Перайсці да зместу

Смяльч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяло
Смяльч
руск.: Смяльч
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Насельніцтва
  • 345 чал. (2013)[1]
Паштовыя індэксы
243659
Код АКАТП
Смяльч на карце Расіі ±
Смяльч (Расія)
Смяльч
Смяльч (Бранская вобласць)
Смяльч

Смяльч[2] (руск.: Смяльч) — сяло ў Гардзееўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Пятровабудскага сельскага паселішча.

Да Лютаўскай рэвалюцыі сяло ў складзе Суражскага павета Чарнігаўскай губерні. 20 лістапада 1917 года сяло абвяшчалася часткай Севершчыны Украінскай Народнай Рэспублікі. 25 снежня 1917 года сяло ўключана ў склад Украінскай рэспублікі Саветаў.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай сяло абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала сяло разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад Гомельскай губерні РСФСР, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў Бранскую губерню.

З 1929 года ў складзе Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзена ў склад Арлоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшло ў склад Бранскай вобласці.

Зноскі