Рыгор Фядосавіч Таболіч
Рыгор Фядосавіч Таболіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 сакавіка 1956 (68 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Марыя Яўгенаўна Таболіч |
Дзеці | Алесь Таболіч |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Жанр | пейзаж, партрэт, нацюрморт і тэматычная карціна[d] |
Вучоба | |
Член у |
Рыгор Фядосавіч Табо́ліч[1][2] (13 сакавіка 1956, вёска Палосцевічы, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі мастак, педагог. Муж Марыі Таболіч[1], бацька Алеся Таболіча[3].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1975 годзе скончыў Мінскае мастацкае вычулішча, а ў 1981 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. У 1990—1998 гадах выкладчык мастацкага аддзялення Магілёўскага рэспубліканскага культурна-асветніцкага вучылішча імя Н. К. Крупскай, у 2000 годзе адкрыў першую прыватную мастацкую галерэю ў Магілёве.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працуе ў галіне станковага жывапісу, у жанрах сюжэтна-тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа, нацюрморта.
Прысвяціў тэме Вялікай Айчыннай вайны дыптых «Вогненная вёска» (1984). У карцінах «Маці паэта» (1981), «Вянок Максіма» (1982) і трыпціху «Тры санеты» (1991) адлюстраваны жыццёвы і творчы шлях М. Багдановіча.
Аўтар карцін «Калодзеж» (1981), «3 глыбінь вякоў», «Стыхія» (абедзве 1985), «Шлях», «Акно» (абедзве 1987), «Плынь» (1992), трыпціха «Адлюстраванне» (1996). Метафарычнасць, сувязь са спрадвечным у творах «Аблічча», «Таямніцы», «Матчына скарбонка» (усе 1992), «Бляск старажытнасці» (1993), трыпціху «Белая Русь», «Чырвоная Русь», «Чорная Русь» (1995), палотнах «Рух» і «Нараджэнне» (абодва 1999) і інш. Выканаў манументальную работу для інтэр’ера Магілёўскай абласной бібліятэкі «Асветнікі» (1990).
Член Беларускага саюза мастакоў з 1985 года.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Табо́ліч Рыгор Фядосавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 367. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Піскун, Ю. Чэрпаючы зоркі з глыбіні сваёй палескай студні… // Беларусь. — 1994. — № 8.
- Фатыхава, Г. Табо́ліч Рыгор Фядосавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 487. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Таболіч Рыгор Фядосавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — С. 533. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Таболіч Рыгор Фядосавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Таболич Григорий Федосович (руск.) // Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна
- Нарадзіліся 13 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1956 годзе
- Нарадзіліся ў Брэсцкай вобласці
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Жыткавіцкім раёне
- Мастакі Беларусі
- Мастакі XX стагоддзя
- Педагогі Беларусі
- Мастакі СССР
- Мастакі XXI стагоддзя