Сцяг Іванаўскай вобласці
Выгляд
Сцяг Іванаўскай вобласці з'яўляецца сімвалам Іванаўскай вобласці. Прыняты 19 сакавіка 1998 года.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Сцяг Іванаўскай вобласці ўяўляе сабою прамавугольнае палатно, рассечанае на два роўных поля: левае чырвонае, правае блакітнае, перасечаныя знізу трыма вузкімі срэбнымі стужкамі. У цэнтры пярэдняга боку палатна над срэбнымі стужкамі размяшчаецца герб Іванаўскай вобласці. Асноўныя колеры сцяга вобласці паўтараюць колеры і метал геральдычнага поля шчыта яе герба. Адносіны шырыні сцяга да яго даўжыні 2:3.