Сялібскі сельсавет
Сялібскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Бярэзінскі раён |
Уключае | 26 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Сяліба |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 28 мая 2013 |
Насельніцтва (2009) | 996 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 223328 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Сялі́бскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Сяліба.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Свіслацкага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Свіслацкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Клічаўскага раёна, з 25 ліпеня 1931 года — у складзе Бярэзінскага раёна БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Бярэзінскім раёне Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Чэрвеньскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Бярэзінскага раёна. 21 снежня 2007 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Брадзецкага сельсавета (15 населеных пунктаў: вёскі Астроўкі, Брадзец, Восава, Воступ, Ільінка, Крапіўня, Міраслаўка, Налазы, Новае Жыццё, Падкамень, Плісічына, Стары Койцін, Улессе, Усход і Чырвоны Араты)[1]. Скасаваны 28 мая 2013 года, тэрыторыя далучана да Капланецкага сельсавета[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 996 чалавек[3], з іх 94,1 % — беларусы, 3,0 % — рускія, 1,1 % — азербайджанцы, 0,6 % — украінцы[4].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 26 населеных пунктаў: аграгарадкі Брадзец і Сяліба, вёскі Астроўкі, Барсучына, Восава, Воступ, Жаліна, Ільінка, Крапіўня, Месціна, Міраслаўка, Налазы, Новае Жыццё, Падкамень, Плісічына, Пуцькава, Стары Койцін, Улессе, Усход, Чырвоны Араты, пасёлкі Адвага, Зорка, Колас, Краснае, Лучны Мост і Маёўка.
Зноскі
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 21 декабря 2007 г. № 81 Об упразднении Бродецкого, Высокогорского, Каменноборского, Ляжинского, Якшицкого сельсоветов и изменении границ Богушевичского, Капланецкого, Погостского, Поплавского, Селибского, Ушанского сельсоветов Березинского района Архівавана 14 чэрвеня 2021.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці паводле перапісу 2009 года Архівавана 29 чэрвеня 2015. (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.