Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Беларусі (1999)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Беларусі 23-га склікання прайшлі ў красавіку 1999 г.

Палітычнае становішча напярэдадні выбараў[правіць | правіць зыходнік]

На працягу 1998 г. былі распрацаваны і прыняты Закон «Аб выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў», а таксама змены ў Закон «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні». Была скасавана норма, якая абмяжоўвала для старшыняў Саветаў і выканкамаў магчымасці займаць пасаду не больш за два тэрміны запар. Былі ўнясены папраўкі ў закон, паводле якіх ўдзел у выбарах актывістаў дэмакратычных партый значна абмяжоўваўся ў тым выпадку, калі яны мелі на працягу года адміністрацыйныя судзімасці, напрыклад, за ўдзел у дэманстрацыях або несанкцыяваных пікетах. Закон аб выбарах ускладніў працэс вылучэння кандыдатаў, і пазбавіў грамадскія аб’яднанні права вылучаць кандыдатаў на мясцовых выбарах, пры гэтым надзяліўшы працоўныя калектывы падобнай магчымасцю.

Пасля грамадска-палітычных падзей сярэдзіны 1990-х гадоў, беларускае грамадства працягвала сваю палітычную індыферэнтнасць да сістэмы мясцовай улады. Кіруючыя эліты нягледзячы на разнастайныя спробы ўплыву на сітуацыю з боку палітычных апанентаў паспяхова бяруць пад кантроль палітычны працэс на мясцовым узроўні і ўдзел грамадзян толькі стаў павялічвацца. Улады здолелі наладзіць эфектыўны выбарчы працэс на мясцовым узроўні, функцыянаванне якога стала магчымым без канкурэнцыйнай барацьбы і пры адсутнасці альтэрнатыўных кандыдатаў. Мясцовая ўлада, амаль цалкам, была вычыўшчана ад нелаяльных элементаў і падпарадкавана цэнтру.

1 лютага 1999 г. была распачата перарэгістрацыя палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў на новых умовах.

23 снежня 1998 г. згодна з рэзалюцыяй Кангрэса рэспубліканскіх дэмакратычных сіл, апазіцыйныя партыі адмовіліся браць у выбарах удзел, бо «ў Беларусі адсутнічаюць умовы для правядзення свабодных і дэмакратычных выбараў»[1], і вылучаць кандыдатаў.

Выбары[правіць | правіць зыходнік]

На 24557 дэпутацкіх месцаў было зарэгістравана каля 27362 прэтэндэнтаў. Удзел у выбарах прынялі 66,3% выбарцаў. Значная частка выбарчых акруг была безальтэрнатыўнай. А пасля таго, як у канцы сакавіка Ліберальна-дэмакратычная партыя заявіла аб зняцці сваіх кандыдатаў, безальтэрнатыўных акруг стала яшчэ больш.

З 24566 дэпутацкіх вакансій было абрана 24058 дэпутатаў (97,9%). Нягледзячы на тое што большасць апазіцыйных палітычных партый байкатавала мясцовыя выбары, апазіцыйныя камуністы здолелі правесці актыўную кампанію і выставіць болей за 750 кандадатаў, з якіх у саветы патрапіла прыкладна 250 дэпутатаў. Акрамя таго партыйныя кандыдаты былі вылучаны ад Партыі народнай згоды, «Славянскі сабор».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Натчык, П. Мясцовыя выбары 1999 году / Пётра Натчык // Палітычная гісторыя незалежнай Беларусі (да 2006 г.). 2-е выд., папр. і дап. – Беласток – Вільня: Беларускае гістарычнае таварыства – Інстытут беларусістыкі, 2011. – 1228 с.: іл. – С. 381 – 385. – ISBN 80-86961-16-8.
  • Апазіцыя і выбары 2010: час вяртацца ў палітыку
  1. Народня воля. – 1999. – № . – 3 лютага. – С.