былі сфарміраваныя участковыя выбарчыя камісіі.

Выбарчая сістэма[правіць | правіць зыходнік]

Дэпутатам мясцовага Савета можа быць абраны грамадзянін Беларусі, які дасягнуў 18 гадоў, калі ён не мае судзімасці і пражывае на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйнай адзінкі або звязаны з ёй у сілу прафесійнай дзейнасці. Таксама маюць права вылучацца грамадзяне Расіі, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі.

Права вылучэння кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў належыць:

  • палітычным партыям (вылучаюць кандыдата з ліку сваіх членаў),
  • працоўным калектывам арганізацый (асоба, якая вылучаецца, не абавязкова павінна быць членам працоўнага калектыву),
  • выбаршчыкам акругі (вылучаюць кандыдата шляхам збору подпісаў, які ажыццяўляе ініцыятыўная група ад 3 да 10 чалавек).

Датэрміновае галасаванне[правіць | правіць зыходнік]

За 15 дзён да выбараў участковыя камісіі даюць грамадзянам для азнаямлення спісы выбаршчыкаў. Выбаршчыкі маюць права патрабаваць устаранення няправiльнасцей у спісах, у тым ліку ў судовым парадку.

За пяць дзён да выбараў арганізуецца датэрміновае галасаванне для выбаршчыкаў, якія не змогуць знаходзіцца па месцы свайго жыхарства ў дзень выбараў.

Выбаршчыкам, якія па стане здароўя або па іншых уважлівых прычынах не змогуць прыйсці ў дзень выбараў у памяшканне для галасавання, забяспечваецца галасаванне па месцы знаходжання.

Выбарчая кампанія[правіць | правіць зыходнік]

Усяго былі зарэгістраваны 17 542 ініцыятыўныя групы, што складае 99,9% ад агульнай колькасці вылучаных. Толькі 16 ініцыятыўным групам было адмоўлена ў рэгістрацыі, 7 заяваў былі адкліканыя і 1 заява не разглядалася. Варта адзначыць, усе ініцыятыўныя групы па вылучэнні сябраў палітычных партый былі зарэгістраваныя, адмовы ў рэгістрацыі выносіліся толькі ў адносінах да беспартыйных вылучэнцаў.

Пры зборы подпісаў былі зафіксаваны факты выкарыстання адміністрацыйнага рэсурсу. Подпісы за кандыдата па Заслонаўскай выбарчай акрузе №24 г. Орша, дырэктара Аршанскага каледжа філіяла УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарта» А. М. Казлову збіралі яе падначаленыя ў працоўны час, а ў навучэнцаў каледжа подпісы збірала загадчыца інтэрната ў самім інтэрнаце. Студэнтаў эканамічнага факультэта БДУ праз сацыяльныя сеткі арганізоўвалі да ўдзелу ў перадвыбарчых пікетах у якасці членаў ініцыятыўных груп па вылучэнні асобных кандыдатаў у дэпутаты[4].

Усяго кандыдатамі ў дэпутаты былі вылучаны 22 713 кандыдаты. 15 172 кандыдатаў (66,8% ад агульнай колькасці) вылучылі грамадзяне шляхам збору подпісаў, працоўнымі калектывамі — 5 356 (23,6%), палітычнымі партыямі — 813 (3,6%). Сваіх кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў вылучылі 11 палітычных партый з 15 зарэгістраваных.

З 9 да 18 снежня былі зарэгістраваны 22 278 кандыдатаў, што складае 98,09% ад колькасці вылучаных.

Партыя Вылучана Зарэгістравана
Аб'яднаная грамадзянская партыя 79 71
Беларуская аграрная партыя 2 2
Беларуская партыя «Зялёныя» 2 2
Беларуская партыя левых «Справядлівы свет» 72 59
Беларуская патрыятычная партыя 8 4
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) 55 54
Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя 7 7
Камуністычная партыя Беларусі 333 409
Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі 267 228
Партыя БНФ 14 23
Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці 154 177
Сацыял-дэмакратычная партыя Народнай Згоды 3 15
Беларуская хрысціянская дэмакратыя 45 30
Партыя свабоды і прагрэсу (ПСП) 15 14
Беспартыйныя 21719 21407

Кансерватыўна-Хрысціянская партыя — БНФ, Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада Шушкевіча, Рэспубліканская партыя Белазора, Беларуская партыя працы, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада) Статкевіча ў выбарах 2018 не ўдзельнічаюць.

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

Яўка склала больш за 77 %, да таго ж 35 % выбаршчыкаў прагаласавалі датэрмінова. Усяго абралі 18 810 дэпутатаў. У адной раённай акрузе па выбарах у Ельскі раённы Савет дэпутатаў Гомельскай вобласці выбары не праводзіліся, таму што адзіны кандыдат выбыў да дня галасавання. Рэгіёнам з самым вялікім конкурсам на дэпутацкі мандат стаў Мінск. У складзе дэпутатаў 48 % — гэта жанчыны, 56 % абраных кандыдатаў ужо раней мелі дэпутацкія партфелі. Трэцяя частка мясцовых прадстаўнікоў улады працуе ў сферы адукацыі, навукі і аховы здароўя, кожны пяты — задзейнічаны ў сельскай гаспадарцы. 4 % ад агульнай колькасці дэпутатаў — моладзь ва ўзросце да 31 года, а 2 % — належаць да пэўнай партыі[5].

Ніводны з кандыдатаў ад апазіцыі не патрапіў у абласныя саветы. Так у Мінскі абласны савет абраныя 60 чалавек, з іх 58 беспартыйных і два члены КПБ[6]

Азнаёміўшыся з заявай прэс-сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў адносна праведзеных выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў у Беларусі, прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык падкрэсліў, што легітымнасць прадстаўнікоў мясцовых органаў улады, выбраных у строгай адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам, вызначаецца не знешнімі ацэнкамі, а выключна воляй народа[7].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]