Сыр-Ліпкі
Выгляд
Вёска
Сыр-Ліпкі
| ||||||||||||||||
Сыр-Ліпкі (руск.: Сыр-Липки) — вёска ў Смаленскай вобласці Расіі, у Смаленскім раёне. Насельніцтва — 45 жыхароў (2007).
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 25 км на поўнач ад г. Смаленска, на берагах ракі Жараспея, за 21 км на поўнач ад аўтамагістралі M1. Уваходзіць у склад Вязгінскага сельскага паселішча.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
У 1926 годзе ў вёсцы праводзілася першая ў раёне сяльгасвыстаўка, на якой быў упершыню паказаны трактар.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Абеліск у гонар Героя Савецкага Саюза Кулікова А. А. (яго імем названа вуліца ў вёсцы).
- Помнік архітэктуры: сядзібны дом Ціханаўскага, XIX стагоддзе (цяпер у ім размешчана школа).