Стэрлітамак
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Стэрлітама́к[2] (руск.: Стерлитамак, башк.: Стәрлетамак) — горад (з 1781 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Стэрлітамакскага раёна Башкартастана. Насельніцтва 270,0 тыс. чал. (2006). Заснаваны ў 1735 годзе.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Горад размешчаны на левым беразе ракі Белая (прыток Камы), за 130 км ад Уфы. У цэнтральнай частцы горада працякае рака Сцярля, якая ўпадае ў раку Ашкадар ва ўсходняй частцы Стэрлітамака.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Буйны цэнтр хімічнай прамысловасці і машынабудавання. Эканамічны патэнцыял горада шмат у чым вызначаюць буйныя хімічныя і нафтахімічныя прадпрыемствы, такія як акцыянерныя таварыствы «Сода», «Каўстык», «Сінтэз-Каўчук», «Нафтахімічны завод». Менавіта гэтыя чатыры горадаўтваральныя гіганты замацавалі за Стэрлітамакам званне «горада вялікай хіміі». Машынабудаўнічая і станкабудаўнічая галіны вытворчасці ў горадзе прадстаўленыя буйнымі акцыянернымі таварыствамі: «Стэрлітамакскі станкабудаўнічы завод», «Чырвоны пралетарый», «Вагонарамонтны завод», «Завод Будмаш», Канцэрн «Інмаш». Акрамя таго, у горадзе працуюць магутныя прадпрыемствы будаўнічай індустрыі і будаўнічых матэрыялаў.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Ігар Ігаравіч Палівода (1950—1996) — беларускі кампазітар, піяніст.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Стэрлітама́к // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 233. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Стерлитама́к // Словарь современных географических названий : (ru) / Рус. геогр. о-во. Моск. центр; Под общ. ред. акад. В. М. Котлякова. Институт географии РАН. — Екатеринбург : У-Фактория, 2006. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Вадим Ивлев История града Стерлитамака // Проза.ру (руск.) (Праверана 17 ліпеня 2023)
- Город Стерлитамак // Банк Городов BankGorodov.RU Архівавана 17 ліпеня 2023. (руск.)