Соргавічы
Вёска
Соргавічы
| ||||||||||||||||||||
Со́ргавічы[1] (трансліт.: Sorhavičy, руск.: Сорговичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Маўчадскага сельсавета. Размешчана за 38 км на паўночны захад ад Баранавіч, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Міцкевічы на лініі Баранавічы—Ліда. Насельніцтва 34 жыхары (2010).
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя сучасныя літоўскія прозвішчы (каліснія імёны) Sargelis, Sargūnas, у якіх аснова Sarg- звязваецца з літоўскім sargus "пільны, чуйны". Так жа сама ад budrus з падобным значэннем "пільны; бадзёры" імя, што дало тапонім Будраўшчына.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1890 годзе ў Пачапаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Пачапаўскай гміне Навагрудскага павета.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
4 верасня 1972 года да Соргавіч далучана вёска Пагулянка[2].
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]Працуе магазін.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе:
- 1890 — 10 двароў.
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Сядзіба Велічкоўскіх
- На вясковых могілках пахаваны старшыня мясцовага калгаса, Герой Сацыялістычнай Працы Б. Б. Вільчкоўскі.
-
Сядзібны дом
-
Паркавая алея
-
Гаспадарчая пабудова
-
Гаспадарчая пабудова
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Соргавічы
- Соргавічы на сайце Глобус Беларусі (руск.)