Перайсці да зместу

Сан-Дыега

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Сан-Дыега
San Diego
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
 ЗША
Штат
Акруга
Каардынаты
Мэр
Джэры Сандэрс
Заснаваны
Плошча
963,6 км²
Вышыня цэнтра
22 м
Насельніцтва
1 366 865 чалавек (2008)
Шчыльнасць
1494,7 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
619, 858
Паштовыя індэксы
92101-92117, 92119-92124, 92126-92140,
92142, 92145, 92147, 92149-92155,
92158-92172, 92174-92177, 92179, 92182,
92184, 92186, 92187, 92190-92199
Афіцыйны сайт
sandiego.gov (англ.)
Сан-Дыега на карце ЗША ±
Сан-Дыега (ЗША)
Сан-Дыега
Сан-Дыега (Каліфорнія)
Сан-Дыега

Сан-Дые́га[1] (англ.: San Diego) — горад на паўднёвым захадзе ЗША на беразе Ціхага акіяна каля мяжы з Мексікай, адміністрацыйны цэнтр акругі Сан-Дыега ў штаце Каліфорнія.

Насельніцтва 1,3 млн жыхароў (2005), з прыгарадамі 2,9 млн. Па колькасці насельніцтва Сан-Дыега другі ў штаце пасля Лос-Анджэлеса і восьмы ў ЗША.

У горадзе размешчана асноўная база ВМФ ЗША на Ціхім акіяне.

Сан-Дыега размешчаны каля мяжы з Мексікай — з поўдня да яго прылягае мексіканскі горад Тыхуана, да захаду — узбярэжжа Ціхага акіяна, на ўсход — адгор’і гор Сан-Ісідра.

Клімат Сан-Дыега
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 31,1 32,2 37,2 36,7 36,7 38,3 37,8 36,7 43,9 41,7 37,8 31,1 43,9
Сярэдні максімум, °C 18,4 18,3 18,7 19,7 20,3 21,6 23,7 24,7 24,4 22,7 20,6 18,2 20,9
Сярэдняя тэмпература, °C 13,9 14,4 15,2 16,5 17,8 19,1 21,1 22,0 21,4 19,3 16,3 13,6 17,6
Сярэдні мінімум, °C 9,4 10,4 11,8 13,3 15,2 16,7 18,6 19,3 18,4 15,9 12,0 9,1 14,2
Абсалютны мінімум, °C −3,9 1,1 2,2 3,9 7,2 10,0 12,2 12,2 10,0 6,1 2,2 0,0 −3,9
Норма ападкаў, мм 50 58 46 20 3 2 1 1 4 15 26 39 265
Тэмпература вады, °C 15 15 15 15 16 17 19 20 20 19 18 16 17
Крыніца: Надвор'е і клімат, World Climate Guide

У XVI стагоддзі на тэрыторыі горада Сан-Дыега жылі індзейцы племені кумеяй. Першым еўрапейцам, хто зайшоў у заліў Сан-Дыега, быў Хуан Радрыгес Кабрылья, які назваў порт Сан-Мігель. У лістападзе 1602 года Себасцьян Віскаіна абследаваў гавань і даў ёй цяперашнюю назву, у гонар Святога Дыега Алькалайскага У 1769 годзе Гаспар Партола заснаваў тут крэпасць, а францысканы, пад начальствам Хуніпера Серы заснавалі місію, якая ўжо да 1797 года налічвала амаль паўтары тысячы новазвернутых. Пасля атрымання Мексікай незалежнасці ў 1823 годзе, місія трапіла ў дзяржаўнае кіраванне. Пасля амерыкана-мексіканскай вайны, Сан-Дыега па дагаворы Гуадалупэ-Ідальга разам з Каліфорніяй быў далучаны да ЗША.

Панарама Сан-Дыега.

У Сан-Дыега дзейнічае сістэма хуткаснага трамвая, афіцыйная назва сістэмы — San Diego Trolley (літаральны пераклад — «трамвай Сан-Дыега»). Сістэма трамвая Сан-Дыега была адкрыта ў 1981 годзе і стала першай сучаснай трамвайнай сістэмай ЗША, адкрытай пасля доўгага перыяду заняпаду гэтага віду транспарту ў ЗША (з трыццатых гадоў).

Горад абслугоўвае Міжнародны аэрапорт Сан-Дыега.

Год Колькасць
1850 500
1860 731
1870 2 300
1880 2 637
Год Колькасць
1890 16 159
1900 17 700
1910 39 578
1930 147 995
Год Колькасць
1974 745 000 [2]
1984 960 000
1996 1 171 000 [3]
2010 1 307 402 [4][5]
Год Колькасць
2014 1 345 895
2015 1 394 928
2017 1 420 000
2020 1 386 932 [6][7]

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. БелЭн 2002.
  2. Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 22. — С. 558.
  3. Большой словарь географических названий / под ред. В. М. КотляковЕкатеринбург: Русское географическое общество, 2003. — С. 552. — 832 с. — ISBN 5-94799-148-9
  4. United States Census 2010 Праверана 9 ліпеня 2020.
  5. United States Census 2010 / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 10 мая 2022.
  6. https://data.census.gov/cedsci/table?q=United%20States&tid=DECENNIALPL2020.P1 Праверана 21 верасня 2021.
  7. 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 1 студзеня 2022.
  8. а б в г д е ё ж з і к л м н о п https://www.sandiego.gov/international-affairs/sistercities
  9. https://perth.wa.gov.au/council/partnerships/sister-cities
  10. а б https://www.sandiego.gov/insidesd/san-diego-sister-cities
  11. https://topovl.ru/netcat_files/userfiles/vladivostok-sister-cities/002-San-Diego-city.pdf
  • Сан-Дые́га // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 148. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Сан-Дие́го // Большой словарь географических названий (руск.) / Гл. ред. В. М. Котляков. — Екатеринбург: У-Фактория, 2003. — С. 552. — 832 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-94799-148-9.
  • Сан-Дие́го // Т. 22. Ремень — Сафи. — М. : Советская энциклопедия, 1975. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Сан-Дие́го // Географические названия мира: Топонимический словарь: Ок. 5000 единиц (руск.) / Е. М. Поспелов; Отв. ред. P. A. Агеева. — 2-е изд., стереотип.. — М.: Русские сло­вари: ООО «Издательство Астрель»: ООО «Издательство ACT», 2002. — С. 365. — 512 с. — ISBN 5-17-001389-2 (ООО «Издательство ACT»), ISBN 5-271-00446-5 (ООО «Издательство Астрель»), ISBN 5-93259-014-9 (Издательство «Русские словари»).
  • Сан-Дие́го // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 558. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.