Сцяг Курскай вобласці
Appearance
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/70/Flag_of_Kursk_Oblast.svg/250px-Flag_of_Kursk_Oblast.svg.png)
Сцяг Курскай вобласці з’яўляецца сімвалам Курскай вобласці. Прыняты 17 снежня 1996 года.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Сцяг Курскай вобласці ўяўляе сабою прамавугольнае палатно, якое складаецца з пяці палосаў: чырвонага, срэбнага, залатога, чорнага і чырвонага колеру. Палосы чырвонага колеру роўнавялікія. Палосы срэбнага, залатога і чорнага колеру роўнавялікія паміж сабою. Адносіны шырыні паласы чырвонага колеру да шырыні адной з палосаў срэбнага, залатога або чорнага колеру — два да аднаго. У цэнтры сцяга размешчаны герб Курскай вобласці. Адносіны шырыні сцяга да яго даўжыні — 2:3.