Спіс узнагарод і намінацый фільма «Лабірынт фаўна»
Рэжысёр фільма Гільерма дэль Тора і актрыса, якая выканала галоўную ролю, Івана Бакера. | ||
Кінапрэмія / Кінафестываль | Вынік | |
---|---|---|
Арыэль | 9 | 12 |
Гоя | 7 | 13 |
BAFTA | 3 | 8 |
Оскар | 3 | 6 |
Сатурн | 2 | 6 |
Залаты глобус | 0 | 1 |
Канскі кінафестываль | 0 | 1 |
Поўная статыстыка | ||
Усяго | 109 | 115 |
«Лабірынт фаўна» (ісп.: El Laberinto del Fauno) — іспанска-мексіканскі фільм у жанры цёмнага фэнтэзі, зняты ў 2006 годзе мексіканскім кінарэжысёрам Гільерма дэль Тора па ўласным сцэнарыі. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Івана Бакера, Сержы Лопес, Марыбэль Верду, Даг Джонс, Арыядна Хіль, Алекс Ангула[1].
Прэм’ера фільма адбылася 27 мая 2006 года[2]. Фільм быў высока ацэнены кінакрытыкамі і ўзнагароджаны мноствам прэстыжных кінапрэмій.
Фестывальнае жыццё фільма «Лабірынт фаўна» пачалося з удзелу ў асноўным конкурсе 59-га Канскага кінафестывалю, дзе карціна была добра прынята, але не заваявала ніводнай узнагароды[3]. Пазней, фільм стаў трыумфатарам фестывалю «Fantasporto », дзе ўдастоіўся галоўнай узнагароды, Гран-пры Fantasporto за найлепшы фільм, а таксама ўзнагароды за найлепшую мужчынскую ролю (Сержы Лопес). На Кінафестывалі ў Палм-Спрынгс фільм атрымаў прэмію ФІПРЭСІ, як найлепшы замежны фільм. На фестывалі, прысвечаным ушанаванню працы кінааператараў, «Camerimage», аператар фільма Гільерма Навара атрымаў галоўны прыз — «Залатую жабу».
Падчас падвядзення вынікаў 2006 года прэміі за найлепшы фільм, найлепшы замежны фільм або найлепшы фільм на замежнай мове «Лабірынту фаўна» прысудзілі наступныя арганізацыі: Анлайн-асацыяцыя кіно і тэлебачання[4], Асацыяцыя кінакрытыкаў Остына[5], Асацыяцыя кінакрытыкаў Паўднёвага ўсходу ЗША[6], Асацыяцыя кінакрытыкаў Сент-Луіса[7], Асацыяцыя кінакрытыкаў Турцыі , Кінакрытыкі Нью-Ёрка анлайн[8], Кола кінакрытыкаў Аклахомы , Кола кінакрытыкаў Сан-Францыска[9], Кола кінакрытыкаў Фларыды , Нацыянальнае таварыства кінакрытыкаў ЗША[10], Таварыства анлайн-кінакрытыкаў[11], Таварыства кінакрытыкаў Бостана[12], Таварыства кінакрытыкаў Лас-Вегаса[13].
Прэміяльны сезон 2007 года прынёс «Лабірынту фаўна» шэраг нацыянальных кінапрэмій, сярод якіх:
- 9 мексіканскіх прэмій «Арыэль»[14][15][16]
- 7 іспанскіх прэмій «Гоя»[17][18]
- 3 амерыканскія прэміі «Оскар»[19]
- 3 брытанскія прэміі «BAFTA»[20]
Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» агульная колькасць узнагарод фільма дасягнула 109, акрамя таго карціна была адзначана яшчэ 115 намінацыямі[21].
Спіс узнагарод і намінацыі
[правіць | правіць зыходнік]У змешчанай ніжэй табліцы кінафестывалі і кінапрэміі прыведзены ў храналагічным парадку.
Кінафестываль / Кінапрэмія | Дата | Прэмія / Катэгорыя | Намінант(ы) | Вынік | Сп. |
---|---|---|---|---|---|
Канскі кінафестываль | 17-28.05.2006 | «Залатая пальмавая галіна» | «Лабірынт фаўна» | Намінацыя | [22][3] |
Camerimage | 25.11-03.12.2006 | «Залатая жаба» (асноўны конкурс) | Гільерма Навара | Перамога | [23] |
Асацыяцыя кінакрытыкаў Лос-Анджэлеса | 10.12.2006 | Найлепшы акцёр другога плана | Сержы Лопес | 2-е месца | [24][25] |
Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка | Эўхеніа Кабальера | Перамога | |||
Кінакрытыкі Нью-Ёрка анлайн | 11.12.2006 | Найлепшыя фільмы года | «Лабірынт фаўна» | Перамога | [8] |
Найлепшы фільм на замежнай мове | «Лабірынт фаўна» | Перамога | |||
Кола кінакрытыкаў Нью-Ёрка | 11.12.2006 | Найлепшы аператар | Гільерма Навара | Перамога | [25][26][27] |
Таварыства кінакрытыкаў Бостана | 11.12.2006 | Найлепшая аператарская праца | Гільерма Навара | Перамога | [12][28][29] |
Найлепшы фільм на замежнай мове | «Лабірынт фаўна» (Мексіка, Іспанія, ЗША) | Перамога | |||
Кола кінакрытыкаў Сан-Францыска | 12.12.2006 | Найлепшы фільм на замежнай мове | «Лабірынт фаўна» (Мексіка, Іспанія, ЗША) | Перамога | [9] |
Спадарожнік | 17.12.2006 | Найлепшы анімацыйны або змешаны мастацкі фільм | «Лабірынт фаўна» | Перамога | [30] |
Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка | Эўхеніа Кабальера | Намінацыя | |||
Найлепшыя візуальныя эфекты | Эверэт Барэл, Эдвард Ірасторза | Намінацыя | |||
Асацыяцыя кінакрытыкаў Паўднёвага ўсходу ЗША | 18.12.2006 | Найлепшы фільм | «Лабірынт фаўна» | 8-е месца | [6] |
Найлепшы фільм на замежнай мове | «Лабірынт фаўна» | Перамога | |||
Таварыства кінакрытыкаў Лас-Вегаса | 18.12.2006 | Найлепшы фільм на замежнай мове | «Лабірынт фаўна» | Перамога | [13] |
Асацыяцыя кінакрытыкаў Далас—Форт-Уэрта | 19.12.2006 | Найлепшы фільм на замежнай мове | «Лабірынт фаўна» | 2-е месца | [31] |
Асацыяцыя кінакрытыкаў Таронта | 19.12.2006 | Найлепшы фільм на замежнай мове | «Лабірынт фаўна» | Намінацыя | |
Апытанне крытыкаў «IndieWire» | 21.12.2006 | Найлепшая роля другога плана | Сержы Лопес | 7-е месца | [32] |
Найлепшая аператарская праца | Гільерма Навара | 2-е месца | |||
Кола кінакрытыкаў Фларыды | 22.12.2006 | Найлепшая аператарская праца | Гільерма Навара | Перамога | |
Найлепшы фільм на замежнай мове | «Лабірынт фаўна» | Перамога | |||
Кола кінакрытыкаў Аклахомы | 27.12.2006 | Топ-10 фільмаў | «Лабірынт фаўна» | Перамога | |
Найлепшы фільм на замежнай мове | «Лабірынт фаўна» | Перамога | |||
Асацыяцыя кінакрытыкаў Чыкага | 28.12.2006 | Самы шматабяцальны акцёр | Івана Бакера | Намінацыя | |
Найлепшы фільм на замежнай мове | «Лабірынт фаўна» | Намінацыя | |||
Дублінскае кола кінакрытыкаў | 2006 | Найлепшы фільм | «Лабірынт фаўна» | Намінацыя | [33] |
Найлепшы рэжысёр | Гільерма дэль Тора | Намінацыя | |||
Найлепшы акцёр другога плана | Сержы Лопес | Намінацыя | |||
Залатое чмо | 2006 | Найлепшы рэжысёр года | Гільерма дэль Тора | 2-е месца | [34] |
Найдзіўнейшы фільм года | «Лабірынт фаўна» | Перамога | |||
Найлепшыя спецэфекты года | «Лабірынт фаўна» | 2-е месца | |||
Фаварыт года сярод кінапостэраў | «Лабірынт фаўна» | 2-е месца | |||
Кінаапытанне «Village Voice» | 2006 | Найлепшы фільм | «Лабірынт фаўна» | 10-е месца | [35] |
Супольнасць ланцуга прэмій | 2006 | Найлепшы фільм | «Лабірынт фаўна» | Намінацыя | [36][37] |
Найлепшы ўклад у рэжысуру | Гільерма дэль Тора | 2-е месца | |||
Найлепшы арыгінальны сцэнарый | Гільерма дэль Тора | 2-е месца | |||
Найлепшы ўклад у аператарскую працу | Гільерма Навара | 2-е месца | |||
Найлепшая арыгінальная музыка | Хаўер Наварэтэ | Перамога | |||
Найлепшы ўклад у мантаж | Бернат Вілаплана | Намінацыя | |||
Найлепшы ўклад у візуальныя эфекты | «Лабірынт фаўна» | Перамога | |||
Найлепшы фільм на замежнай мове | «Лабірынт фаўна» | Перамога | |||
Асацыяцыя кінакрытыкаў Остына | 02.01.2007 | Найлепшы фільм | «Лабірынт фаўна» | 3-е месца | [5] |
Найлепшы арыгінальны сцэнарый | Гільерма дэль Тора | Перамога | |||
Найлепшы фільм на замежнай мове | «Лабірынт фаўна» | Перамога | |||
Нацыянальнае таварыства кінакрытыкаў ЗША | 06.01.2007 | Найлепшы фільм | «Лабірынт фаўна» | Перамога | [10][38] [39][40] |
Найлепшы рэжысёр | Гільерма дэль Тора | Намінацыя | |||
Найлепшая аператарская праца | Гільерма Навара | Намінацыя | |||
Асацыяцыя кінакрытыкаў Сент-Луіса | 07.01.2007 | Найлепшы фільм на замежнай мове | «Лабірынт фаўна» | Перамога | [7] |
Найбольш арыгінальны, інавацыйны ці крэатыўны фільм | «Лабірынт фаўна» | Намінацыя | |||
Найлепшыя візуальныя/спецыяльныя эфекты | Намінацыя | ||||
Таварыства анлайн-кінакрытыкаў | 08.01.2007 | Найлепшы фільм | «Лабірынт фаўна» | Намінацыя | [11] |
Найлепшы рэжысёр | Гільерма дэль Тора | Намінацыя | |||
Найлепшы арыгінальны сцэнарый | Гільерма дэль Тора | Перамога | |||
Найлепшы фільм на замежнай мове | «Лабірынт фаўна» | Перамога | |||
Найлепшая аператарская праца | Гільерма Навара | Намінацыя | |||
Найлепшая арыгінальная музыка | Хаўер Наварэтэ | Намінацыя | |||
Нацыянальны савет кінакрытыкаў ЗША | 09.01.2007 | Пяць найлепшых фільмаў на замежнай мове | «Лабірынт фаўна» | Перамога | [41] |
Кінафестываль у Палм-Спрынгс | 04-15.01.2007 | Прыз ФІПРЭСІ — Найлепшы фільм на замежнай мове | «Лабірынт фаўна» | Перамога | [42] |
Залаты глобус | 15.01.2007 | Найлепшы фільм на замежнай мове | «Лабірынт фаўна» (Мексіка) | Намінацыя | [43] |
Кола пісьменнікаў-кінематаграфістаў | 19.01.2007 | Найлепшы фільм | «Лабірынт фаўна» | Намінацыя | [44] |
Найлепшы рэжысёр | Гільерма дэль Тора | Намінацыя | |||
Найлепшы акцёр | Сержы Лопес | Намінацыя | |||
Найлепшая актрыса | Марыбэль Верду | Намінацыя | |||
Найлепшы арыгінальны сцэнарый | Гільерма дэль Тора | Намінацыя | |||
Узнагарода за адкрыццё | Івана Бакера | Намінацыя | |||
Найлепшая аператарская праца | Гільерма Навара | Перамога | |||
Найлепшая музыка | Хаўер Наварэтэ | Намінацыя | |||
Найлепшы мантаж | Бернат Вілаплана | Перамога | |||
Гоя | 28.01.2007 | Найлепшы фільм | «Лабірынт фаўна» | Намінацыя | [17][18] |
Найлепшая рэжысура | Гільерма дэль Тора | Намінацыя | |||
Найлепшая мужчынская роля | Сержы Лопес | Намінацыя | |||
Найлепшая жаночая роля | Марыбэль Верду | Намінацыя | |||
Найлепшы арыгінальны сцэнарый | Гільерма дэль Тора | Перамога | |||
Найлепшы жаночы акцёрскі дэбют | Івана Бакера | Перамога | |||
Найлепшая аператарская праца | Гільерма Навара | Перамога | |||
Найлепшы мантаж | Бернат Вілаплана | Перамога | |||
Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка | Эўхеніа Кабальера | Намінацыя | |||
Найлепшы гук | Мігель Пола, Марцін Эрнандэз | Перамога | |||
Найлепшыя спецэфекты | Дэвід Марці, Монцэ Рыбэ, Рэес Абадэс, Эверэт Барэл, Эдвард Ірасторза, Эміліа Руіс дэль Рыа | Перамога | |||
Найлепшы грым | Хасэ Кетглас, Бланка Санчэс | Перамога | |||
Найлепшая арыгінальная музыка | Хаўер Наварэтэ | Намінацыя | |||
Міжнароднае таварыства аматараў кіно | Студзень 2007 | Найлепшы неангламоўны фільм | «Лабірынт фаўна» | 2-е месца | [45] |
Найлепшая арыгінальная музыка | Хаўер Наварэтэ | 2-е месца | |||
Лонданскае кола кінакрытыкаў | 08.02.2007 | Рэжысёр года | Гільерма дэль Тора | Намінацыя | |
Сцэнарыст года | Гільерма дэль Тора | Намінацыя | |||
Фільм года на замежнай мове | «Лабірынт фаўна» | Намінацыя | |||
Анлайн-асацыяцыя кіно і тэлебачання | 10.02.2007 | Найлепшая ігра маладога акцёра | Івана Бакера | Намінацыя | [4][46] |
Найлепшы фільм на замежнай мове | «Лабірынт фаўна» (Мексіка) | Перамога | |||
Найлепшая аператарская праца | Гільерма Навара | Намінацыя | |||
Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка | Перамога | ||||
Найлепшыя грым і прычоскі | Перамога | ||||
Найлепшыя візуальныя эфекты | Перамога | ||||
BAFTA | 11.02.2007 | Найлепшы арыгінальны сцэнарый | Гільерма дэль Тора | Намінацыя | [20] |
Найлепшая аператарская праца | Гільерма Навара | Намінацыя | |||
Найлепшы дызайн касцюмаў | Лала Уэтэ | Перамога | |||
Найлепшыя грым і прычоскі | Хасэ Кетглас, Бланка Санчэс | Перамога | |||
Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка | Эўхеніа Кабальера, Пілар Рэвуэлта | Намінацыя | |||
Найлепшы гук | Марцін Эрнандэз, Хаймэ Бакшт, Мігель Пола | Намінацыя | |||
Найлепшыя спецыяльныя візуальныя эфекты | Эдвард Ірасторза, Эверэт Барэл, Дэвід Марці, Монцэ Рыбэ | Намінацыя | |||
Найлепшы неангламоўны фільм | «Лабірынт фаўна» | Перамога | |||
Прэмія Гільдыі мастакоў-пастаноўшчыкаў ЗША | 17.02.2007 | Выдатныя дасягненні ў мастацкай пастаноўцы фэнтэзі-фільма | Эўхеніа Кабальера , Габрыэль Лістэ, Карлас Сарагоса, Алісія Кастра | Перамога | [47] |
Незалежны дух | 24.02.2007 | Найлепшы фільм | «Лабірынт фаўна» | Намінацыя | [48] |
Найлепшая аператарская праца | Гільерма Навара | Перамога | |||
Оскар | 25.02.2007 | Найлепшы арыгінальны сцэнарый | Гільерма дэль Тора | Намінацыя | [19] |
Найлепшы фільм на замежнай мове | «Лабірынт фаўна» (Мексіка) | Намінацыя | |||
Найлепшая арыгінальная музыка | Хаўер Наварэтэ | Намінацыя | |||
Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка | Эўхеніа Кабальера (мастак-пастаноўшчык), Пілар Рэвуэлта (мастак па дэкарацыях) | Перамога | |||
Найлепшая аператарская праца | Гільерма Навара | Перамога | |||
Найлепшы грым | Дэвід Марці, Монцэ Рыбэ | Перамога | |||
Fantasporto | 03.03.2007 | Гран-пры «Fantasporto» за найлепшы фільм | «Лабірынт фаўна» | Перамога | [49][50] |
Найлепшы акцёр | Сержы Лопес | Перамога | |||
Асацыяцыя кінакрытыкаў Турцыі | 03.03.2007 | Найлепшы замежны фільм | «Лабірынт фаўна» | Перамога | |
Сярэбраныя кадры | 05.03.2007 | Найлепшы іспанскі фільм | «Лабірынт фаўна» | Перамога | [51] |
Найлепшая кінаактрыса | Марыбэль Верду | Намінацыя | |||
Найлепшы кінаакцёр | Сержы Лопес | Намінацыя | |||
Малады акцёр | 10.03.2007 | Найлепшая акцёрская ігра ў міжнародным мастацкім фільме — галоўны малады акцёр або актрыса | Івана Бакера (Іспанія) | Намінацыя | |
Найлепшы міжнародны сямейны мастацкі фільм | «Лабірынт фаўна» (Іспанія) | Намінацыя | |||
Жорж | 13.03.2007 | Найлепшы нізкабюджэтны/артхаусны фільм | «Лабірынт фаўна» | Намінацыя | [52] |
Арыэль | 21.03.2007 | Найлепшы фільм | «Лабірынт фаўна» | Перамога | [14][15][16] |
Найлепшы рэжысёр | Гільерма дэль Тора | Перамога | |||
Найлепшая актрыса | Марыбэль Верду | Перамога | |||
Найлепшы акцёр другога плана | Алекс Ангула | Намінацыя | |||
Найлепшая аператарская праца | Гільерма Навара | Перамога | |||
Найлепшы мантаж | Бернат Вілаплана | Намінацыя | |||
Найлепшая музыка | Хаўер Наварэтэ | Перамога | |||
Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка | Эўхеніа Кабальера, Пілар Рэвуэлта, Рамон Моя | Перамога | |||
Найлепшы дызайн касцюмаў | Лала Уэтэ | Перамога | |||
Найлепшыя спецэфекты | Рэес Абадэс, Анхель Алонса, Дэвід Марці, Монцэ Рыбэ | Перамога | |||
Найлепшы гук | Марцін Эрнандэз, Хаймэ Бакшт, Мігель Пола | Намінацыя | |||
Найлепшы грым | Хасэ Кетглас, Бланка Санчэс | Перамога | |||
Імперыя | 27.03.2007 | Найлепшы фільм | «Лабірынт фаўна» | Намінацыя | |
Найлепшы рэжысёр | Гільерма дэль Тора | Намінацыя | |||
Найлепшы навукова-фантастычны/фэнтэзійны фільм | «Лабірынт фаўна» | Перамога | |||
Сан Жордзі | 23.04.2007 | Найлепшы іспанскі фільм | «Лабірынт фаўна» | Перамога | [53] |
Кінапрэмія Хасэ Марыі Форке | 08.05.2007 | Найлепшы фільм | «Лабірынт фаўна» | Перамога | [54][55][56] |
Сатурн | 10.05.2007 | Найлепшы міжнародны фільм | «Лабірынт фаўна» | Перамога | [57] |
Найлепшы акцёр другога плана | Сержы Лопес | Намінацыя | |||
Найлепшы малады акцёр | Івана Бакера | Перамога | |||
Найлепшы рэжысёр | Гільерма дэль Тора | Намінацыя | |||
Найлепшы сцэнарый | Гільерма дэль Тора | Намінацыя | |||
Найлепшы грым | Дэвід Марці, Монцэ Рыбэ | Намінацыя | |||
Міжнародны Гран-пры па дубляжы | 01-08.06.2007 | Найлепшая рэжысура дубляжу | Таніна Акола | Намінацыя | [58] |
Найлепшы тэхнічны спецыяліст па дубляжы | Марыё Фрэца | Перамога | |||
Найлепшае звядзенне дубляжу | Раберта Мароні | Намінацыя | |||
Прыз глядацкіх сімпатый — Найлепшая актрыса агучвання | Эрыка Нечы (дубляж Іваны Бакера) | Намінацыя | |||
Турыя | 06.07.2007 | Найлепшы іспанскі акцёр | Сержы Лопес | Перамога | [59] |
Найлепшая іспанская актрыса | Марыбэль Верду | Перамога | |||
Найлепшая новая іспанская актрыса | Івана Бакера | Перамога | |||
Галасаванне чытачоў — найлепшы іспанскі фільм | «Лабірынт фаўна» | Перамога | |||
Constellation | 07.07.2007 | Найлепшы навукова-фантастычны фільм, тэлевізійны фільм або міні-серыял | «Лабірынт фаўна» | Перамога | [60] |
Брытанскае таварыства кінааператараў | 15.07.2007 | Найлепшая аператарская праца ў мастацкім кінафільме | Гільерма Навара | Намінацыя | [61][62] |
Imagen | 28.07.2007 | Найлепшы фільм | «Лабірынт фаўна» | Перамога | [63] |
Найлепшы рэжысёр — Фільм | Гільерма дэль Тора | Перамога | |||
Найлепшая актрыса — Фільм | Івана Бакера | Перамога | |||
Х’юга | 30.08-03.09.2007 | Найлепшая драматычная пастаноўка — Буйная форма | «Лабірынт фаўна» | Перамога | [64] |
Крык | 19.10.2007 | Самы галоўны крык | «Лабірынт фаўна» | Намінацыя | [65] |
Найлепшы фэнтэзі-фільм | «Лабірынт фаўна» | Перамога | |||
Самы агідны злыдзень | Сержы Лопес (у ролі капітана Відаля) | Намінацыя | |||
Самае незабыўнае калецтва | Разразанне і сшыванне рота | Намінацыя | |||
Найлепшы рэжысёр | Гільерма дэль Тора | Намінацыя | |||
Найлепшы крыкарый | Гільерма дэль Тора | Намінацыя | |||
Найлепшы замежны фільм | «Лабірынт фаўна» | Перамога | |||
Залаты певень | 27.10.2007 | Прыз глядацкіх сімпатый — Найлепшы міжнародны фільм | «Лабірынт фаўна» | Перамога | |
Бутака | 18.11.2007 | Найлепшы каталонскі кінаакцёр | Сержы Лопес | Перамога | |
Найлепшая каталонская кінаактрыса | Івана Бакера | Намінацыя | |||
Найлепшая каталонская кінаактрыса | Арыядна Хіль | Намінацыя | |||
Спадарожнік | 16.12.2007 | Выдатны DVD у цэлым | «Лабірынт фаўна» | Намінацыя | |
Гуарані | 2007 | Найлепшы замежны фільм | «Лабірынт фаўна» | Намінацыя | [66] |
Залаты Дэрбі | 2007 | Найлепшы фільм | «Лабірынт фаўна» | Намінацыя | [67] |
Найлепшы рэжысёр | Гільерма дэль Тора | Намінацыя | |||
Найлепшы арыгінальны сцэнарый | Гільерма дэль Тора | Намінацыя | |||
Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка | Эўхеніа Кабальера, Пілар Рэвуэлта | Перамога | |||
Найлепшая аператарская праца | Гільерма Навара | Намінацыя | |||
Найлепшыя грым і прычоскі | Дэвід Марці, Монцэ Рыбэ | Перамога | |||
Найлепшая арыгінальная музыка | Хаўер Наварэтэ | Перамога | |||
Найлепшыя спецэфекты | Эверэт Барэл, Вэндзі Хулберт, Эдвард Ірасторза | Намінацыя | |||
Найлепшы фільм на замежнай мове | «Лабірынт фаўна» (Мексіка) | Перамога | |||
Італьянская анлайн-кінапрэмія | 2007 | Найлепшая аператарская праца | Гільерма Навара | Намінацыя | [68] |
Найлепшы грым | Перамога | ||||
Найлепшыя спецэфекты | Намінацыя | ||||
Міжнародная анлайн-кінапрэмія | 2007 | Найлепшы рэжысёр | Гільерма дэль Тора | Намінацыя | [69] |
Найлепшы арыгінальны сцэнарый | Гільерма дэль Тора | Намінацыя | |||
Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка | Эўхеніа Кабальера | Намінацыя | |||
Найлепшая аператарская праца | Гільерма Навара | Намінацыя | |||
Найлепшыя грым і прычоскі | Перамога | ||||
Найлепшыя спецэфекты | Перамога | ||||
Найлепшы неангламоўны фільм | «Лабірынт фаўна» (Мексіка) | Перамога | |||
Прэмія сусветнага кіно канала «BBC Four» | 30.01.2008 | — | «Лабірынт фаўна» | Перамога | [70] |
Кола кінакрытыкаў Аўстраліі | 01.02.2008 | Найлепшы фільм на замежнай мове | «Лабірынт фаўна» (Іспанія) | Намінацыя | [71] |
Грэмі | 10.02.2008 | Найлепшы альбом саўндтрэкаў для кіно, тэлебачання ці іншага візуальнага медыя | Хаўер Наварэтэ | Намінацыя | [72] |
Бодыль | 24.02.2008 | Найлепшы неамерыканскі фільм | «Лабірынт фаўна» | Перамога | [73] |
Хлатрудзіс | 30.03.2008 | Найлепшы візуальны дызайн | «Лабірынт фаўна» | Перамога | [74] |
Неб’юла | 26.04.2008 | Найлепшы сцэнарый | Гільерма дэль Тора | Перамога | [75] |
Сярэбраны кондар | 15.09.2008 | Найлепшы ібера-амерыканскі фільм | «Лабірынт фаўна» (Мексіка, Іспанія) | Перамога | [76][77] |
Залаты Дэрбі | 2010 | Найлепшы фільм дзесяцігоддзя | «Лабірынт фаўна» | Намінацыя | |
Найлепшы рэжысёр дзесяцігоддзя | Гільерма дэль Тора | Намінацыя | |||
Найлепшы арыгінальны сцэнарый дзесяцігоддзя | Гільерма дэль Тора | Намінацыя | |||
Анлайн-асацыяцыя кіно і тэлебачання | 2018 | Зала славы — Мастацкі фільм | «Лабірынт фаўна» | Перамога | [78] |
Кінапрэмія Хасэ Марыі Форке | 11.01.2020 | XXV юбілейная спецыяльная прэмія | «Лабірынт фаўна» | Перамога | [79][80] |
Статыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ El laberinto del fauno (2006) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 22 ліпеня 2021.
- ↑ El laberinto del fauno — Release Info (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 22 ліпеня 2021.
- ↑ а б 59ème Festival de Cannes (фр.). Сайт «Le Cinema Francais». Праверана 23 ліпеня 2021.
- ↑ а б 11th Annual Film Awards (2006) (англ.). Сайт Анлайн-асацыяцыі кіно і тэлебачання . Праверана 5 жніўня 2021.
- ↑ а б Cinema's Labyrinth: The year in film, 2006 (англ.). Сайт газеты «The Austin Chronicle » (5 студзеня 2007). Праверана 18 студзеня 2022.
- ↑ а б Winners — 2006 (англ.). Сайт Асацыяцыі кінакрытыкаў Паўднёвага ўсходу ЗША . Праверана 26 студзеня 2022.
- ↑ а б Annual Awards (англ.). Сайт Асацыяцыі кінакрытыкаў Сент-Луіса . Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2015.
- ↑ а б Edward Douglas. 2006 NYFCO Awards Announced! (англ.). Сайт «Rotten Tomatoes» (12 снежня 2006). Праверана 20 жніўня 2021.
- ↑ а б Ruthe Stein. SF Film Critics Awards announced (англ.). Сайт «SFGATE» (12 снежня 2006). Праверана 22 жніўня 2021.
- ↑ а б Past Awards — National Society of Film Critics (англ.). Сайт Нацыянальнага таварыства кінакрытыкаў ЗША. Праверана 20 жніўня 2021.
- ↑ а б 2007 Online Film Critics Society Awards (англ.). Сайт Таварыства анлайн-кінакрытыкаў . Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2012.
- ↑ а б BSFC Winners 2000s (англ.). Сайт Таварыства кінакрытыкаў Бостана . Праверана 24 лістапада 2021.
- ↑ а б Previous Sierra Award Winners (англ.). Сайт Таварыства кінакрытыкаў Лас-Вегаса . Праверана 24 лістапада 2021.
- ↑ а б Maribel Verdú y 'La vida secreta de las palabras', premios Ariel en México (ісп.). Сайт газеты «El Mundo » (21 сакавіка 2007). Праверана 6 верасня 2021.
- ↑ а б 'El Laberinto del fauno' acapara los premios Ariel del cine mexicano (ісп.). Сайт газеты «El País » (21 сакавіка 2007). Праверана 6 верасня 2021.
- ↑ а б 'El laberinto del fauno' acapara los Premios Ariel con nueve estatuillas (ісп.). Сайт газеты «La Vanguardia » (21 сакавіка 2007). Праверана 6 верасня 2021.
- ↑ а б Estas son las nominaciones de los Premios Goya 2007 (ісп.). Сайт прэміі «Гоя». Праверана 6 верасня 2021.
- ↑ а б Premios Goya 2007 (ісп.). Сайт газеты «El Mundo ». Праверана 6 верасня 2021.
- ↑ а б The 79th Academy Awards — 2007 (англ.). Сайт прэміі «Оскар». Праверана 22 ліпеня 2021.
- ↑ а б Film in 2007 (англ.). Сайт прэміі «BAFTA». Праверана 22 ліпеня 2021.
- ↑ El laberinto del fauno — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 22 ліпеня 2021.
- ↑ Official Selection 2006 : In Competition (англ.). Сайт Канскага кінафестывалю. Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2016.
- ↑ CAMERIMAGE 2006: Kronika nagród (польск.). Сайт кінафестывалю «Camerimage». Праверана 23 ліпеня 2021.
- ↑ 32nd Annual Los Angeles Film Critics Association Awards (англ.). Сайт Асацыяцыі кінакрытыкаў Лос-Анджэлеса. Праверана 26 ліпеня 2021.
- ↑ а б Brian Brooks. AWARDS WATCH: New York Critics Pick “United 93” and “Letters from Iwo Jima” Top Choice in LA (англ.). Сайт «IndieWire » (11 снежня 2006). Праверана 26 ліпеня 2021.
- ↑ 'United 93' voted best picture by the N.Y. critics (англ.). Сайт газеты «Los Angeles Times» (11 снежня 2006). Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2017. Праверана 25 снежня 2017.
- ↑ Steven Zeitchik. ‘United 93’ tops N.Y. Critics Circle (англ.). Сайт газеты «Variety» (11 снежня 2006). Праверана 18 верасня 2021.
- ↑ Wesley Morris, Globe Staff. 'The Departed' tops Boston film critics' awards (англ.). Сайт «Boston.com» (11 снежня 2006). Праверана 5 жніўня 2021.
- ↑ Jeffrey Wells. Boston Society of Film Critics (англ.)(недаступная спасылка). Сайт «Hollywood Elsewhere» (10 снежня 2006). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2021. Праверана 5 жніўня 2021.
- ↑ 2006 (англ.). Сайт Міжнароднай акадэміі прэсы . Праверана 11 жніўня 2021.
- ↑ Dallas Film Critics: ‘United 93’ (англ.). Сайт газеты «Arkansas Times » (18 снежня 2006). Праверана 24 лістапада 2021.
- ↑ Dennis Lim. CRITICS’ POLL ’06 — The Afterlife of ‘Mr. Lazarescu’: Cristi Puiu’s Meditation on Mortality Tops in (англ.). Сайт «IndieWire » (21 снежня 2006). Праверана 8 жніўня 2021.
- ↑ 2006 Awards (англ.). Сайт Дублінскага кола кінакрытыкаў . Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2015.
- ↑ Golden Schmoes Winners and Nominees (2006) (англ.)(недаступная спасылка). Сайт прэміі «Залатое чмо». Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2019. Праверана 10 жніўня 2021.
- ↑ Film Poll: Top 10 Movies by Year, 1999–2016 (англ.)(недаступная спасылка). Сайт газеты «The Village Voice » (13 лютага 2018). Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2017. Праверана 18 жніўня 2021.
- ↑ ACCA 2006 (англ.). Сайт Супольнасці ланцуга прэмій. Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2016.
- ↑ Awards Circuit Community Awards (2006) (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 28 ліпеня 2021.
- ↑ Eugene Hernandez. The Critics Have Spoken (Again); National Society Chooses “Pan’s Labyrinth” As Best Film of 2006 (англ.). Сайт «IndieWire » (7 студзеня 2007). Праверана 11 жніўня 2021.
- ↑ Susan King. National film critics select ‘Pan’s Labyrinth’ as best picture (англ.). Сайт газеты «Los Angeles Times» (7 студзеня 2007). Праверана 19 жніўня 2021.
- ↑ Steven Zeitchik. ‘Labyrinth’ wins National Society of Film Critics award (англ.). Сайт газеты «Variety» (6 студзеня 2007). Праверана 11 жніўня 2021.
- ↑ 2006 Award Winners (англ.). Сайт Нацыянальнага савета кінакрытыкаў ЗША. Праверана 10 жніўня 2021.
- ↑ 18th Palm Springs International Film Festival (англ.). Сайт Міжнароднай федэрацыі кінапрэсы. Праверана 10 жніўня 2021.
- ↑ Winners & Nominees 2007 (англ.)(недаступная спасылка). Сайт прэміі «Залаты глобус». Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2019. Праверана 22 ліпеня 2021.
- ↑ Medallas del CEC a la producción española de 2006 (ісп.)(недаступная спасылка). Сайт Кола пісьменнікаў-кінематаграфістаў . Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2021. Праверана 6 верасня 2021.
- ↑ Marc van de Klashorst. 2007 ICS Award Winners (англ.). Сайт Міжнароднага таварыства аматараў кіно (14 чэрвеня 2010). Праверана 6 верасня 2021.
- ↑ FILM: 11th Annual Film Awards Winners (англ.). Сайт Анлайн-асацыяцыі кіно і тэлебачання . Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2020. Праверана 25 верасня 2020.
- ↑ ADG AWARDS: WINNERS & NOMINEES — SELECT YEAR: 2007 / 11TH (англ.). Сайт Гільдыі мастакоў-пастаноўшчыкаў . Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2023. Праверана 10 красавіка 2024.
- ↑ Dave McNary. ‘Sunshine’ brightens Spirit Awards (англ.). Сайт газеты «Variety» (24 лютага 2007). Праверана 19 жніўня 2021.
- ↑ Winners Fantasporto(недаступная спасылка). Сайт «Fantasporto». Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2015. Праверана 7 красавіка 2018.
- ↑ Vitor Pinto. Pan's Labyrinth gets top Fantasporto prize (англ.). Сайт «Cineuropa» (5 сакавіка 2007). Праверана 11 жніўня 2021.
- ↑ Andrea Aguilar. Pe ilumina los Fotogramas de Plata (ісп.). Сайт газеты «El País » (6 сакавіка 2007). Праверана 11 жніўня 2021.
- ↑ Лауреаты «Жорж 2007» (руск.)(недаступная спасылка). Сайт прэміі «Жорж ». Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2021. Праверана 4 верасня 2021.
- ↑ RNE en Catalunya entrega los Premis Sant Jordi que reconocen a 'El laberinto del fauno' y Verónica Echegui . Сайт «Europa Press» (23 красавіка 2007). Праверана 11 жніўня 2021.
- ↑ XII Edición (ісп.). Сайт «Кінапрэміі Хасэ Марыі Форке ». Праверана 16 студзеня 2022.
- ↑ 'El Laberinto del Fauno', ganadora del Premio Cinematográfico José María Forqué (ісп.). Сайт «Europa Press» (9 мая 2007). Праверана 16 студзеня 2022.
- ↑ 'El Laberinto del Fauno', ganadora del Premio Cinematográfico José María Forqué (ісп.). Сайт газеты «La Vanguardia » (9 мая 2007). Праверана 16 студзеня 2022.
- ↑ B. Alan Orange. 33rd Annual Saturn Awards Announced (англ.). Сайт «MovieWeb» (11 мая 2007). Праверана 6 верасня 2021.
- ↑ Roberto Mazzone. Premiate a Roma le stelle del doppiaggio (італ.). Сайт «Teatro» (10 чэрвеня 2007). Праверана 11 ліпеня 2022.
- ↑ XVI PREMIS TURIA 2007 (ісп.). Сайт «Cartelera Turia». Праверана 24 ліпеня 2021.
- ↑ Looking Back At... The 2007 Constellation Awards (англ.)(недаступная спасылка). Сайт прэміі «Constellation ». Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2015. Праверана 7 красавіка 2018.
- ↑ Best Cinematography in a Theatrical Feature Film (англ.). Сайт Брытанскага таварыства кінааператараў . Праверана 5 жніўня 2021.
- ↑ Le directeur de la photographie Phil Méheux, "BSC Best Cinematography Award" (фр.). Сайт «Afcinema» (1 жніўня 2007). Праверана 5 жніўня 2021.
- ↑ 'Ugly Betty' wins at 22nd Imagen Awards (англ.). Сайт «China Daily » (29 ліпеня 2007). Праверана 13 мая 2022.
- ↑ 2007 Hugo Awards (англ.). Сайт прэміі «Х’юга». Праверана 30 мая 2024.
- ↑ Steve Barton. Event Report: Spike TV’s Scream Awards 2007 (англ.). Сайт «Dread Central» (21 кастрычніка 2007). Праверана 21 жніўня 2021.
- ↑ 12º Prêmio Guarani :: Premiados de 2006 (парт.). Сайт «Papo de Cinema ». Праверана 12 лістапада 2022.
- ↑ 2006 GoldDerby Film Awards (англ.). Сайт прэміі «Залаты Дэрбі » (7 сакавіка 2016). Праверана 6 верасня 2021.
- ↑ Italian Online Movie Awards (IOMA) (2007) (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 12 жніўня 2021.
- ↑ International Online Cinema Awards (INOCA) (2007) (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 20 жніўня 2021.
- ↑ Jonathan Ross to present fifth BBC Four World Cinema Award (англ.). Сайт «BBC» (27 лістапада 2007). Праверана 17 чэрвеня 2024.
- ↑ Nominations announced for FCCA Awards for Australian Film (англ.). Сайт «IF Magazine » (29 студзеня 2008). Праверана 7 лістапада 2021.
- ↑ GRAMMY Awards Winners & Nominees for Best Score Soundtrack For Visual Media (англ.). Сайт прэміі «Грэмі». Праверана 6 верасня 2021.
- ↑ 2008 (дацк.). Сайт прэміі «Бодыль». Праверана 23 ліпеня 2021.
- ↑ 2008, 14th Annual Awards, March 30, 2008 (англ.). Сайт прэміі «Хлатрудзіс ». Праверана 24 ліпеня 2021.
- ↑ The Locus Index to SF Awards: 2008 Nebula Awards (англ.)(недаступная спасылка). Сайт часопіса «Locus ». Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2011. Праверана 5 чэрвеня 2011.
- ↑ Sir Chandler. Premios Condor de plata (ісп.). Сайт «Cines Argentinos» (17 верасня 2008). Праверана 13 жніўня 2021.
- ↑ "XXY" ganó el Cóndor de Plata a la mejor película argentina de 2007 (ісп.). Сайт «Infobae» (15 верасня 2008). Праверана 18 жніўня 2021.
- ↑ Film Hall of Fame: Productions (англ.). Сайт Анлайн-асацыяцыі кіно і тэлебачання . Праверана 11 жніўня 2021.
- ↑ Ganadores de la 25ª edición de los Premios José María Forqué (ісп.). Сайт «El Séptimo Arte» (11 студзеня 2020). Праверана 16 студзеня 2022.
- ↑ María Aller. Así queda el Palmarés de los Premios Forqué 2020 (ісп.). Сайт «Fotogramas». Праверана 16 студзеня 2022.